Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага літаратуразнаўства
Информация - Литература
Другие материалы по предмету Литература
? Палуян, аб чым сведчыць яго артыкул "Беларуская літаратура ў 1909 г." (1910). Гэтай працай істотна пашыраліся жанравыя рамкі беларускай крытыкі, замацоўвалася ў ёй форма гадавога агляду. Акрамя адзначанага артыкула пяру С. Палуяна належаць публіцыстычныя нататкі "Лісты з Украіны" (1910), у якіх побач з іншымі пытаннямі закраналіся і праблемы развіцця беларускай літаратуры.
Даволі адмысловым крытыкам зяўляўся Вацлаў Ластоўскі. Да бясспрэчных яго здабыткаў і здабыткаў усёй беларускай крытыкі пач. ХХ ст. трэба аднесці артыкулы "Памяці Сяргея Палуяна", "Эліза Ажэшка" (1910), "Людвіг Кандратовіч" (1912), "Леся Украінка" (1913), рэцэнзіі на зборнікі "Васількі" Ядвігіна Ш., "Рунь" М. Гарэцкага, "Родныя зявы" Т. Гушчы (Я. Коласа) (1914).
Шэраг змястоўных рэцэнзій на творы і кнігі беларускіх пісьменнікаў пачатку ХХ ст. даў Антон Навіна (А. Луцкевіч).
Праграмнымі для развіцця беларускага прыгожага пісьменства і беларускага тэатра пачатку ХХ ст. сталі артыкулы Максіма Гарэцкага "Наш тэатр" (1913) і "Развагі і думкі" (1914).
Акрамя названых аўтараў пасільны ўклад у станаўленне ўласнай беларускай літаратурнай навукі і крытыкі зрабілі У. Самойла, А. Бульба, М. Янчук, Л. Гмырак, Я. Купала, Р. Зямкевіч, Я. Лёсік, З. Бядуля, А. Вілейскі, В. Лявіцкая.
1.3 Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920-1930-я гг.
1920-1930-я гг. сталі якасна новым этапам у станаўленні і развіцці беларускай літаратурнай навукі. Менавіта ў дадзены перыяд, і асабліва ў першай яго палове, беларускае літаратуразнаўства надзвычай вырасла, пасталела і набыло статут самастойнай нацыянальнай галіны навуковых ведаў.
Дасягненні беларускага літаратуразнаўства гэтага часу ў першую чаргу звязаны з дзейнасцю М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Барычэўскага, А. Вазнясенскага, М. Піятуховіча. Усе яны ў той альбо іншай ступені мелі дачыненне да Інбелкульта, які зяўляўся асноўным каардынацыйным цэнтрам беларускага літаратуразнаўства на працягу 1922-1928 гг. З 1927 г. у ім існаваў аддзел гуманітарных навук, у які ўваходзіла і кафедра беларускай літаратуры (з камісіяй па выданні твораў беларускіх пісьменнікаў). Выдаваліся "Запіскі аддзела гуманітарных навук" Інбелкульта.
Максімам Гарэцкім напісана першая сістэматызаваная навуковая праца па гісторыі развіцця беларускай літаратуры, якая стала адначасова і першым грунтоўным падручнікам па беларускай літаратуры. У ёй разгледжана развіццё нашай нацыянальнай літаратуры ад старажытнасці да першых паслякастрычніцкіх гадоў, ахарактарызаваны вядомыя на той час літаратурныя помнікі, творы новай і найноўшай літаратуры, паказана станаўленне літаратурных плыней і кірункаў, вызначана месца і роля вядучых аўтараў у гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства. "Гісторыя беларускае літаратуры" М. Гарэцкага вытрымала некалькі выданняў і, што таксама немалаважна, не страціла сваёй каштоўнасці і практычнай значнасці па сённяшні дзень.
Немалыя заслугі М. Гарэцкага і ў станаўленні беларускай літаратурнай крытыкі. Ён даволі рэгулярна змяшчаў у розных перыядычных выданнях свае крытыка-біяграфічныя нарысы па творчасці самых розных аўтараў - як пісьменнікаў-адраджэнцаў старэйшага пакалення, так і маладых літаратараў. Як буйны вучоны-літаратуразнаўца М. Гарэцкі не мог не выпрацаваць уласную тэарэтыка-метадалагічную сістэму. Асноўнае, самае сутнаснае з яе адлюстравалася ў "Назваслоўі", якое ўвайшло ў склад "Гісторыі беларускае літаратуры" выдання 1924-га г.
Нямала зрабіў для развіцця беларускага літаратуразнаўства прафесар Іван Замоцін. Ён даў грунтоўную, у цэлым абектыўную ацэнку спадчыны М. Багдановіча ("М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс", 1927), драматургіі Я. Купалы ("Беларуская драматургія", 1927), Ц. Гартнага ("Драматычныя творы Цішкі Гартнага", 1928), ліра-эпасу Я. Коласа ("Пуціны беларускай літаратуры. Якуб Колас. "Новая зямля", 1924; "Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" як аўтахарактарыстыка", 1926). Прыкметнай зявай у беларускім літаратуразнаўстве сталі спробы І. Замоціна стварыць самастойны кірунак даследавання на аснове т. зв. "тэорыі чатырох сінтэзаў" (спалучэнне пры аналізе генетычнага, фармальна-мастацкага, сацыялагічнага і ідэалагічнага падыходаў).І. Замоцін слушна крытыкаваў многае ў тагачасных модных фрэйдысцкіх і інтуітывісцкіх канцэпцыях, фармалістычных трактоўках мастацтва і субектыўна-ідэалістычных прынцыпах яго вывучэння.
Шмат цікавых назіранняў над творчасцю М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа зрабіў Аляксандр Вазнясенскі. Асабліва неабходна вылучыць яго працу "Паэтыка М. Багдановіча" (1926), якая была адной з этапных зяў у распрацоўцы пытанняў тэорыі літаратуры і метадалогіі. На жаль, А. Вазнясенскі даволі доўгі час знаходзіўся ў палоне фармальнага метаду, што перашкодзіла яму сапраўды абектыўна ацаніць многія зявы ў беларускім прыгожым пісьменстве.
Этапнымі ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэорыі літаратуры і метадалогіі ў беларускім літаратуразнаўстве сталі таксама працы Яўгена Барычэўскага "Паэтыка літаратурных жанраў" (1927) і "Тэорыя санета" (1927). Даследчык арганічна спалучаў у літаратуразнаўчым аналізе гісторыю развіцця і тэорыю жанравых форм лірыкі, эпасу, драмы. Гэтым вучоны замацоўваў плённую традыцыю адзінства гістарычнага і тэарэтычнага падыходу да мастацтва.
Даволі значнай фігурай у беларускім літаратуразнаўстве 1920-1930-х гг. быў Мікола Піятуховіч. Але, на жаль, яго літаратуразнаўчая канцэпцыя мела вельмі моцны ?/p>