3нешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Знешняя палітыка ВКЛ

 

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалітычных працэсаў у дзяржаве.

Унія з Полыпчай, нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынікі, мацавала міжнародныя пазіцыі княства, дазволіла абяднаць сілы абедзвюх дзяржаў супраць агульных знешніх ворагаў.

У XIV - першай палове XV ст. галоўным ворагам, з якім Вялікаму княству Літоўскаму даводзілася весці напружаную барацьбу, былі рыцары Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў. У 1409 г. пачалася вялікая вайна паміж Польшчай, Вялікім княствам Літоўскім, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены Тэўтонскаму ордэну ў бітве пад Грунвальдам (Полыпча) 15 ліпеня 1410 г. Крыжакі былі разбіты ўшчэнт, пасля чаго ўжо не змаглі акрыяць. У складзе войска вялікага князя літоўскага на чале з Вітаўтам акрамя літоўскіх харугваў былі полацкая, віцебская, мсціслаўская, гарадзенская, берасцейская, пінская, новагародская, ваўкавыская, лідская і іншыя беларускія харугвы, а таксама рускія (смаленскія), украінскія, чэшскія войскі і татарская конніца. Асаблівую стойкасць выявілі смаленскія харугвы. Адна з іх цалкам загінула, дзве астатнія выстаялі. У выніку жорсткай бітвы войскі саюзнікаў прарвалі фронт крыжакоў, акружылі іх і знішчылі. У гэтым баі быў забіты і вялікі магістр ордэна Ульрых фон Юнгінген. Пасля паражэння пад Грунвальдам нямецкая агрэсія была спынена. Казімір, пераемнік Жыгімонта, давёў да канца справу Ягайлы і Вітаўта. Таруньскі мір 1466 г., які абумовіў далучэнне вусця Віслы да Польшчы і васальнае падпарадкаванне ёй Прывіслення, азначаў знікненне з арэны палітычнай барацьбы гэтага даўняга ворага Вялікага княства Літоўскага і Полыпчы.

У сярэдзіне XV ст. працягваліся набегі татар на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Да гэтага часу Залатая Арда ўжо канчаткова распалася, на яе руінах у нізоўях Волгі ў другой чвэрці XV ст. сфарміравалася новая дзяржава - Вялікая Арда, якая працягнулася ад Волгі да Дняпра. Да 1459 г. ханам Вялікай Арды быў Саід-Ахмед, ён яшчэ да 40-х гадоў XV ст. рабіў набегі на паўднёвыя землі Вялікага княства Літоўскага і Галіцкую Русь. У 1455 г. у час аднаго з паходаў Саід-Ахмеда на ўкраінскія землі княства Літоўскага яго атрады былі разбіты войскамі кіеўскага князя Сямёна Алелькавіча. Сам хан быў узяты ў палоп у 1457 г., потым ён з няволі ўцёк. Набегі Вялікай Арды на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага на гэтым практычна спыніліся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага паўстае пытанне ўзаемаадносін з мацнеючым суседам на поўдні - Крымскім ханствам. Родапачынальнік дынастыі крымскіх ханаў Хаджы-Гірэй знаходзіўся першапачаткова ў сяброўскіх адносінах з Літоўскай дзяржавай. Пасля яго смерці ў Крыме пача-лася дынастычная смута. У 1468 г. на ханскі прастол узышоў Менглі-Гірэй, які паступова скіраваў сваю палітыку да Рускай дзяржавы. У 1480 г. у выніку перамоў паміж Іванам III і Менглі-Гірэем быў за-ключаны абарончы саюз.

На працягу 1481 г. паміж Вялікім княствам Літоўскім і Крымам вяліся перамовы аб развіцці добрасуседскіх адносін. Абодва бакі рэгулярна пасылалі адзін аднаму пасольствы. Аднак ужо ў жніўні 1482 г. па дамоўленасці з Масквой Менглі-Гірэй пайшоў вайной на Кіеўскія землі, узяў Кіеў, разрабаваў яго і падпаліў. Пад націскам крымскіх татар паўднёвыя межы Вялікага княства Літоўскага, што пры Вітаўце працягнуліся да Чорнага мора па вусці Дняпра і Днястра, адступілі на поўнач. Амаль штогод крымскія татары наведвалі Кіеўшчыну, Падолію, Валынь, былі і далей, на Палессі. На бела-рускія землі толькі за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабілі 45 набе-гаў. Яны суправаджаліся рабаўніцтвам і разбурэннем беларускіх сёл і гарадоў. Татары бралі ў палон мірнае насельніцтва і потым нярэдка прадавалі палонных у рабства. Татарская конніца лёгка праходзіла ў глыб Беларусі, паколькі на поўдні не было добрай абароны. У 1505 г. татары дайшлі да Мінска і Новагародка і ўзялі ў палон каля 100 тыс. мірных жыхароў. У 1521 г. татары спустошылі землі паміж Слуцкам і Пінскам. Цэнтральная ўлада ВКЛ для ўмацавання бяспекі на паўднёвых межах вымушана была стварыць казацкія заслоны. У 1527 г. літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі атрадамі было нанесена пара-жэнне крымскім татарам пад Каневам на Украіне. 3 гэтага часу апошнія ўжо не маглі рушыць далёка на поўнач. Пазней татарскія ханствы выкарыстоўваліся Вялікім княствам Літоўскім як інструмент усходняй палітыкі.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Рускай дзяржавай. Таму было некалькі прычын.

Да канца XV ст. амаль скончылася палітычнае абяднанне Паўночна-Усходняй Русі пад уладай вялікага князя маскоўскага. Ён лічыў сябе нацыянальным рускім гаспадаром і ўзяў на сябе місію абяднання ўсіх рускіх зямель. Так гістарычна вылучыліся два цэнтры, вакол якіх сталі абядноўвацца землі былой Старажытнарускай дзяржавы. Літоўскім князям на захадзе гэта ўдалося зрабіць хутчэй, чым на ўсходзе, дзе пазней скончыўся перыяд феадальнай раздробленасці і княствы доўга знаходзіліся пад мангола-татарскім прыгнётам. Два цэнтры не маглі ў рэшце рэшт не сутыкнуцца. Гэта стала адной з падстаў абвастрэння іх адносін. Ваўмовах пашырэння цэнтралізатарскіх тэндэнцый у Рускай дзяржаве дыпламатыя ВКЛ імкнулася ўбіць клін у гэты працэс і падтрымаць тыя княствы Русі, якія засталіся яшчэ самастойнымі. Так, у 80-х гадах XV ст. цвярскі князь Міхаіл Барысавіч спрабаваў абаперціся на княства Літоўскае, процістаючы пашырэнню ўлады Івана III на сваю вотчыну.-У 1483 г. быў заключаны дагавор