Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
?аі..., Помнік, У прымыльніку - мыліцы..., А чаму без аркестраў сталіца?, Прыйдзі аднойчы ў вечаровы час..., Дзень і ноч..., Дзіўна , але ж ад яго, ад гэтага каменя..., Мой ліпень, Мой друг са смуткам іудзейскім..., На шляхах вялікай даўніны..., Гэты час, Пераможца і інш.
2.4 Праблемы нацыянальнай культуры і філасофская лірыка ў творчасці В.Зуёнка
Савецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка завяршаюць зборнікі вершаў Вызначэнне (1987) і "Лета трывожных дажджоў" (1990). У гэтых кнігах, створаных у час перабудовы, яшчэ адчувальней сталі рытм часу, дынаміка жыцця, пошукі шляхоў у будучыню.
Для аўтара непрымальна аднабаковасць тэхнакратычнага, машыннага шляху развіцця грамадства, таму што ён вядзе ў тупік. Просьба паэта, якую ён называе зорнай просьбай, такая:
Хай неадольны час імчыцца, -
Каго - не знаю, а прашу
Вярніце небу таямніцу,
А закаханым - іх душу.
Гэтая здольнасць адчуваць глыбінныя зявы жыцця, як ужо гаварылася, адна з найбольш прывабных рыс паэзіі В. Зуёнка, які даўно прывык жыць балючымі пытаннямі свайго часу. Адно з іх разглядаецца ў вершы Прыпар, які мае падзагаловак Балада неперспектыўнай вёскі- выміраючая вёска, занядбалая, вёска без будучыні. Такіх, дзе няма ні школы, ні магазіна. ні дзіцячага садка (не гаворачы ўжо пра царкву, якую разбурылі даўно), дзе жывуць апошнія старыя, у Беларусі шмат. Паэт у думках звяртаецца да яе былых славутых насельнікаў - дзядзькі Восіпа, дзядзькі Хведара, дзеда Захара, прадзеда Аўласа, бабкі Хімы, на чыіх плячах вёска трымалася і якіх ужо няма з намі, каб расказаць пра сучаснае запусценне - як зарастаюць у полі дарогі, як лапушыцца, буяе крапіва, а насенне з бярозы магільнай прарасло на парозе хаты. Самы прыпар, а іх няма...
Што ж вы гэта,
Дзядзькі і цёткі,
Што ж вы гэта,
Дзяды і бабкі,
Што ж вы,
Прадзеды і прабабкі,
Што ж вы, мертвыя, -
Сорам у прыпар
На тым свеце ляжаць і лайдачыць
Уставайце хутчэй!...
А потым -
Мы яшчэ раз па вас пагалосім.
Хто вінаваты у тым, што наступныя пакаленні аказваюцца не вартымі сваіх папярэднікаў - працаўнікоў і рупліўцау на ніве жыцця? Такое пытанне напрамую не ставіцца, але недзе ў глыбокім падтэксце яно ўгадваецца... Пры гэтым аўтар умее ўзбагаціць шматфарбны спектр эмоцый нават ноткамі гумару, якія, звернутыя да сумлення сучасніка, адцяняюць драматызм і незваротнасць падзей...
Неадступна страшаць яго працэсы эрозіі роднай глебы, занядбання нацыянальнай мовы і культуры. Цяжка бачыць, што з поля знікла песня. Праблема будучыні беларускай мовы, літаратуры ў вершы " Настаўнікаў і прарокаў ..." Гаворка ідзе пра тых бессаромных настаўнікау і прарокаў, якія - за дзесяцігоддзі таталітарызму - усё зрабілі, каб беларус пазбыўся і мовы сваёй, і нацыянальнага аблічча.
Наеліся ісцін удосыць,
Наслухаліся мудрацоў
Патрэбен слову філосаф
Сарамлівы. Як Міша Стральцоў.
Гэтай страфой заканчваецца верш - і зроблена яна выдатна. Выказванне стала высокім узорам паэзіі, дасягнуўшы значнасці мастацкага абагульнення. У тканіну верша ўведзена канкрэтнае імя -пісьменніка Міхася Стральцова, якога цанілі за тонкі эстэтычны густ і пачуццё слова, уменне заглянуць у яго патаемны свет, адчуць адценні. М. Стральцоў з высокім усведамленнем значэння культуры для жыццядзейнасці народа супрацьпастаўляецца тым сваім брахунам і чужым, хто ў часы камуністычнага праўлення і русіфікацыі ўсё зрабіў, каб культуру гэту занядбаць і забыць.
На гэту тэму таксама напісаны вершы З газетных абаў, Я пакідаю галасы..., На скрыжаваннях сусвету..., Люлялі воды Адрыятыкі... і інш.
Другая кніга - Лета трывожных дажджоў - стваралася ўжо ў чарнобыльскую эпоху, пасля злашчаснай вясны 1986 г. 3 таго часу, калі здарылася чарнобыльская трагедыя, мы жывем у новым свеце, у іншым псіхалагічным вымярэнні.
Лета трывожных дажджоў пацвердзіла здольнасць і мужнасць глядзець праўдзе ў вочы, успрымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць. Бо чарнобыльскі выбух можна параўнаць з выбухам нейтроннай бомбы, які атруціў усе жывое. 3 глыбокім болем гучаць вершы Урок паўтарэння і "Родны мой краю .."
Паэт звяртаецца да сродкаў публіцыстыкі, называе рэчы сваімі імёнамі, і гэта дапамагае яму ўзняцца да істотных сацыяльна-маральных абагульненняў, прасякнутых глыбокім, вострым пачуццём, унутраным драматызмам. Яго вобразнасць - вобразнасць прамога і праўдзівага сведчання.
Зборнікі Вызначэнне і Лета трывожных дажджоў запрашалі да шчырай і сурёзнай размовы. Паэт разглядае чалавека на шырокіх абсягах часу, у кантэксце нацыяналыіай культуры і лёсу.
2.5 Постсавецкі перыяд творчасці
Новы, постсавецкі перыяд у творчасці В. Зуёнка пачаўся кнігай Чорная лесвіца (1992), у якой былі змешчаны вершы і паэма Падарожжа вакол двара. Паэтычны сэнс метафары "чорная лесвіца" раскрываецца праз шэраг асацыяцый у анатацыі да зборніка: Чорная рэчка Пушкіна - чорная лесвіца Янкі Купалы -чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі. Не першы раз, мяркуючы па папярэдніх кнігах, імкнецца заглянуць у іх паэт. Цяпер гэты погляд абвостраны падзеямі апошняга часу.
Прайшла беларусізацыя -
Другая на нашым вяку.
І круціцца на языку:
Што гэта: рэанімацыя,
Ці абуджэнне нацыі,
Ці толькі ўсяго эксгумацыя
На нейкім касмічным вітку?...1 <