Паўночна-заходні аддзел. Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства

Информация - История

Другие материалы по предмету История

, археалогіі і археаграфіі, статыстычная.

Праца фізічна-матэматычнай секцыі вялася амаль адным П.М. Смыславым, дырэктарам Віленскай метэаралагічнай абсерваторыі, у галіне метэаралогіі. Гэта праца дала найбольшыя вынікі. Яна пачалася з арганізацыі сеткі метэаралагічных станцый, якія б працавалі пад кіраўніцтвам Віленскай метэаралагічнай абсерваторыі, яшчэ ў 1867 годзе. Праз два гады праз Віленскую навучальную акругу была зроблена спроба арганізацыі метэаралагічных нагляданняў школамі. У тым жа 1869 годзе ў "Виленским Вестнику" (№118) была надрукавана інструкцыя метэаралагічных нагляданняў, а з 1870 года і да канца 1874 года адбывалася адчыненне метэаралагічных станцый на месцах. У выніку гэтага была заснавана правільная, праўда, рэдкая сетка метэаралагічных станцый. Апошнія былі адчынены: у Маладзечна, Брэсці, Быхаве, Слуцку, Мазыры і інш., а ўсяго 7.

У самым пачатку свайго існавання аддзел сутыкнуўся з вялікімі праблемамі. У аддзеле не было столькі сродкаў і сіл, колькі трэба для даследавання Беларусі экспедыцыйным метадам. Адчувалася патрэба ў розных матэрыялах з месцаў. Таму аддзел клапаціўся аб апублікаванні інструкцый і праграм для нагляданняў, апісання і збірання матэрыялаў, якое адбывалася праз "Виленски Вестник", або асобнымі выданнямі. На праграмы прысылалі з мест адказы і апісанні, якія часам заслухоўваліся на тых, ці іншых пасяджэннях, або перадаваліся для апрацоўкі секцыям і членам аддзелу. Усіх адказаў было больш 600.

Так, напрыклад, праграмы па этнаграфіі рассылаліся аддзелам праз канцэлярыю папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, губэрнскія статыстычныя камітэты, царкву і касцёл. Дзеля таго, што праца ў этнаграфічнай сэкцыі вялася адзінкамі, аддзел не спраўляўся нават з распрацоўкай усіх атрыманных ім этнаграфічных апісанняў з месц. Праўда, былі некаторыя адзіночныя выпадкі друкавання лепшых апісаньняў у "Виленским Вестнику", але амаль уся маса іх засталася ў матэрыялах аддзелу. Апрача працы па збіранню матэрыялаў, было вырашына пачаць справу па стварэнню этнаграфічнай карты Беларусі.

Секцыяй археалогіі і археаграфіі была распачата праца па выданню інвентароў гарадоў і паказальнікаў старажытных назваў краю.

З матэрыялаў, якія былі прысланы з месц, вельмі каштоўным зяўляўся літоўска-польска-латыска-рускі слоўнік М. Мяжытовіча, да выдання якога ўлада аднеслася няспрыяюча. Нажаль, слоўнік гэты прапаў у аддзеле. Сярод розных дакладаў і паведамленняў у аддзеле, бясспрэчна, заслугоўваюць увагі:

быт заходня-рускага селяніна;

аб знаходцы рэштак маманта ў 10 вярстах ад Навагрудку;

этнаграфічнае апісанне Бягомльскага прыходу;

аб мастацка-археалагічнай выстаўцы ў Віцебску ў 1871 г.

Статыстычная сэкцыя была самай актыунай. Была выпрацавана схема статыстычнага даследвання Беларусі, пачаты збор звестак аб яўрэйскім насельніцтве, распрацоўка перапісу Вільні 1869 г. і пытанняў рускага зямляўладання ў краі.

У 1873 годзе было ўзнята пытанне аб скліканні зезду членамі аддзела і сакратарамі губернскіх статыстычных камітэтаў. Была распрацавана праграма зезду, а ў 1874 годзе адбыўся і сам зезд. У ім прымала ўдзел 25 чалавек, з якіх 6 - прадстаўнікі губернскіх статыстычных камітэтаў. Зезд абмеркаваў пытанні аб статыстыкі: яўрэйскага насельніцтва краю, медыцыны, крымінальнай, прамысловай і сельска-гаспадарчай статыстыкі; аб мясцовых промыслах, аб пашырэнні сеткі метэаралагічных станцый і інш. Зезд прыняў шэраг пастаноў у накірунку развіцця дзейнасці аддзела, дапамозе яму статыстычных камітэтаў і г.д. У тым жа 1874 годзе вышлі ў Вільні "Протоколы Виленского Статистического Съезда 1874 г.".

Урэшце, адной з вялікіх прац аддзелу ў першым перыядзе яго існавання зяўляецца перапіс насельніцтва г. Вільні, які зроблены аддзелам 18, 19 і 20 красавіка 1874 г. У гэтай працы прымалі ўдзел 195 чалавек. Матэрыялы перапісу распрацоўваліся ў 1875 і 1876 г. г. і надрукаваны ў 1881 г. Гэтай працай і скончыўся першы перыяд дзейнасці аддзелу.

У першым перыядзе дзейнасці Паўночна-заходняга аддзела асабістага друкаванага органа не было, таму журналы пасяджэнняў аддзелу публікаваліся ў цэнтральных "Известиях Императорского Русского Географического Общества", а інфармацыя аб працы - пераважна ў "Виленском Вестнике".

Аддзел меў і свае сродкі. Так, у 1871 г. ён меў у аддзяленні дзяржаўнага банку звыш 300 руб. Апрача таго, пэўныя сумы аддзел атрымліваў ад таварыства і ўлады, напрыклад, на пошук бурага вуглю каля Гародні-ад гродзенскага губарнатара - 300 руб. і ад таварыства - 400 р. і інш.

У першы перыяд дзейнасці аддзел падтрымліваў сувязь з аналагічнымі арганізацыямі ў Расіі і за межамі: Парыжскім геаграфічным таварыствам і інш.

Аднак у 1874 г. дзейнасць Паўночна-заходняга аддзела прыпынілася, бо рускія даследчыкі пераважна абыякава ставіліся да беларускай мінуўшчыны і не маглі з інтарэсам вывучаць край, а мясцовых даследчыкаў амаль не было. Але прайшоў ладны час, умовы змяніліся, і ў 1899 - 1902 г. г. былі зроблены спробы аднавіць аддзел, але спробы гэтыя не далі ніякіх вынікаў.

 

2.2 ДРУГІ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

 

студзеня 1910 году папячыцель Віленскай навучальнай акругі Р.В. Лявіцкі склікаў пасяджэнне зацікаўленых асоб у ліку каля 32 чалавек, якое і аднавіла Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства па палажэнню 1867 году. У даным выпадку, як і пры самым заснаванні аддзелу, ініцыятыва аднаўлення належыла не мясцовым дзеячам, а П.П. Сямёнаву-Цяньшанскаму і віцэ-старшыні Імператарскага ?/p>