Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

?й, разважлівасцю і бясконцай вынослівасцю, з пачуццём міласерднасці і любові, якая здольна ўсё адолець на шляху да лепшага.

Продкі яго - людзі простай сялянскай працы. Яны ўлагоджвалі зямлю-карміцельку, здабывалі хлеб свой. І калі ўзносілі малітву, дык не аб вечным жыцці, а найбольш аб ім - аб хлебе надзённым. Паэт схіляе галаву перад народнай праўдай, якая ў яго ў вельмі канкрэтным абліччы.

Паэзія В. Зуёнка - цікавая, смелая, глыбокая - круты палявы замес, настоены на багатым душэуным вопыце паэта. Тут знайшоў глыбокае адлюстраванне наш складаны век, перашыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды і грамадства, працоўная мараль і этыка сённяшняга чалавека, выявілася схільнасць паэта да маштабнага, асацыятыўна-ўзбуйнёнага вобраза, яркіх фарбаў і колераў. У метафары праўда зерня, да якой звяртаецца паэт, закладзена сутнасць яго мастакоўскай канцэпцыі, успрыманне свету, цікавасць да вытокаў, імкненне глядзець у корань.

Не адразу ён знайшоу сваю дарогу. У першых кнігах ідэйна-маральны пафас часта саступаў месца жывапісна выяўленчаму мастэрству, інтэнсіўныя мастцкія пошукі не заўсёды вялі да плённых вынікаў. Уласцівае раннім творам рамантычнае ўспрыманне з цягам часу дапаўняецца і спалучаецца з лірычна-пранікнёным і філасовска-заклыбленым асэнсаваннем сацыяльна-маральных зяў сучаснасці.

Ўжо ў першых кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых праблем. Вершы і паэмы В. Зуёнка, эмацыянальныя і вострасучасныя, прывабілі сваім жыццялюбствам, яскравасцю фарбаў, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі. Яму ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадскі тэмперамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Мастацкі свет паэта ўключае прыроднае ўлонне і космас як складаемыя таго велічнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязаны сваім розумам і пранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае прадстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму і лёсу паэта.

 

Спіс літаратуры

 

1.Барадулін Р. Недзе слова шукае мяне.//Маладосць . - 1995.-№6.

2.Беларуская літаратура 20 ст.: Вучэбны дапаможнік. М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. - Мн., 2001.- 264с.

3.Высокае неба ідэала. - Мн., 1979.

4.Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. У 4т. Т.4. Кн. 1(1966 - 1985). -Мн., 2002. -928с.

5.Гніламёдаў У. Праўда жыцця: Творчы партрэт Васіля Зуёнка. - Мн., 1992. - 143с.

6.Гніламёдаў У. Васілю Зуёнку - 60. // ЛіМ. - 1995. - №6.

7.Заяц Н. Элегія жыцця: Лірычная проза В.Зуёнка // РС. -2005. -№6.

8.Заяц Н. Экалагічная праблематыка ў лірыцы В.Зуёнка. // РС. - 2005. - №1.

9.Зуёнак В. Выбраныя творы: У2т. Т.1. Гронка цішыні. - Мн., 1996.

10. Зуёнак В. Лукаме: Вершы і паэма. - Мн., 1984. - 110с.

11. Зуёнак В. Нача: Лірыка. - Мн., 1975. - 256с.

12. Зуёнак В. Пісьмы з гэтага свету: Вершы. -Мн., 1995. - 174с.

13. Зуёнак В. Світальныя птушкі: Вершы і паэма. - Мн., 1982. - 159с.

14. Зуёнак В. Час вяртання: Вершы. - Мн., 1981. - 160с.

15. Зуёнак В. Чорная лесвіца: Вершы, паэма. - Мн., 1992. - 159с.

16. Ля аднаго вогнішча: Літ. - крыт. артыкулы. -Мн., 1984. - 168с

17. Марціновіч А. Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Кн.2. -Мн., 1998. - 198с.

18. Нуждзіна Т. Песні далёкай ніць... // Наша слова. -2005. - 6 ліп. - №25.

19.Пісьмянкоў А. Шэсць рэчак В.Зуёнка. // ЛіМ.- 2000. - 24 чэрв.

20. Творчасць В.Зуёнка:Узаемадзеянне лірычнага і эпічнага.Рэд.В.Н.Заяц.-Мн.,2006.-21с.

21.Шпакоўскі Я. Узрушанасць:Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію.-Мн.,1978.