3нешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?р Казіміравіч. Абедзве дзяржавы абавязаліся праводзіць адзіную палітыку, мець агульную раду, сеймы і адзіную манету. Аднак магнаты Вялікага княства Літоўскага адмовіліся ратыфікаваць унію, паколькі, на іх погляд, яна азначала ліквідацыю літоўскай дзяржаўнасці. Таму мельніцкі акт здзейснены не быў, хаця палітыка дзвюх дзяржаў стала лепш каардынавацца.

Увогуле ж ваенная кампанія 1501-1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У лістападзе 1501 г. яно церпіць паражэнне пад Мсціславам. У чэрвені 1502 г. былы саюзнік Івана III, крымскі хан Менглі-Гірэй, канчаткова разбіў Вялікую Арду, саюзніцу ВКЛ. Няўдалым для княства быў і Смаленскі паход рускага войска, які вызначыў пералом у ваенных дзеяннях. У выніку 2 красавіка-1503 г. было заключана пераміре тэрмінам на 6 гадоў. Яно шмат каштавала ВКЛ, бо княства вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхняокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель. Усяго Вялікае княства Літоўскае саступіла Маскве 19 гарадоў, 70 валасцей, 22 гарадзішчы, 13 сёл. Такім чынам, да Масквы адыходзіла тэрыторыя на ўсім працягу мяжы Вялікага княства Літоўскага, што была населена рускімі, украінцамі і беларусамі. Гэта мела для Масквы вялікае стратэгічнае значэнне, таму што давала магчымасць весці актыўную наступальную палітыку. Вялікае княства Літоўскае губляла важныя ў стратэгічным сэнсе тэрыторыі, што складалі каля 1/4 плошчы ўсёй дзяржавы. Гэта рабіла безабарон-най яе ўсходнюю мяжу, якая наблізілася да галоўных цэнтраў дзяржавы.

Палітыку Івана III (ён памёр 27 кастрычніка 1505 г.) прадоўжыў яго сын Васілій III. 19 жніўня 1506 г. у Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. Васілій III спрабуе выкарыстаць гэта і праз сваю сястру, Алену Іванаўну, удаву Аляксандра, радыкальна вырашыць адносіны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім. Абапіраючыся на беларускіх, украінскіх магнатаў і шляхту, ён вырашыў завалодаць літоўскім прастолам. Але план не здзейсніўся. На прастол быў абраны малодшы брат Аляксандра - Жыгімонт. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт абіраецца польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Жыгімонт пайшоў на саюз з рускімі ўдзельнымі князямі: з братам Васілія III, Юрыем Іванавічам, удзельным князем дзмітраўскім, звянігарадскім, сярпейскім і бранскім, абяцаючы дапамагчы яму ў заваёве рускага прастола. У сваю чаргу Васілій III уступае ў блок з М.Л. Глінскім, усемагутным фаварытам Аляксандра, што патрапіў у няміласць пры яго пераемніку Жыгімонту.

Ваенная кампанія пачалася ўвесну 1507 г. Яна была цесна звязана з феадальным паўстаннем у Вялікім княстве Літоўскім 1508 г., якім кіраваў князь Міхал Львовіч Глінскі. Разам са сваімі братамі і прыхільнікамі ён прысягнуў Васілію III. Паўстанцы замацаваліся ў Тураве, Мазыры, занялі Клецк, аблажылі Жытомір і Оўруч. Глінскі спрабаваў авалодаць Слуцкам і Мінскам, але гэта яму не ўдалося. Рускія войскі разам з атрадам Глінскага дзейнічалі на Беларусі, даходзілі да Вільні. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1507-1508 гг. скончылася адвечным мірам, што быў за-ключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Вялікае княства Літоўскае афіцыйна прызнала пераход да Расіі зямель, далучаных да яе ў выніку войнаў канца XV - пачатку XVI ст. Вялікае княства Літоўскае атрымала тэрыторыю пяці смаленскіх валасцей.

Аднак Васілій III меў на мэце захоп Смаленска, буйнога эканамічнага і стратэгічнага цэнтра каля заходніх межаў сваёй дзяржавы, і рыхтаваўся да новай вайны. 19 снежня 1512 г. руская армія на чале з вялікім князем рушыла да Смаленска. Але першая спроба штурму не ўдалася. Новая кампанія пачалася ўлетку 1513 г. і таксама была безвыніковая. Спустошыўшы наваколле, Васілій III з войскам вярнуўся ў Маскву. Трэцяя кампанія па захопу Смаленска пачалася 16 мая 1514 г., і пасля працяглага іптурму, 30 чэрвеня 1514 г., Смаленск капітуляваў. Васілій III рушыў на захад да Оршы і Друцка. Каля Оршы адбылася грандыёзная бітва, дзе маскоўскія войскі пацярпелі поўнае паражэнне. Але, нягледзячы на гэта, усе спробы ВКЛ вярнуць заваяваныя Масквой землі былі дарэмныя. У 1522 г. было заключана пяцігадовае пераміре, якое потым было прадоўжана япгчэ да 1533 г. Смерць Васілія III і смуты ў Маскоўскай дзяржаве пры яго малалетнім пераемніку штурхнулі Вялікае княства Літоўскае да яшчэ адной спробы вяртання заваяванага Масквой. Ваенныя дзеянні працягваліся 4 гады. Літоўскае княства вярнула толькі Гомель і не-каторыя нязначныя воласці на ўсходзе. У 1537 г. зноў было заклю-чана пераміре на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны.

Такімі былі асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. Як бачым, прыярытэты ў ёй мяняліся. У XIV ст. яно вяло напружаную барацьбу з нямецкімі ордэнамі і татарскімі ханствамі. У канцы XIV-XV ст. ВКЛ было занята адносінамі з Польшчай, праблемай літоўска-польскага саюзу, які б даламог вырашыць шмат знешніх і ўнутраных праблем. На працягу болып за сто гадоў Вялікае княства Літоўскае знаходзілася ў стане персанальнай уніі з Польшчай. Галоўным напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага сталі адносіны з мацнеючай Маскоўскай дзяржавай, канкурэнтам у справе абяднання рускіх зямель. Доўгі час кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага ўпарта не хацелі прызнаць тытул гасудара ўсяе Русі за вялікім князем масіоўскім. А к сярэдзіне XVI ст. яны вымушаны былі сутыкнуцца ўжо з жаданнем рускага цара Івана IV далучыць беларускія і ўкраінскія землі. Гэта сведчыла п