Паўночна-заходні аддзел. Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства
Информация - История
Другие материалы по предмету История
°-заходняга аддзелу адбылося 20 чэрвеня 1867 года ў будынку Віленскай публічнай бібліятэкі (24 мая 1867 года свае дзверы адчыніла Віленская публічная бібліятэка, а 13 чэрвеня ў ей пабываў сам імператар Аляксандр II.). На першым пасяджэнні быў абраны старшыня - І.П. Карнілаў.
Вельмі цікава пазнаеміцца са структурай і мэтамі аддзелу, а таксама з пытаннем узаемаадносін аддзелу з самім Імператарскім рускім геаграфічным таварыствам і палажэннямі аб арганізацыі Паўночна-заходняга аддзелу.
Мэты аддзелу дакладна выяўлены ў першых трох параграфах палажэння, а уласна:
1.Для найбольш паспяховай дапамогі мэце Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства, засноўваецца ў Вільні асобны аддзел таварыства пад назвай Паўночна-заходні.
2.Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства, пад кіраўніцтвам галоўнага начальніка краю, займаецца пераважна вывучэннем гэтага краю ва ўсіх тых стасунках, якія складаюць прадмет заняткаў Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства і асабліва даследаванні па археаграфіі, археалогіі, гісторыі, статыстыкі і этнаграфіі.
3.З гэтай мэты Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства:
3.1. праводзіць пошук і прыводзіць у вядомасць сабраныя ўжо і захаваныя ў мясцовых архівах і ў прыватных асоб весткі аб краі, разглядае іх і вырашае, якім чынам увесці іх ва ўжытак;
3.2. збірае належачыя да краю этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы праз мясцовых жыхароў і наладжвае вучоныя экспедыцыі;
3.3. дапамагае прывтным асобам, якія наведваюць Паўночна-заходні край з навуковаю мэтай і стараецца прыцягнуць да даследавання асоб, якія могуць для гэтага карысныя;
3.4. клапоціцца аб збіранні і захаванні навуковых калекцый.
Асабовы склад аддзелу вызначаўся двума наступнымі параграфамі палажэння:
4.Паўночна-заходні аддзел выбірае ў свае члены асоб, якія могуць быць карысныя для яго навуковых прац. Гэтыя асобы атрымліваюць статут членаў-супрацоўнікаў Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства.
5.Асоба, якая робіць на карысць Паўночна-заходняга аддзела грашовае ахвяраванне не менш 300 рублеў, атрымлівае дыплом за подпісам старшыні Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Гэтыя ахвяраванні складаюць асобны капітал Паўночна-заходняга аддзелу, які сам распараджаецца ім. На аплату сваіх расходаў члены аддзела штогод здаюць узносы (складкі). Кожная сума выдаецца з запісам у асобнай кнізе, якая прадстаўляецца ў канцы года на рэвізію схода членаў аддзела.
Для кіравання ўсей дзейнасцю аддзела палажэннем прадугледжана:
6.Аддзел абірае з сваіх членаў старшыню і кіраўніка спраў, якія зацвярджаюцца на гэтай пасадзе галоўным начальнікам Паўночна-заходняга краю. Іх абавязкі і правы па аддзелу, а таксама і ўвесь парадак распарадчых дзеянняў вызначаюцца правіламі агульнага статуту Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства; асаблівасьці, якія могуць патрабавацца мясцовымі акалічнасьцямі, пастанаўляюцца самім аддзелам з зацверджэннем галоўнага начальніка краю.
7. Адносіны Паўночна-заходняга аддзелу з Імператарскім рускім геаграфічным таварыствам наступныя:
а) аддзел непадзельная частка таварыства, а таму карыстаецца дараванай таварыству пячаткай з дзяржаўным гэрбам і правам пасылаць па пошце пісьмовую карэспандэнцыю без аплаты да пуда вагай;
б) таварыства ва ўсіх навуковых занятках аддзелу абавязана дапамагаць сваімі парадамі, паказаннямі, паведамленнем вестак і іншых, а калі сродкі дазволяць, дык і грашыма;
в) працы аддзелу выдаюцца на сродкі аддзелу або на сродкі таварыства;
г) з свайго боку Паўночна-заходні аддзел. выконвае даручэнні, з якімі таварыства будзе да яго звяртацца, абмяркоўвае прапанаваныя пытанні, дастаўляе таварыству весткі, належачыя да спецыяльнага кола яго заняткаў;
д) аддзел штогодна дае таварыству падрабязную справаздачу аб сваіх занятках на працягу папярэдняга году, для ўключэння ў агульную гадавую справаздачу Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства.
2. ДЗЕЙНАСЦЬ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА
.1 ПЕРШЫ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ
Дзейнасць Паўночна-заходняга аддзелу Рускага геаграфічнага таварыства можна падзяліць на два перыяды. Першы з іх пачынаецца з 1867 г. і заканчваецца ў 1877 г., калі дзейнасць аддзелу зусім спынілася. Другі - ад 1910 да 1915 г., калі аддзел зачыніўся па прычыне захопу Вільні немцамі. Такім чынам, амаль 35 год, ад 1874 да 1910 г., аддзел фактычна не існаваў.
Праца аддзелу на працягу першага перыяду яго існавання выяўлялася, галоўным чынам, у агульных сходах, пасяджэннях распарадчага камітэту і сэкцый, наладжванні экспэдыцый, выданьні праграм, збіранні матэрыялаў, трыманне сувязі з аналагічнымі арганізацыямі і інш. Агульных сходаў было каля дзевяці. На іх пераважна абмяркоўваліся і вырашаліся арганізацыйныя пытанні і толькі часамі заслухоўваліся навуковыя даклады, паведамленні і інш.
Распарадчы камітэт зяўляўся выканаўчым органам аддзелу і выконваў усю бягучую працу. На працягу 1867 - 1877 гг. адбылося каля 15 паседжанняў. Такім чынам, на кожны год першага перыяду прыпадае больш, чым адзін агульны сход і больш, чым два паседжанні распарадчага камітэту. На апошніх разглядаліся бягучыя справы аддзелу, паведамленьні і інш. На паседжаннях распарадчага камітэту былі ўтвораны наступныя сэкцыі аддзелу: фізычна-матэматычная, этнаграфічная