Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

?ка Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР, вядомага беларускага празаіка М. Лынькова ("Літаратура народа", "Адвечная песня") праглядаліся падыходы да выпрацоўкі новай канцэпцыі гісторыка-літаратурнага працэсу і своеасаблівыя заклікі да распачынання працы над новай "Гісторыяй беларускай літаратуры". Пэўны і даволі ўдалы разбег, які ўзяло беларускае літаратуразнаўства адразу ж у першыя пасляваенныя гады, быў перапынены ідэалагічнымі кампаніямі (барацьба з "касмапалітызмам" і "буржуазным нацыяналізмам"). Да ўсяго яшчэ ўладарыла "тэорыя бескафліктнасці". Па гэтай прычыне намаганні беларускіх літаратуразнаўцаў пачалі скіроўвацца не на стварэнне буйных праблемных прац і абагульняючых гісторыка-літаратурных даследаванняў, а на напісанне крытыка-біяграфічных нарысаў па творчасці асобных пісьменнікаў, а таксама на падрыхтоўку вучэбна-метадычнай літаратуры, праграм, хрэстаматый і дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школ. Яны таксама былі патрэбныя, але ж магістральны накірунак развіцця літаратуразнаўства пры гэтым губляўся. Дадзены момант яскрава засведчылі падрыхтаваныя Інстытутам літаратуры АН БССР к сярэдзіне 1950-х гг., у многім наперакор неблагапрыемнаму часу, кнігі "Нарыс беларускай савецкай літаратуры" (1954, на рус. мове) і "Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры" (1956), у якіх побач з шэрагам станоўчых момантаў было таксама і шмат сурёзных тэарэтыка-метадалагічных хібаў і пралікаў.

 

1.5 Здабыткі і дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х - 1990-я гг.

 

У канцы 1950-х - пачатку 1960-х гг. быў зроблены своеасаблівы прарыў у стварэнні цэласнай карціны развіцця нашай літаратуры ад яе зараджэння і да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Гэта выявілася ў першую чаргу ў напісанні і выданні чатырохтомнай гісторыі беларускай літаратуры (Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Т.1-2. - Мн., 1965-1966; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т.1-2. - Мн., 1968-1969).

Зяўленне дадзенага даследавання, якое, калі меркаваць з пазіцый сённяшняга дня, не пазбаўлена недахопаў, стала вельмі важнай падзеяй у беларускай літаратурнай навуцы. Упершыню нацыянальны гісторыка-літаратурны працэс быў раскрыты даволі поўна і ўсебакова, у самых галоўных і вызначальных праявах разгледжана творчасць буйнейшых беларускіх пісьменнікаў.

Дадзеная, ды і пазнейшыя працы абагульняючага характару, аб якіх будзе сказана крыху ніжэй, не маглі ўзнікнуць на пустым месцы. Адпаведная база, даволі трывалы падмурак для вырашэння гэтай, без сумнення, звышзадачы былі закладзены паспяховым прымяненнем новых форм і метадаў даследавання, вывучэннем асобных галін і раздзелаў літаратуры, яе родаў, відаў, жанраў і г. д.

З канца 1950-х гг. беларуская літаратура пачала разглядацца ў параўнальным і тыпалагічным планах, што знайшло адлюстраванне ў працах В. Івашына, Р. Ларчанкі, А. Лойкі, С. Александровіча, А. Мальдзіса, П. Ахрыменкі, Н. Перкіна, Э. Мартынавай, У. Казбярука, В. Гапавай і шэрагу іншых вучоных. Нацыянальнае прыгожае пісьменства смела ўводзіцца ва ўсесаюзны, славянскі, еўрапейскі, а часам і сусветны літаратурны кантэкст. Асабліва многа ў гэтым накірунку зрабіў А. Адамовіч.

Яшчэ адным таленавітым вучоным і крытыкам В. Каваленкам было даволі заканамерна і своечасова пастаўлена пытанне аб літаратурных узаемасувязях і ўплывах ва ўмовах паскоранага развіцця нашай літаратуры ў ХІХ - пач. ХХ стст.

К пачатку 1960-х гг. у беларускім літаратуразнаўстве склаўся і пачаў даволі паспяхова развівацца і ўдасканальвацца такі даследчыцкі жанр, як гісторыя станаўлення і развіцця пэўных родаў, відаў і жанраў. Пра гэта сведчаць калектыўныя працы "Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс" (1971) і "Беларуская савецкая проза: раман і аповесць" (1971), манаграфіі "Беларускі раман: станаўленне жанру" (1961) А. Адамовіча, "Беларускі раман: гады 70-я" (1981) П. Дзюбайлы, "Станаўленне беларускай паэмы" (1968) і "Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя" (1970) М. Лазарука, "Беларуская камедыя" (1979) Я. Усікава, "Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд)" (1961) і "Беларуская савецкая драматургія. 1917-1932" (1968) А. Семяновіча і інш. Развіццё беларускай паэзіі ХХ ст. грунтоўна даследуецца ў шэрагу прац У. Гніламёдава, прозы - В. Каваленкі. Старажытная беларуская літаратура ў асноўных яе накірунках і праявах разглядаецца ў працах А. Коршунава і В. Чамярыцкага. У многім па-новаму заставіў паглядзець на нашую нацыянальную літаратуру ХVІІ-ХVІІІ стст.А. Мальдзіс, а на беларускую драматургію ХХ ст. - С. Лаўшук.

Даволі паспяхова вывучаецца нашым літаратуразнаўствам і шэраг тэарэтычных праблем. Аб гэтым сведчаць кнігі "Традыцыі і наватарства" (1972) У. Гніламёдава, "Шляхі беларускага вершаскладання" (1973) М. Грынчыка, "Структура твора: рух сюжэтна-кампазіцыйных форм" (1978) В. Жураўлёва, "Беларускі свабодны верш" (1984) А. Кабаковіч, "Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры" (1981) В. Каваленкі, "Мастацкая дэталь у літаратурным творы" (1977) Э. Мартынавай, "Сюжэт, кампазіцыя, характар: аб прозе Кузьмы Чорнага" (1981) А. Пяткевіча, "Характар, стыль, дэталь" (1965) Р. Шкрабы і шэраг іншых.

Практычна па кожнаму больш-менш значнаму пісьменніку нашай літаратуры ёсць спецыяльнае навуковае ці навукова-папулярнае даследаванне. У асобныя галіны нацыянальнага літаратуразнаўства аформіліся скарыназнаўства, купалазнаўства, коласазнаўства, багдановічазнаўства.

Новым для беларускага літаратуразн?/p>