Развіццё Беларусі ў 1950-1980 гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

цыі наступстваў аварыі, разлічаную да 1995 г. Аднак цалкам яна так і не была выканана.

У 1988-1989 гг. ліквідацыя былых аўтарытарных механізмаў запалохвання і кантролю прывяла да таго, што ў рамках палітыкі галоснасці дэмакратычна настроеныя грамадзяне пачалі крытыкаваць сістэму кіраўніцтва партыі над выбарнымі органамі ўлады. Нарасталі нацыянальныя працэсы ў рэспубліках, зявілася палітычная і нацыянальная апазіцыя, якая пачала заклікаць да выхаду з СССР. Кіраўніцтва асобных савецкіх рэспублік прыслухоўвалася да гэтых заклікаў, наладжвала кантакты з апазіцыянерамі, збірала рэсурсы, неабходныя для набыцця самастойнасці.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя грамадскія арганізацыі “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і інш. У 1990 годзе новы ВС БССР прыняў закон аб арганізацыях, які дазволіў стварэнне грамадскіх і палітычных арганізацый, партый.

У сакавіку красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. 10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які абядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце зявіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і "Дэмакратычны клуб". 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы.

Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М.Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчаткова лёс Савецкага Саюза вырашыла спроба дзяржаўнага перавароту ў жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў.

У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі (С.Шушкевіч), Расіі (Б.Ельцын) і Украіны (Л.Краўчук), якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі Мінск.

 

2. Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі

 

У паслеваенны перыяд, у 50-я гг., перад гаспадаркай БССР стаялі вялікія задачы, сярод якіх галоўнымі былі павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа; актыўнае ўключэнне ў навукова-тэхнічную рэвалюцыю; вывад з крызісу сельскай гаспадаркі.

Часткова гэтыя задачы былі закладзены ў пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР на пятую пяцігодку (1951-1955 гг.).

На жнівеньскай (1953 г.) сесіі ВС СССР старшыня СМ СССР Г.М. Малянкоў выступіў з абгрунтаваннем эканамічнай палітыкі новага палітычнага кіраўніцтва краіны па сацыяльнай пераарыентацыі народнай гаспадаркі. Адначасова з высокімі тэмпамі развіцця цяжкай прамысловасці трэба было больш хутка развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання; павялічваць капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку; правесці зніжэнне цэн. У Дзяржаўным бюджэце СССР на 1953 г. былі прадугледжаны вялікія датацыі на вытворчасць тавараў народнага спажывання.

Для падтрымкі сельскай гаспадаркі прадугледжвалася павысіць нарыхтоўчыя цэны ў некалькі разоў. Спісваліся нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сяльгаспадатку за папярэднія гады, адначасова яго памеры зніжаліся, а з 1958 г. ён быў адменены. Была ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база, павялічаны капіталаўкладанні на патрэбы вёскі.

У верасні 1953 г. была распрацавана сістэма эканамічных і сацыяльных мер па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі, пачалося асваенне цаліны. Але гэта адзначала, што кіраўніцтва адмовілася ад інтэнсіўных метадаў падёму сельскай гаспадаркі, таму замарудзіліся тэмпы росту прадукцыйнасці працы ў традыцыйных сельскагаспадарчых рэгіёнах. Тым не менш, у БССР вырасла ўраджайнасць, павялічылася пагалоўе жывёлы і нарыхтоўка мяса, малака. Аднак па шэрагу паказчыкаў заданні і гэтай пяцігодкі не былі выкананы.

У прамысловасці за гады пяцігодкі ўвайшло ў строй 1.010 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку каля 150 буйных (падшыпнікавы завод, камвольны камбінат, гадзіннікавы завод і завод будаўнічых матэрыялаў у Мінску, цукровы завод у Скідзелі, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску). Вырасла прадукцыйнасць працы, абём прадукцыі прамысловасці за 1951-1955 гг. павялічыўся ў Беларусі больш чым у 2 разы пры плане 75-80%. Было пераадолена адставанне лёгкай і харчовай прамысловасці, у 1955 г. выраблена ў 2 разы больш тавараў народнага спажывання, чым у 1950 г.

Было лібералізавана працоўнае заканадаўства. Адменены рэпрэсіўныя законы 1938-1940 гг., якія забаранялі звальняцца са сваіх прадпрыемстваў і ўстаноў, абмяжоўвалі правы працыючых.

У гады шостай пяцігодкі (1956-1960 гг.) паскорана развіваліся лёгкая, харчовая, дрэваапрацоўчая галіны прамы