Крыніцы вывучэння. Канцэпцыі гістарычнага працэсу
Вид материала | Документы |
- 1. Прадмет, задачы І функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэн ня гісторыі Беларусі, 2185.49kb.
- 1. Прадмет, функцыі І задачы гістарычнай наукі, 1183.69kb.
- Тэкст, набраны дробным шрыфтам, да вывучэння не абавязковы Усяго 72 пытанні, 8253.08kb.
- План работы вма настаўнікаў-філолагаў на 2011/2012 навучальны год Тэма: Павышэнне эфектыўнасці, 27.14kb.
- 2. Гісторыя ўзнікнення І сутнасць канцэпцыі “Беларусь-Данія”. Вытрымкі з навуковых, 551.25kb.
- Каналення І рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах, узгаднення, 639.77kb.
- Тэма Балцкае I славянскае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне беларусаў, 229.03kb.
- Актуальнасць І неабходнасць вывучэння гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі, 36.86kb.
- План Работы творчай групы настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры па праблеме “Асаблівасці, 27.05kb.
- Метадычныя рэкамендацыі аб дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, 186.68kb.
Асаблівае значэнне надавалася замацаванню партнёрства з Расіяй. Узаемныя палітыка-эканамічныя інтарэсы дзвюх дзяржаў прывялі да падпісання ў лютым 1995 г. Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Ён стаў прававой асновай для заключэння шэрагу іншых пагадненняў. Паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з Расіяй у траўні 1995 г. было падтрымана большасцю ўдзельнікаў Усебеларускага рэферэндуму. Паступова ў развіцці інтэграцыйнага працэсу ўсё большую вагу стала набываць ідэя палітычнага яднання дзвюх краін. Яна знайшла адлюстраванне ў дагаворы ад 2 красавіка 1996 г. аб стварэнні Супольнасці суверэнных дзяржаў. Дагавор прадугледжваў стварэнне Вышэйшага савета Супольнасці, прадастаўленне грамадзянам Беларусі і Расіі роўных правоў у адукацыі, працаўладкаванні, ахове здароўя, аплаце працы і г. д. Далейшае палітычнае збліжэнне дзяржаў было замацавана дагаворам аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 г. Палітычная накіраванасць інтэграцыі выклікала крытычную занепакоенасць часткі беларускага грамадства. Аднак у кантэксце заяў аб тым, што падпісаныя дакументы ўлічваюць інтарэсы абодвух бакоў, прадугледжваюць захаванне шырокай самастойнасці і не пагражаюць іх суверэнітэту, быў зроблены наступны крок: 8 снежня 1999 г. у Маскве прэзідэнты краін падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Вышэйшы дзяржаўны Савет і Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, ўведзены пасады старшынь Саветаў і ўстаноўлены агульны бюджэт. Далейшае паглыбленне інтэграцыйнага працэсу беларускае кіраўніцтва звязвала з распрацоўкай праекта канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы, правядзеннем рэферэндуму ў абедзвюх дзяржавах, абраннем саюзнага парламента і фарміраваннем наднацыянальных органаў улады. Разам з тым Беларусь праводзіла шматвектарную знешнюю палітыку. Дыпламатычныя адносіны Рэспубліка Беларусь падтрымлівала са 153 краінамі (на кастрычнік 2002 г.). У 45 краінах яна мела 51 дыпламатычнае прадстаўніцтва; у тым ліку 42 пасольствы, 7 генеральных консульстваў і 2 пастаянных прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях. За мяжою знаходзілася 11 аддзяленняў пасольстваў (10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і 1 - у г. Боне, Германія). Адначасова ў Беларусі дзейнічалі 33 пасольствы, 12 замежных консульскіх устаноў, 12 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый; па сумяшчальніцтву ў Беларусі было акрэдытавана 76 замежных паслоў. Шырокія міжнародныя сувязі Беларусі адкрываюць магчымасці вырашэння важных палітычных і эканамічных задач. На парадку дня стаяць пытанні далейшага ўмацавання пазіцый Беларусі ў Еўропе і сусветным супольніцтве, пераадолення пэўнай палітычнай і эканамічнай дыскрымінацыі ў краінах Еўрасаюза, прыцягненне замежных інвестыцый, каардынацыя дзеянняў з членамі СНД і краінамі-удзельніцамі Мытнага саюзу ў сферы мытнай палітыкі, узаемнага гандлю і гандлю з трэцімі краінамі, выкарыстанне вопыту замежных краін у вырашэнні праблем пераходу да рынкавай эканомікі, забеспячэнне эфектыўнага ўдзелу міжнародных структур у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і г. д. Эфектыўнасць знешнепалітычнай дзейнасці беларускага кіраўніцтва і надалей будзе вымярацца тым, наколькі яна садзейнічае вырашэнню ўнутраных праблем краіны і забяспечвае інтарэсы беларускага народа ў міжнародным супольніцтве.