Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

45 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Абяднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. У верасні БССР падпісала пагадненне з Польскім нацыянальным камітэтам аб абмене насельніцтвам асобы, якія лічылі сябе палякамі, атрымалі права пераехаць з БССР ў Польскую Рэспубліку і наадварот. Але вызначальныя справы Масква вырашала без узгаднення з беларускім кіраўніцтвам. Так, 16 жніўня быў падпісаны савецка-польскі дагавор аб мяжы, па якому БССР страчвала Беластоцкую вобласць. У лютым 1947 года БССР, дзякуючы намаганням К.Кісялёва, падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (у 1953 г.) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. У верасні 1953 года першым сакратаром КПСС, а значыць і кіраўніком дзяржавы, быў абраны Мікіта Хрушчоў. Пачаўся перыяд адноснай дэмакратызацыі. Пашыраліся правы Саветаў у жніўні 1955 года Савет Міністраў БССР перадаў Саветам права выдаткоўваць фінансавыя сродкі на будаўніцтва і сацыяльна-культурную і бытавую сферы. Пераадольвалася рэпрэсіўнае мінулае. У верасні 1953 года былі ліквідаваны Асобыя нарады пры Міністэрстве унутраных спраў. А на ХХ зездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. А рашэннем XXII зезда партыі Сталін быў выдалены з Маўзалея, пачаўся дэмантаж шматлікіх помнікаў, за ноч быў дэмантыраваны вялізарны помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У 1956 годзе ўпершыню з сярэдзіны 20-х гадоў ЦК кампартыі Беларусі ўзначаліў беларус К.Т.Мазураў. Праўда, на развіцці нацыянальнай культуры гэта не сказалася на працягу 1960-1970 гг. беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.

У другой палове 1950-х гадоў пашырыліся правы рэспублік. У рэспубліканскае падпарадкаванне былі перададзены некаторыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, а з сакавіка 1957 года рэспублікі атрымалі права самастоўна вырашаць сістэму ўнутранага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Прымаліся асобныя грамадзянскі, крымінальны, працэсуальны кодэксы.

Без перагібаў не абышлося і ў гэты перыяд. Прынятая на XXII зездзе партыі ў 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. З гэтага моманту партыйнае кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю над усімі сферамі жыцця краіны і грамадзяніна.

У кастрычніку 1964 года з-за шматлікіх пралікаў у кіраванні краінай Першы сакратар ЦК Кампартыі М.Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай пасады, кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л.Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П.Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай.

Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы. Большая свабода была дадзена ў развіцці ўласнай гаспадаркі. У 1966-1970 гг. у краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Яшчэ больш узрасла роля партыі ў кіраванні ўсімі сферамі жыцця ў краіне. Гэты статус і кіруючая роля кампартыі былі замацаваны ў шостым пункце Канстытуцыі СССР 1977 года. Па традыцыі праз год была прынята Канстытуцыя БССР Канстытуцыя развітога сацыялізму.

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, зездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя абяднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Аднавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.

Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя наступствы для ўсёй тэрыторыі Беларусі мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася

26 красавіка 1986 г. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% радыёактыўнага забруджвання. Асабліва ў цяжкім становішчы апынулася насельніцтва паўднёвага ўсходу БССР усяго 2.100.000 чалавек. З абароту было выведзена 20% сельгасугоддзяў і 14% ляснога фонду. Толькі 4 мая 1986 г. было прынята рашэнне аб высяленні жыхароў трыццацікіламетровай зоны вакол ЧАЭС. Вынікі катастрофы ўсяляк замоўчваліся. Насельніцтва не атрымоўвала аператыўнай інфармацыі. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў праграму доўгатэрміновых дзеянняў па ліквіда