Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі

Информация - История

Другие материалы по предмету История

?е польскімі рэгулярнымі сіламі на беларускалітоўскіх землях было ўскладзена на А. Гелгуда. Пры штабе камандуючага быў створаны так званы Часовы паўстанцкі ўрад на чале з генералам польскіх войскаў графам Т. Тышкевічам. Паўнамоцтвы новага ўрада распаўсюджваліся на тэрыторыю Віленскай губерні. Урад неадкладна прыняў захады для папаўнення войска (з ліку сялян і дваранпаўстанцаў), што дазволіла сканцэнтраваць пад Вільняй каля 24 тыс. чалавек. Паўстанцы ставілі сваёй мэтай захоп горада.

Штурм Вільні пачаўся 19 чэрвеня. Сілы былі няроўныя, рускія войскі, якія налічвалі каля 40 тыс. чалавек, лёгка адбівалі атакі. Поспех 1794 г. пад Вільняй паўтарыць не ўдалося. Страціўшы ў бітве каля 2 тыс. чалавек, паўстанцы адступілі. Сярод іх пачалася дэмаралізацыя і дэзерцірства. Рэшткі экспедыцыйных і мясцовых атрадаў пакінулі Беларусь, частка з іх перайшла ў Прусію і склала зброю. Толькі атрад генерала Г. Дэмбінскага (каля 4 тыс. чалавек) здолеў адысці ў Гродзенскую губерню.

Пры набліжэнні корпуса Дэмбінскага ў Навагрудскім і Слонімскім паветах пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам павятовага маршалка Я. Кашыца. У ім прымалі ўдзел не толькі шляхціцы, але і сяляне. У Навагрудку паўстанцы (400 чалавек) далучыліся да атрада Дэмбінскага і разам з ім пакінулі горад.

У чэрвені ліпені 1831 г. паўстанцкі рух разгарнуўся ў Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах Мінскай губерні. Арганізатарамі і кіраўнікамі яго былі мясцовыя памешчыкі Ф. Кеневіч і Т. Пуслаўскі. Колькасць паўстанцаў склала прыблізна 1300 чалавек, але дасягнуць нейкіх рэальных поспехаў яны не здолелі.

Пасля адыходу з тэрыторыі беларускіх паветаў польскай арміі паўстанне на землях былога ВКЛ пайшло на спад, але партызанская вайна асобных атрадаў не спынялася да восені 1831 г. I толькі звесткі пра падзенне 8 верасня Варшавы, а затым Модліна і Замосця (адпаведна 9 і 21 кастрычніка) апошніх бастыёнаў паўстанцаў у Царстве Польскім, прымусілі разысціся тыя атрады, якія да гэтага часу яшчэ знаходзіліся ў лясах.

У тым, што паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі пацярпела паражэнне, былі свае прычыны. Неразуменне глыбіні сялянскага пытання і недастатковы ўлік этнарэлігійных асаблівасцяў прывялі да таго, што надзеі на шырокі ўдзел у паўстанні падатковых саслоўяў не спраўдзіліся. Не адчуўшы рэальнага паляпшэння свайго становішча, сялянства ў асноўным засталося абыякавым да палітычнай праграмы паўстанцаў. Паўплывала таксама адсутнасць належнага ўзаемаразумення паміж Нацыянальным урадам і Віленскім цэнтральным камітэтам. Сітуацыя ўскладнялася і тым, што ў самім кіраўніцтве на тэрыторыі ВКЛ не існавала адзінства і ўзгодненасці. Стварэнне часовых павятовых органаў не прывяло да ўзнікнення адзінага ўрада, якому падпарадкоўваліся б усе мясцовыя структуры. Не спраўдзіліся надзеі беларускіх паўстанцаў і на падтрымку польскай рэгулярнай арміі.

Паўстанне 1830-1831 гг. насіла шляхецкі характар, нягледзячы на тое, што каля 30 % удзельнікаў у ім складалі прадстаўнікі падатковых саслоўяў. У падрыхтоўцы і правядзенні паўстання на Беларусі асноўная роля належала сярэдняй шляхце, памешчыкам, чыноўніцтву і студэнцкай моладзі. Значную ролю ў распаўсюджванні паўстання выконваў каталіцкі клір. Адсюль відавочны кансерватызм паўстання. Тым не менш, яно ўскладніла пазіцыі расійскага самаўладдзя, паспрыяла замацаванню рэвалюцыйных змен у Еўропе, разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы у іншых краінах. Усяго за перыяд з красавіка па лістапад 1831 г. колькасць удзельнікаў паўстання на Беларусі складала каля 15 тыс. чалавек.

Пасля падаўлення паўстання значныя змены адбыліся і ў палітыцы царызму ў Беларусі. Страціўшы давер да польскай і спаланізаванай мясцовай шляхты, ён узяў курс на яе аслабленне, выкараненне паланізму і паслядоўную русіфікацыю края. Першым крокам у гэтым напрамку было пакаранне ўдзельнікаў паўстання. У адпаведнасці з указам цара ад 6 мая 1831 г. ва ўсіх губернях, ахопленых паўстаннем, былі створаны следчыя камісіі, якім даручалася вызначыць ступень віны ўдзельнікаў паўстанцкага руху. Тых, хто быў прыцягнуты ў паўстанцкія атрады прымусова, або на працягу месяца пасля апублікавання ўказа добраахвотна зявіўся з пакаяннем, камісіі ад адказнасці вызвалялі. Шляхцічы, якія свядома ўдзельнічалі ў паўстанцкім руху, садзейнічалі яго пашырэнню і прымалі ўдзел ва ўзброенай барацьбе, аддаваліся пад суд. Іх памесці канфіскоўваліся, семі высылаліся ў Сібір. Асобы недваранскага паходжання аддаваліся ў салдаты або ў арыштанцкія роты. Семі іх таксама высылаліся ў Сібір або іншыя аддаленыя губерні Расіі. Усяго ў Беларусі (у сучасных граніцах) да 1837 г. было канфіскавана 115 памесцяў з 38 544 сялянамі мужчынскага полу. Усе яны былі перададзены ў дзяржаўны зямельны фонд.

Але царызм разумеў, што адных рэпрэсій недастаткова. Неабходна было выпрацаваць сістэму мер, якія садзейнічалі б збліжэнню далучаных да Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі. Для выпрацоўкі гэтых мер пры цару ў пачатку 1832 г. быў створаны Асобны камітэт па справах заходніх губерняў. У яго ўваходзілі міністры ўнутраных і ваенных спраў, дзяржаўных маёмасцей, асветы, фінансаў, оберпракурор Сінода і інш. Узначальваў камітэт старшыня Кабінета міністраў граф В. П. Качубей.

Камітэт разглядаў праекты мерапрыемстваў у адносінах да Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны, якія паступалі ад міністэрстваў, губернатараў і генералгубернатараў, а пасля падаваў іх на зацвярджэнне цару. Адным з такіх мерапрыемстваў, рэкамендаваных камітэтам, быў так званы разбор шляхты