3нешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага

Информация - История

Другие материалы по предмету История

аб палітычным саюзе і ўзаемада-памозе паміж Цвярскім княствам і Вялікім княствам Літоўскім. У адказ Маскоўскае княства пача-ло ваенныя дзеянні супраць Цверы і на працягу зімовай кампаніі 1484-1485 гг. разбу-рыла пагранічныя гарады Цвяр-скога княства. Міхаіл Барысавіч запрасіў міру, які і быў заключаны з Масквой 25 сакавіка 1485 г. Цвярское княства, паводле гэтага міру, захоўвала пэўную самастой-насць за выключэннем знешняй палітыкі. Саюзнае пагадненне з Вялікім княствам Літоўскім ану-лявалася, і быў заключаны абаронча-наступальны саюз з Масквой супраць Вялікага княства Літоўскага. Але Міхаіл Барысавіч хацеў захаваць рэшткі самастойнасці і адразу ж узнавіў сепаратныя перамовы з Вялікім княствам Літоўскім. Вынікам быў другі паход маскоўскага князя на чале з Іванам III на Цвер, пасля якога Цвярское княства было кан-чаткова далучана да Маскоўскай дзяржавы. Так на працягу XIV-XVI стст. адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяр-жавай нярэдка насілі варожы характар. ВКЛ не хацела далейшага ўзмацнення Масквы і ў барацьбу ўцягвала ардынскага хана Ахмеда. Маскоўскія князі ў сваю чаргу заключалі саюзы супраць ВКЛ з крымскімі ханамі.

Другая прычына варожых адносін ВКЛ з Масквой была ў асаблівасцях вырашэння канфесійнага пытання ў Вялікім княстве Літоўскім. Маскоўскі вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага пра-васлаўнага гасудара-абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У той жа час і само праваслаўнае насельніцтва Вялікага княства Літоўскага доўгі час не аддзяляла сябе па нацыянальна-рэлігійных адзнаках ад насельніцтва Рускай дзяржавы. Іх абядноўвалі агульныя гістарычныя карані, традыцыйная культура і адзіная вера. Між тым у Вялікім княстве Літоўскім праваслаўная вера прыціскалася. Гэта абвастрыла рэлігійную барацьбу ў яе нетрах. Наступ каталіцызму і пашырэнне польскага ўплыву яшчэ болып узмацнілі незадаволенасць беларускіх праваслаўных феадалаў, якія і так былі ў нераўнапраў-ным становішчы з польскімі і літоўскімі феадаламі. Вялікі князь маскоўскі працягваў ім руку дапамогі. Некаторыя з беларускіх феадалаў па сваёй волі пераходзілі разам са сваімі маёнткамі пад уладу Масквы. 3 1487 па 1493 г. у Маскву прыехалі служыць са сваімі вотчычамі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.

Канфрантацыя паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ прывяла спачатку да неабвешчанай прымежнай вайны працягласцю з 1487 па 1494 г. У 1487 г. пасольства ВКЛ дарэмна патрабавала ад Івана III управы на маскоўскіх князёў, якія рабілі набегі на воласці Вялікага княства Літоўскага. Іван III адказваў узаемнымі абвінавачваннямі. Такімі ж няўдалымі былі і наступныя пасольствы ў Маскву ў 1488, 1489, 1491, 1492 гг. У выніку вайны была зламана абарона ўсёй пры-межнай літоўскай паласы з Маскоўскім княствам.

Прымежныя ваенныя сутычкі перараслі ў болып сурёзны канфлікт у 1492 г. пасля смерці вялікага князя літоўскага Казіміра. Выкарыс-таўшы пераходны этап ва ўстанаўленні вярхоўнай улады, войскі Івана III зрабілі паспяховыя набегі на землі ВКЛ. Новы вялікі князь літоўскі Аляксандр Казіміравіч спяшаўся скончыць вайну. Перамовы аб спыненні ваенных дзеянняў скончыліся 12 лютага 1494 г. заклю-чэннем мірнай і шлюбнай дамоўленасцей. Іван III выдаў сваю дачку Алену за Аляксандра Казіміравіча. Паводле мірнай дамоўленасці, Вялікае княства Літоўскае адмаўлялася на карысць Маскоўскага ад Вяземскага княства і часткі іншых княстваў. За Іванам III было пры-знана права на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. За маскоўскім гасу-даром замацоўваўся тытул вялікага князя ўсяе Русі. Было дамоў-лена, што абедзве дзяржавы дапамагаюць адна адной у барацьбе з татарамі. Гэта значная ўступка з боку Вялікага княства Літоўскага ў тэрытарыяльных і палітычных адносінах. Аднак супярэчнасці паміж дзвюма дзяржавамі зняты не былі. Іван III рыхтаваўся да вайны. 3 гэтай мэтай ён наладжваў адносіны са Швецыяй і Турцыяй, разлічваў на дапамогу Менглі-Гірэя.

У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Прычынай быў пераход шэрага буйных феа-далаў Вялікага княства Літоўскага ў межы Рускай дзяржавы. Іван III прыняў іх на службу і абвясціў вайну Вялікаму княству Літоўскаму. У маі ім былі заняты Бранск і землі мажайскага князя, летам - Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На працягу аднаго паходу Русь заваявала паўднёвую частку Смаленскай зямлі і тэрыторыі Чарнігава-Старадубскага і Ноўгарад-Северскага княстваў. 14 жніўня 1500 г. адбыўся разгром літоўскага войска каля Смаленска. Пасля гэтага вайна працягвалася яшчэ два гады.

Рыхтуючы зімовую кампанію 1501-1502 гг., Іван III прапанаваў Менглі-Гірэю план сумесных дзеянняў. Татарскаму войску Менглі-Гірэя адводзіўся маршрут руху праз украінскія землі да Слуцка, Турава, Пінска, Мінска. За гэта крымскі хан патрабаваў згоды Івана ІЦ на спусташэнне Кіева і Северскай зямлі. Іван III адмовіўся, і гэта адразу ж скарысталі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага і заключылі сустрэчны саюз з Менглі-Гірэем супраць Масквы. ВКЛ заплаціла за гэты саюз ханству штогодняй данінай з Кіеўскай, Ва-лынскай, Падольскай зямель з кожнага чалавека па тры дзеньгі. Адначасова вялікі князь літоўскі дамовіўся з Вялікай Ардой і заклю-чыў абарончы саюз з Лівонскім ордэнам супраць Івана III.

Ваенныя няўдачы 1500 г. прымусілі кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага аднавіць унію з Польшчай. 23 кастрычніка 1501 г. у Мельніку (Украіна) быў падпісаны дакумент пра ўмовы гэтай уніі. На польскі прастол быў абраны вялікі князь літоўскі з дынастыі Ягелонаў Аляксан?/p>