Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі

У канцы 20-х гг. XIX ст. нацыянальна-вызваленчы рух, узброены ідэяй незалежнасці Рэчы Паспалітай, уступіў у новую фазу свайго развіцця. Нетрываласць у самой аснове саюза паміж самадзяржаўнай Расіяй і канстытуцыйнай Польшчай, невыкананне палажэння, зафіксаванага Венскім кангрэсам пра магчымасць "распаўсюджвання свабоды (канстытуцыі) на ўсёй тэрыторыі былой Польшчы ў межах 1772 г.", сістэматычнае парушэнне правоў і свабод, гарантаваных канстытуцыяй 1815 г., вяло да рэзкага абвастрэння супярэчнасцей паміж Расіяй і Царствам Польскім.

У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікла тайнае ваеннае Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Таварыства планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Змоўшчыкі вагаліся, тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся. Непасрэдна падштурхнулі да паўстання рэвалюцыйныя падзеі ў Франціі і Бельгіі (ліпень 1830 г.).

Мікалай I планаваў кінуць на разгром рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Еўропе армію Царства Польскага і Літоўскі асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варшаве, і кіраўнікі апазіцыі адчулі. што далей адцягваць паўстанне нельга. У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал. Іх падтрымала большасць насельніцтва. Вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, фактычны намеснік імператара ў Царстве Польскім, дзейнічаў нерашуча, а потым увогуле прыняў рашэнне аб адводзе расійскіх войскаў з польскай тэрыторыі.

У паўстанцкім руху вылучыліся дзве асноўныя плыні: кансерватыўная на чале з арыстакратам А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная, так званая "левіца", сярод кіраўнікоў якой найбольш актыўную ролю адыгрываў I. Лялевель. Кансерватары баяліся ўзмацнення народнага руху ў ходзе паўстання, а таму і не лічылі патрэбным здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Яны імкнуліся паказаць паўстанне як канфлікт Царства Польскага з Расіяй, а не як нацыянальна-вызваленчы рух польскага народа. Вырашыць канфлікт арыстакраты прапаноўвалі дыпламатычным шляхам, а таму ўсяляк стрымлівалі патрыятычныя сілы і падрыхтоўку арміі да вядзення ваенных дзеянняў з Расіяй. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі болыласць уплывовых пасад у арміі, урадзе і складалі асноўную частку ў сейме.

Асноўная ідэя праграмы "Патрыятычнага таварыства", так званай "левіцы", заключалася ў барацьбе за незалежнасць, аднаўленне Рэчы Паспалітай 1772 г. як цэнтралізаванай дзяржавы. "Левіца" адлюстроўвала інтарэсы пэўнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнёўскай моладзі. "Патрыятычнае таварыства" выступала адзінай палітычнай сілай, сацыяльная праграма якой улічвала інтарэсы падатковых саслоўяў. У змаганні з расійскім самадзяржаўем яна разлічвала на польскі народ. "Левіца" падкрэслівала, што змаганне ідзе не супраць рускага народа, а накіравана супраць расійскага абсалютызму. Толькі "Патрыятычнае таварыства" адзначала, што паўстанне можа мець поспех, калі ахопіць усе землі былой Рэчы Паспалітай, а таму быў вылучаны лозунг "За нашу і вашу свабоду". Але рэвалюцыйная плынь не была кансалідаванай, яе ўплыў у сейме, арміі быў нязначным.

Кіраўніцтва паўстаннем сканцэнтравалася ў руках кансерватыўных дзеячаў, якія спачатку спрабавалі наладзіць перамовы з Канстанцінам Паўлавічам і Мікалаем I, але безвынікова. 18 снежня 1830 г. пачаў работу польскі сейм. Пад націскам патрыятычных сіл 20 снежня ён прыняў маніфест, які абвяшчаў нацыянальны характар Паўстання, а галоўнай мэтай паўстання змаганне за "незалежнасць і свабоду". У студзені 1831 г. сейм дэтранізаваў Мікалая I з польскага прастола.

Многія паслы разумелі неабходнасць тэрытарыяльнага пашырэння паўстання на заходнія губерні Расіі. I. Лялевель, М. Махнацкі настойвалі на тым, што польская армія павінна пачаць рух на ўсход і дапамагчы сваім братам скінуць прыгнёт расійскага царызму. Але толькі з пачаткам паўстання на землях былога ВКЛ на разгляд сейма былі вынесены пытанні аб палітычных адносінах паміж Царствам Польскім і ВКЛ у будучай дзяржаве. Аднак арганізацыя канкрэтных дзеянняў не вызначалася асаблівай эфектыўнасцю. Толькі 1 мая Нацыянальны ўрад прыняў рашэнне аб дапамозе жыхарам беларуска-літоўскіх зямель.

На тэрыторыі Беларусі непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя, распаўсюджванне пісьмовых адозваў, збор сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча краю, які прыгнечаны "маскалямі". Насельніцтва заклікалі ўзяць у рукі зброю. Але ніякіх канкрэтных абяцанняў, як палепшыць становішча насельніцтва, не гучала.

Тым часам шляхта, якая прыбыла ў Варшаву з заходніх губерняў Расіі і пажадала ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях, па ініцыятыве I. Лялевеля была абяднана ў "Клуб абяднаных славян". 22 студзеня 1831 г. ад імя клуба было складзена пасланне да сейма, пад якім падпісалася каля 200 чалавек. У "Адрасе Ліцвінаў" падкрэслівалася, што "Літва (г. зн. сучасная Беларусь), Валынь, Падолія і Украіна заўсёды былі адзіным (з палякамі.) народам, адзінай Полыпчай... 3 таго часу, як рэвалюцыя набыла характар нацыянальны, неабходным стала вяртанне зямель адабраных, бо толькі з імі паўстанне будзе адпавядаць свайму высокаму прызначэнню і адновіць незалежнасць... ". Варшаўскі ўрад, у сваю чаргу, звярнуўся з заклікам да насельніцтва Белар?/p>