Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?ялістаў і навукоўцаў. На Беларусі пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў.

Праводзілася меліярацыя, асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Буйныя памеры набыла хімізацыя пастаўкі ўгнаенняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, у т.л. калійных больш чым у 2,6 разоў. Для ўнясення ўгнаенняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя. Як вынік павялічыўся валавы збор збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку), прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Ураджайнасць вырасла з 10 ц/га (сярэдзіна 60-х гг.) да 17-40 ц/г ў 1970 г.

Сітуацыя ў карэнным чынам змянілася. Калгасы цяпер не былі крыніцай, за кошт якой будавалася прамысловасць. Сельская гаспадарка стала адным з буйнейшых абектаў капіталаўкладанняў.

У канцы 1970 гадоў у СССР рэзка акрэслілася харчовая праблема. Краіна не забяспечвала сябе прадуктамі харчавання. Агульны кошт імпарту харчавання ў СССР павялічыўся ў 6 разоў з 1970 г. і дасягнуў 10 млрд. руб., гэтыя лічбы перавысілі памеры бюджэту БССР.

У маі 1982 г. была прынята Харчовая праграма СССР на перыяд да 1990 года, згодна з якой ствараліся Аграрна-прамысловыя комплексы (у БССР “Белаграпрам”). АПК абяднаў у межах аднаго рэгіёну калгасы, саўгасы, прадпрыемствы, якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама прадпрыемствы машынабудаўнічай і хімічнай вытворчасці, што працавалі на сельскую гаспадарку. Але Харчовая праграма не планавала карэннай перабудовы гаспадарчага механізму на вёсцы, таму яна была правалена. Як вынік гэтага, у сярэдзіне 80-х гг. было ўведзена нармаванае забеспячэнне па шэрагу прадуктаў. Сельскагаспадарчая палітыка партыі ў тыя часы не жадала вырашаць дзве галоўныя праблемы вескі адхіленне селяніна ад зямлі і ад вынікаў сваёй працы.

5. Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных зяў

 

У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы дзевятай (1971-1975 гг.), дзесятай (1976-1980 гг.) і адзінаццатай (1981-1985 гг.) пяцігодак выконваліся.

За годы пяцігодак было ўведзена 170 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку шынны камбінат у Бабруйску, нафтаперапрацоўчы завод у Мазыры, металургічны ў Жлобіне, сінтэтычных валокнаў у Гродна, інструментальны ў Оршы, чацвёрты калійны камбінат у Салігорску, дзесяткі прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці. Прадукцыя прамысловасці Беларусі ў 1985 г. павялічылася больш чым у 3 разы (ад 1970 г.), вытворчасць сродкаў вытворчасці ў 3,3 разоў, прадметаў спажывання ў 2,6 разоў. Валавы грамадскі прадукт і нацыянальны даход узрос у 2,5 разоў (гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СССР).

Ажыццяўляліся агульнасаюзныя комплексныя праграмы па тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці. Але адначасова ўдзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35-40%, у будаўніцтве 50-55%, у сельскай гаспадарцы 60-70%.

Фінансавая сістэма БССР заставалася стабільнай. У дзяржаўным бюджэце БССР даходы склалі 3,5 млрд. руб. у 1970 г. і 8,1 млрд. руб. у 1985 г.; выдаткі адпаведна 3,3 млрд. руб. у 1970 г. і 7,67 млрд. руб. у 1985 г. Так, даходная частка бюджэта значна перавышала расходную.

Разам з відавочнымі поспехамі трэба адзначыць, што эканоміка страціла былы дынамізм. Асабліва бычна гэта было ў параўнанні з краінамі Захаду, якія далёка выйшлі наперад. Існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовы ўваход савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.

Спробу выправіць эканамічнае становішча зрабіў Ю.У.Андропаў. 12 лістапада 1982 г. ён узначаліў палітычнае кіраўніцтва СССР пасля смерці Л.І.Брэжнева. Пад час кіравання Андропава была дадзена рэалістычная ацэнка стану эканомікі, прыняты жорсткія адміністрацыйныя меры па навядзенню парадка і выкараненню карупцыі і перагледзены некаторыя ідэалагічныя догмы. Так сама вырашаліся пытанні аб пашырэнні самастойнасці прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў і саўгасаў. Як вынік, тэмпы развіцця эканамікі выраслі да 4,2%. Але пасля смерці Ю.У.Андропава ў 1984 г. кіраўніцтва вярнулася да ранейшых парадкаў. Эканамічныя паказчыкі зноў знізіліся.

 

6. Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады

 

На працягу 50-60-х гг. значны эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы.

1 сакавіка 1951 г. у чацьвёрты раз за пасляваенныя гады было праведзена зніжэнне рознічных цэн (адбыліся так сама ў 1956, 1957, 1958, 1962 і 1965 гг. на асобныя віды тавараў). Вырасла зарплата, а ў 1957 г. працоўны дзень быў скарочаны на 2 гадзіны ў перадсвяточныя і пераднядзельныя дні (у выніку чаго фактычна зарплата павялічылася на 12,5%). У 1964 г. павышана зарплата на 25-30% працаўнікам сацыяльнай сферы (600 тыс. работнікаў адукацыі, аховы здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання). Адбывалася паступовае скарачэнне разрыву паміж максімальным і мінімальным узроўнем зарплаты. Але яно прывяло да ўраўняння ў аплаце працы і падзення прэстыжу прафесіі інжынера і настаўніка, урача і вучонага. У 1957 г. у краіне быў уведзены пяцідзённы працоўны тыдзень з двумя выхаднымі днямі пры захаванні існуючага ўзроўню зарплаты.

Адбыўся рост грамадскіх фондаў спажывання. Дзяржава аплочвала 2/3 выдатка