Канспект урока гісторыі беларусі ў 8 класе тэма

Вид материалаУрок

Содержание


Тып урока
2. Этап праверкі дамашняга задання.
Успомніце прычыны, якія прывялі да заключэння Люблінскай уніі. Вызначце прычынна-выніковыя сувязі ў лагічных ланцужках.
Вызначце форму дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай.
Пазнайце гістарачную асобу.
Ці была ў ВКЛ альтэрнатыва выйсця з крызіснай сітуацыі?
3. Этап падрыхтоўкі да актыўнага засваення новага матэрыялу.
4. Этап засваення новых ведаў.
Пытанні для параўнання
5. Этап праверкі разумення вучнямі новага матэрыялу.
6.Этап замацавання ведаў.
7. Этап праверкі ноывага матэрыялу
Пасля выканання тэсту праводзіцца ўзаемаправерка і самаправерка.
Подобный материал:

КАНСПЕКТ УРОКА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 8 КЛАСЕ

Тэма “Палітычнае становішча ВКЛ у апошняй трэціXVI – пачатку XVII ст.”

Мэта: вызначыць палітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі

Задачы: 1) выявіць вынікі падпісання Люблінскай уніі для ВКЛ; паказаць барацьбу велікакняжацкай шляхты за захаванне незалежнасці ВКЛ; вызначыць месца Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай;

2) стварыць умовы для развіцця гістарычнага мыслення, даследчых навыкаў, умення аналізаваць і рабіць вывады, фарміравання навыкаў работы з картай, табліцамі, схемамі, матэрыялам падручніка і гістарычнымі дакументамі;

3) садзейнічаць выхаванню патрыятызму і нацыянальнай свядомасці.

Тып урока: камбінаваны ўрок.

Тэхналогія: інфармацыйна-камунікатыўная тэхналогія, элементы праблемнага навучання і крытычнага мыслення .

Забеспячэнне:
  1. Гісторыя Беларусі, другая палова XVI –канец XVIIIстст.: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з бел. мовай навучання / В.А.Белазаровіч, І.П.Крэнь, Н.М.Ганушчанка.- Мінск.: ВЦ БДУ, 2010.-191 с.
  1. Заданні для груп.
  2. Рабочыя лісты з заданнямі.
  3. Копія дакумента “Статут ВКЛ 1588 г.”
  4. Карта “Рэч Паспалітая ў канцы XVI – сярэдзіне XVIIIстст.”
  5. Мультымедыйны комплекс.



Ход урока

1. Арганізацыйны этап.

Ёсць у гісторыі падзеі, якія пакідаюць у жыцці народа глыбокі след. Чаму? Таму што яны моцна ўплываюць на жыццё людзей, вызначаюць яго на шмат гадоў наперад. Няма сумненняў, што менавіта такой падзеяй для народа Беларусі з’яўляецца ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

2. Этап праверкі дамашняга задання.

Гульня “Гістарычнае лато.”

Якія падзеі адбыліся ў абазначаныя на “стужцы часу” гады?


Што такое унія?

1385г.-Крэўская унія

1413г.-Гарадзельская унія

1558г.-пачатак Лівонскай вайны

1569г.-заключэнне Люблінскай уніі

1583г.-заканчэнне Лівонскай вайны

Успомніце прычыны, якія прывялі да заключэння Люблінскай уніі. Вызначце прычынна-выніковыя сувязі ў лагічных ланцужках.

1.Цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у выніку няўдач у Лівонскай вайне.

2. Імкненне літоўска-беларускай шляхты атрымаць “залатыя шляхецкія вольнасці”(права шляхты ўдзельнічаць у пасяджэннях сойма, права выбіраць караля).

3. Імкненне польскай шляхты далучыць землі ВКЛ да Польскай дзяржавы.

4. Імкненне каталіцкай царквы распаўсюдзіць сваю веру на тэрыторыі ВКЛ.

Вызначце форму дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай.

Федэрацыя - форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой некалькі дзяржаў аб’ядноўваюцца і ствараюць новую саюзную дзяржаву, пры гэтым захоўваецца права прыняцця асабістых канстытуцый, заканадаўства, судовых арганізацый; у федэрацыі дзейнічаюць адзіныя канстытуцыя, органы ўлады, грашовая адзінка.

Пазнайце гістарачную асобу.

Якую ролю ён адыгрываў у Рэчы Паспалітай?


Які беларускі горад з’яўляўся рэзідэнцыяй С.Баторыя?

Стэфан Баторый - кароль РП(1576-1586 гг.). Узначаліў ваенны паход, у выніку якога быў падпісаны Ям-Запольскі мір з Расійскай дзяржавай. У выніку цяжкага становішча ў Лівонскай вайне ВКЛ вымушана было пайсці на саюз з Польшчай.

Ці была ў ВКЛ альтэрнатыва выйсця з крызіснай сітуацыі?

Заключэнне уніі з Расійскай дзяржавай і прызнанне Івана IV ці яго сына царом. Перамовы вяліся, але вынікаў не далі.



(У выніку правільных адказаў вучняў на мультымедыйнай прэзентацыі высвечваецца карціна Я.Матэйкі “Люблінская унія”.)

3. Этап падрыхтоўкі да актыўнага засваення новага матэрыялу.

Гутарка з класам:

- Які момант беларускай гісторыі адлюстраваны на карціне?

- Хто знаходзіцца ў цэнтры карціны?

- Хто знаходзіцца з левага боку, а хто - з правага?

- Паспрабуйце даць апісанне настрояў удзельнікаў працэсу.

Сёння на ўроку мы будзем гаварыць пра становішча ВКЛ пасля заключэння Люблінскай уніі, вызначым прычыны негатыўных адносін велікакняжацкай шляхты да вынікаў уніі.


Фізкультхвілінка

4. Этап засваення новых ведаў.

Падзел класа на групы: “Гісторыкі”, “Храністы”, “Тэатралы”, “Польская шляхта”, “Велікакняжацкая шляхта”.

Арганізацыя работы ў групах.

Настаўнік прапаноўвае заданні для кожнай групы.

Група 1.Польская шляхта
  1. Прачытайце пункт 1 с. 39-40 §6 падручніка і адкажыце на пытанне:

Якія прывілеі атрымала польская шляхта ў выніку заключэння уніі?

Для падрыхтоўкі адказу:
  • Прааналізуйце схему і адкажыце на пытанне:
  • Якую колькасць галасоў мела польская шляхта на ўсеагульным сойме Рэчы Паспалітай?





- Якія прывілеі атрымала польская шляхта ў адносінах да зямельных уладанняў у ВКЛ?

- Якую выгаду атрымала каталіцкая царква ў выніку заключэння Люблінскай уніі?

2) Выканайце заданне №2 на рабочых лістах (Дадатак 1).


Група 2.Велікакняжацкая шляхта.

1) Прачытайце пункт 1 с. 39-40 §6 падручніка і адкажыце на пытанні:

- Якія былі першыя ўражанні велікакняжацкай шляхты ад заключэння Люблінскай уніі?

- Растлумачце прычыны негатыўных адносін велікакняжацкай шляхты да гэтай падзеі.

-Якія тэрыторыі страціла велікакняжацкая шляхта? (пакажыце на карце )

-Да якіх вынікаў прывяла страта гэтых тэрыторый?

- Разгледзьце наступную схему і зрабіце вывады.




-Як магла набываць зямлю велікакняжацкая шляхта ў новых умовах?

2) Выканайце заданне №3 на рабочых лістах (Дадатак 1).

Група 3. “Гісторыкі”
  1. Прачытайце пункт 1 с. 39-40§6 падручніка і параўнайце становішча польскай і велікакняжацкай шляхты пасля заключэння Люблінскай уніі. Запоўніце табліцу, паставіўшы “+”ці “-“ у адпаведны стаўбец, і зрабіце вывад:

    Пытанні для параўнання

    Велікакняжацкая шляхта

    Польская шляхта

    Каму належыла большасць галасоў у сойме?







    Хто меў большыя прывілеі ў набыцці зямлі?







    Хто знаходзіўся ў найбольш выгадным палітычным становішчы ў саюзнай дзяржаве?






  2. Прачытайце пункт 2 с. 41-42 §6 падручніка і вызначце, у чым гістарычнае значэнне Статута ВКЛ 1588 г.:
  • Ці згадваецца акт Люблінскай уніі ў Статуце?
  • Які акт Люблінскай уніі быў скасаваны ў Статуце?
  • Хто, згодна са Статутам, меў права атрымліваць землі ў ВКЛ?
  • Якую мову прызнаў Статут за дзяржаўную?

Пацвердзіце свае адказы вытрымкамі са Статута.
  1. Праца з дакументам “Статут ВКЛ 1588 г.”:
  • У чым гістарычнае значэнне Статута ВКЛ 1588 г.?

Група 4.Тэатралы

На аснове другога пункта матэрыялу падручніка і дадатковага матэрыялу на картках складзіце палілог. Праінсцэніруйце яго, перадаўшы асноўны настрой велікакняжацкай шляхты.

Асобы:

Філон Кміта-Чарнабыльскі (каля 1530 - 1587 гг.) – ваенны дзеяч ВКЛ, узельнік Лівонскай вайны 1558-1583 гг.

Астафій Валовіч ( каля 1520 - пасля 1587 гг.) – дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, адзін з лідараў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г. Пад яго і Л.Сапегі кіраўніцтвам падрыхтаваны Статут 1588 г.

Прадстаўнікі шляхты

Інсцэніроўка

1.Філон Кміта-Чарнабыльскі: Гэта мы сляпыя, неразумныя, не ведаем куды, у якую дзюру ўлезлі!

2.Шляхціч 1: Прэч Жігімонта караля! Прэч!

3.Шляхціч 2: Яго да людзей няма чаго прылічаць.

4.Шляхціч 3: Падляшша і Валынь нашыя згубіў, ляхам патураючы.

5.Філон Кміта-Чарнабыльскі: Не дай Бог ляху быць каралём! Выража Літву і Русь.

6.Астафій Валовіч: Даўно ўжо рэзаць пачалі ліцвіна.

7.Шляхціч 1: А мы ж як тая аўца: дзе іх больш воўк бярэ, туды яны ідуць.

8.Шляхціч 2: Больш будуць зычлівыя народу польскаму, чым свайму!

9.Астафій Валовіч: А вось раней былі “залатыя часы”. Жыгімонт Першы ляхаў вельмі не любіў з іх хітрасцю.

10. Шляхціч 3: А Літву нашу любіцельна мілаваў

11. Філон Кміта-Чарнабыльскі: Эх, быў час. А цяпер…

Пытанні да ўсяго класа:
  • Ахарактарызуйце настрой, які панаваў сярод велікакняжацкай шляхты.
  • Дайце характарыстыку велікакняжацкай шляхце. Якія з прыведзеных азначэнняў найбольш характарызуюць велікакняжацкую.шляхту?

На прэзентацыі высвечваецца слайд, вучні абмяркоўваюць свой выбар (слабыя, памяркоўныя, без уласнага голасу, рашучыя, прынцыповыя, патрыёты, міралюбівыя, імкнуцца да самастойнасці, пачуццё ўласнай годнасці)

Група 5.Храністы

Прачытайце пункт 2 стар.41 §6 падручніка і выканайце заданні:

- Якія мерапрыемствы правяла велікакняжацкая шляхта, каб аднавіць сваю незалежнасць?

- Запоўніце храналагічную табліцу.

Час

Падзея




Правядзенне агульнадзяржаўных соймаў у ВКЛ




Стварэнне Галоўнага трыбунала




Прыняцце Статута

- Што такое Галоўны трыбунал ВКЛ?

- Што такое Статут ВКЛ?

5. Этап праверкі разумення вучнямі новага матэрыялу.

Кожная група выступае з вынікамі сваёй работы, працуе з рабочымі лістамі (Дадатак 1), прымае ўдзел у абмеркаванні пытанняў настаўніка.

Настаўнік знаёміць з гістарычнай асобай таго часу - рэдактарам Статута ВКЛ 1588 г. Львом Сапегам ( 1557 – 1633 гг.).

Прэзентацыя гістарычнай постаці:

Гэта адзін з самых знакамітых і таленавітых прадстаўнікоў роду Сапегаў.

Займаючы вышэйшыя дзяржаўныя пасады, Леў Іванавіч праявіў сябе як выдатны дыпламат, дасведчаны прававед, мудры дзяржаўны муж. Усе свае веды, таленты, багацці Сапега аддаваў служэнню Айчыне – ВКЛ і абароне яго незалежнасці. У сваёй практыцы дзяржаўнага дзеяча ставіў інтарэсы дзяржавы вышэй за асабістыя. Вечным помнікам Льву Сапегу стаў падрыхтаваны і выдадзены з яго дапамогай Статут 1588 года.

6.Этап замацавання ведаў.

Работа вучняў па запаўненні схем 1, 2.

Схема 1.













Схема 2







7. Этап праверкі ноывага матэрыялу:

Тэст

1.Люблінская унія была заключана ў:

а)1469 г.; б) 1569 г.; в) 1669 г.

2.Са 180 дэпутатаў вальнага сойму на Вялікае княства Літоўскае прыходзілася:

а) 45 чалавек; б) 46 чалавек; в) 47 чалавек.

3. Вышэйшай судовай установай у ВКЛ з 1581 года з’яўляўся:

а) велікакняжацкі суд; б)суд паноў-рады; в) Галоўны трыбунал.

4. У Статуце якога года была зацверджана дзяржаўнасць старабеларускай мовы?

а) 1529 г.; б) 1566 г.; в) 1588 г.

5. Хто з’яўляецца рэдактарам Статута 1588 г.?

А) Філон Кміта-Чарнабыльскі; б) Жыгімонт II Аўгуст; в) Леў Сапега.

Пасля выканання тэсту праводзіцца ўзаемаправерка і самаправерка.

8. Рэфлексія.

Зварот да карціны Я. Матэйкі “Люблінская унія”. Уявіце сабе, што аўтар адлюстраваў момант знаёмства польскай шляхты са Статутам ВКЛ 1588г.

Як змяніўся б настрой карціны?

Падвядзенне вынікаў.

Каментарый адзнак.

9. Этап інфарміравання вучняў аб дамашнім заданні: §4, стар. 21-25

Заданне на выбар: напішыце пісьмо Л.Сапегу або Жыгімонту II Аўгусту ад імя сучаснага вучня, выкажыце свае адносіны да гістарычных падзей.