Паўночна-заходні аддзел. Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?ускага геаграфічнага таварыства. Р.В. Лявіцкі, як сапраўдны член Таварыства, узяўся ажыцяўляць яе на месцы. Па думцы аднаўленцаў аддзелу, галоўнай мэтай яго павінна стаць дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні былога Паўночна-заходняга краю. Але тады ж была выказана і канкрэтная практычная мэта аддзелу - даводзіць, што гэты край сапраўды рускі ў процівагу "польскаму погляду на гэты край, як на край польскі, або, прынамсі, ня рускі". Такім чынам, адноўлены аддзел захаваў не толькі сваё палажэнне, але і свае палітычныя тэндэнцыі. Дзейнасць яго цягнулася да верасня 1915 году - часу захопу Вільні немцамі. Нажаль, за 1913 і за 1915 год існавання аддзелу няма пэўных даных. Таму будуць паказаны пераважна вынікі працы аддзелу за 1910 - 1912 гг.
На аднаўленчым сходзе быў абраны Савет аддзелу, як выканаўчы орган і заснаваны чатыры секцыі:
геаграфіі і статыстыкі
этнаграфіі і археалогіі
археаграфіі
гісторыі
Асаблівых дасягненняў на працягу другога перыяду існавання аддзелу секцыі не мелі. Быць можа, гэта ў пэўнай меры залежала ад таго, што ўся ўвага аддзелу належала пераважна выданню сваіх "Записак" на рускай мове. З паасобных пытанняў працы секцый трэба адзначыць:
Далейшая распрацоўка пытанняў статыстычнага даследавання краю;
Інструкцыі для фатаграфавання ў мэтах антрапалогіі і этнаграфіі;
Раздача легкіх тэм асобным членам аддзелу, якія жывуць на месцах для распрацоўкі і інш.
З аднаго боку ў гэты перыяд аддзел запрашаў уваходзіць у склад сваіх членаў прадстаўнікоў розных прафесій, а з другога боку - зніжэнне членскіх узносаў да 6 рублеў у год значна павялічылі лік членаў аддзела. Так, для параўнання ў пачатку 1910 года было 33 члена, у пачатку 1911 года былоўжо 219, у 1912 годзе - 305 чалавек, а ў 1913 годзе - 276. Але цікава, што ў 1912 годзе з ліку ўсех членаў, 305 чалавек, у Вільні жыло толькі 76, астатнія знаходзіліся ў розных месцах Беларусі.
Як правіла аддзел кожны год пасылаў дзве экспедыцыі: адну гістарычную і адну этнаграфічную, але зачастую іх адбывалася больш. Так, у 1910 годзе адбыліся наступныя экспедыцыі: комплексная ў Барысаў, для запісу народных мелодый, фальклорная і г.д. і дзве археалагічныя. У 1911 годзе было зроблена 5 экспедыцый: комплексная ў Гомель, для запісу народных мелодый, дзве археалагічныя і этнаграфічная. У 1912 годзе - 2 экспедыцыі: этнаграфічная і для запісу народных мелодый. У некаторых экспедыцыях прымала ўдзел па некалькі чалавек. Каштоўныя вынікі экспедыцый дакладываліся на сходах і апавяшчаліся ў "Записках" аддзелу.
З матэрыялаў экспедыцый, а таксама, з матэрыялаў атрыманных з месц і інш, у аддзеле быў створаны архіў, які к часу зачынення аддзелу ў 1915 годзе складаўся з вельмі каштоўных звестак: сотні апісанняў, фатаграфіі і інш для пазнання Беларусі. Гэта было амаль што самым каштоўным вынікам працы аддзела.
Вельмі цікавыя вынікі дало даследаванне стану метэаралагічных станцый краю і іх дзейнасць, якое было зроблена аддзелам у 1911 годзе шляхам рассылкі спецыяльна анкеты. З адказаў высвятлілася наступная сетка метэаралагічных станцый у былым Паўночна-заходнім краі ў 1911 годзе: Ліда - Маладзечна - Каралева - Вяліж - Дзвінск - Бельск - Ваўкавыск - Свіслач Ваўкавыская - Слонім - Саколка - Несвіж - Панявеж - Расіены - Барысаў - Магілеў. Адсюль відаць, што некаторыя метэаралагічныя станцы, заснаваныя аддзелам у першы перыяд сваей дзейнасці, у 1911 годзе не існавалі, а ў шмат якіх месцах пабудаваны новыя.
Актыўнымі прадстаўнікамі Паўночна-заходняга аддзелу зяўляліся М.А. Дзмітрыеў, Ю.Ф. Крачкоўскі, М.Я. Нікіфароўскі, Е.Р. Раманаў, В.Г. Сакалоў, А.М. Семянтоўскі, П.В. Шэйн і інш.
Даступных для ўсіх і вельмі каштоўным вынікам другога перыяду існавання аддзелу справядліва лічыць выданне ім пры ўдзеле Віленскага таварыства аматараў прыродазнаўства "Записки Северо-Западного Отдела Императорского Русского Географического Общества" на расійскай мове. Іх вышла 4 кніжкі, агульнасцю 1378 старонак. Рэдактарам выдання зўляўся Дз. І. Даўгяла. У выданні асвятлялася дзейнасць аддзела, змяшчаліся матэрыялы па этнаграфіі, фальклору, археалогіі, генеалогіі, гісторыі, геаграфіі і інш., друкаваліся рэцэнзіі і агляды літаратуры. Увогуле, "Записки" не былі пазбаўлены афіцыйнай ідэалогіі, але гэта адзіныя кніжкі, якія выдаваліся ў той час навуковымі арганізацыямі на Беларусі. У іх есць вельмі багаты фактычны матэрыял, які і зараз зяўляецца вельмі актуальным.
У першых чатырох кніжках "Записак" змешчаны наступныя матэрыялы:
.Геалогія. Аб ледавіковых адкладаннях у ваколіцах Вільні; аб бурштыне з Віленскага павета; аб фосфарытах Паўночна-заходняга краю і аб ледавіковых адкладаннях у Віленскай, Ковенскай Гродзенскай губерніях.
2.Геаграфія. Дрысвяцкае возера Ковенскай губерніі ў гідраграфічным стасунку; горад Барысаў; горад Гомель; горад Амсціслаў; горад Клімавічы; паездка па Палессю летам 1912 года.
.Этнаграфія. Літоўскія загадкі, сялянскае вяселле ў Віцебскай Беларусі; жніўныя песні ў Барысаўскім павеце; па Дрыгавіцкаму краю летам 1911 года; сялянскае вяселле ў Паўдневым Палессі; прыметы і забабоны сялян Віцебскага павету і вонкавы быт Быхаўскага беларуса.
.Гісторыя. Н.Я. Нікіфароўскі (1845 - 1910); А.П. Смародзкі (1850 - 1910); акадэмік Н.М. Чагін (1823 - 1909); масонскія ложы ў Літве; стан Вільні ў 1812 годзе; нарысы з гісторыіі масонства ў Літве; апошняя старонка з гісторыі Віленскага унівесітэта; да гісторыі заходне-рускага духавенства.
.Археаграфія. Старадаўныя рускія пасловіцы, паводле зборніка Раманава; пралог Сямена Пол