Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?сі, Літвы і Украіны. У ім адзначалася, што сейм і ўрад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшчы, таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе.

За развіццём падзей на Беларусі ўважліва сачылі ў Пецярбургу. 1(13) снежня 1830 г. у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці было ўведзена ваеннае становішча. У пачатку красавіка з войскаў, размешча ных каля Брэста і Гродна, і рэзервовых часцей была сфарміравана спецыяльная армія пад кіраўніцтвам генерала П.А. Талсгога. Яна прызначалася для прадухілення паўстання на тэрыторыі ВКЛ. Паміж Царствам Польскім, літоўскімі і беларускімі губернямі была абмежавана сувязь, уведзена цэнзура перапіскі, узмацніўся паліцэйскі нагляд нядобранадзейных высылалі ў глыб Расіі. Секвестру падвяргаліся маёнткі тых памешчыкаў, якія з пачатку паўстання знаходзіліся ў Царстве Польскім. Але прынятыя меры не змаглі прадухіліць пашырэнне паўстання на Беларусь.

У студзені 1831 г. для кіраўніцтва паўстаннем быў створаны Віленскі цэнтральны камітэт (С. Шумскі, М. Балінскі, А. Гарэцкі і інш.) Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада і не праяўляў асаблівай ініцыятывы, што тлумачыцца, магчыма, згасаннем самой ідэі ВКЛ, аднаўленне якога ў той момант ужо адыходзіла на другі план. Зараз намаганні накіроўваліся перш за ўсё на дасягненне незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., што атаясамлівалася з аднаўленнем польскай дзяржаўнасці.

Камітэт займаўся зборам грашовых сродкаў на паўстанцкія мэты, арганізацыяй майстэрні па вырабу зброі, спрабаваў каардынаваць дзейнасць павятовых камітэтаў. Але ў яго не было выразнай лініі паводзін і праграмы дзеянняў. Па сутнасці, Камітэт не стаў кіруючьш органам паўстання ў Беларусі, хаця яго дзейнасць спрыяла ўзнікненню тайных паўстанцкіх камітэтаў, якія ініцыіравалі выступленне.

Вясной 1831 г. у Беларусі склалася вельмі напружаная палітычная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы вайны вялі да пагаршэння і так дрэннага становішча значнай часткі насельніцтва. Адпаведную рэакцыю выклікалі чуткі аб поспехах польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі не было расійскіх вайсковых сіл. Яны рушылі на захад. Таму шляхта Віленшчыны і Міншчыны скарыстала зручны момант.

У красавіку 1831 г. узброенае выступленне ахапіла Ашмянскі і Свянцянскі паветы Віленскай губерні, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерні. 3 першых дзён праявіліся асаблівасці ў арганізацыі паўстанцкай улады і ўзброеных сіл, якія істотна адрознівалі яго ад паўстання ў Царстве Польскім.

У выпадку перамогі ў кожным павеце стваралася асобнае апалчэнне і паўстанцкае кіраўніцтва (з прадстаўнікоў буйной і сярэдняй шляхты), якое толькі часткова падпарадкоўвалася Віленскаму цэнтральнаму камітэту. Па сутнасці, дзейнасць павятовых паўстанцкіх органаў вызначалася канкрэтнымі мясцовымі абставінамі, што прыводзіла да пэўнай неаднастайнасці іх структуры. Паўстанцкія ўлады неадкладна абвяшчалі акты паўстання, прыводзілі насельніцтва да прысягі, абвяшчалі набор рэкрутаў; шляхце, якая далучалася да паўстання, гарантавалі захаванне ўсіх саслоўных і маёмасных правоў. Сялян і мяшчан заклікалі рашуча ўзяцца за зброю і адстойваць "сваю" новую ўладу.

У адпаведнасці з Актам паўстання абвяшчалася "вольнасць і роўнасць па праву". Паняцце "вольнасці" разглядалася як абяднанне тэрыторый, страчаных у выніку падзелаў 1772, 1793 і 1795 гг., і адначасова рэалізацыя імкнення ліцвінаў да захавання самастойнасці ВКЛ у складзе адзінай федэратыўнай дзяржавы.

На працягу красавіка мая 1831 г. дзісненскія, свянцянскія, ашмянскія і вілейскія паўстанцы (да 10 тыс. чалавек), ажыццявілі некалькі аперацый, але затым пад націскам расійскіх войскаў пакінулі тэрыторыю Беларусі.

Спрыяльныя ўмовы для паўстання былі і ў іншых беларускіх губернях, але шляхта ў ім не прыняла ўдзелу. Сваю ролю тут адыгралі як папярэднія меры расійскіх уладаў, так і боязь шляхты выклікаць стыхійны сялянскі рух. Урад прымаў захады, каб не дапусціць абяднання шляхецкага руху з сялянскім. У красавіку 1831 г. зявіўся ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаўпаўстанцаў ваеннаму суду з канфіскацыяй іх маёмасці. Сялянам-паўстанцам абяцалі памілаванне, калі яны складуць зброю і вернуцца дамоў.

3 канца мая 1831 г. паўстанне на беларускіх землях уступіла ў новы этап, што было звязана з падыходам польскай рэгулярнай арміі. Першым на тэрыторыю Беларусі ўступіў атрад Д. Хлапоўскага (820 чалавек). Атрымаўшы шэраг перамог у невялікіх баях (пад Гайнаўкай, Лідай і інш.), атрад Хлапоўскага папоўніўся зброяй і людзьмі. У хуткім часе атрад налічваў ужо каля 5 тыс. чалавек.

Набліжэнне польскіх войскаў выклікала хваляванні ў Лідскім, Навагрудскім, Пружанскім, Кобрынскім і Слонімскім паветах Гродзенскай губерні. 3 самага пачатку ўступлення польскай рэгулярнай арміі на тэрыторыю Белавежскай пушчы, дзеянні паўстанцаў (да 800 1000 чалавек) сталі болын інтэнсіўнымі і рашучымі. Яны сурёзна пагражалі камунікацыям расійскай арміі, якая ваявала на тэрыторыі Царства Польскага. На задушэнне паўстання ў Белавежскай пушчы ўлады кінулі значныя вайсковыя сілы, і ў хуткім часе ачагі супраціву былі знішчаны.

У пачатку чэрвеня на тэрыторыю Віленскай губерні ўступіў 12-тысячны корпус генералаў А. Гелгуда, Г. Дэмбінскага і Ф. Роланда, які ўзяў накірунак на Вільню. 10 чэрвеня адбылося абяднанне фарміраванняў А. Гелгуда і Д. Хлапоўскага. Адзінае камандаван?/p>