Конкурс на лучшую книжную выставку, посвященный 65-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Положение о конкурсе

Вид материалаКонкурс
Дзмітрый Патапенка
Уладзімір Багаднаў
Лёня Касач
Елена Хрол
Вместе с бабушкой мы долго рассматривали фотографии, листали книги. Уже дома бабушка долго рассказывала мне о своем военном детс
Спасибо библиотеке за такую выставку, ведь именно благодаря е, я узнала много нового о войне.
«паклонімся героям гэтым нізка
Подобный материал:
1   2   3
Раздел 1. Абарона Полацка: дакументы сведчаць

ВАВ была суровым выпрабаваннем для савецкіх людзей. Беларусь першая прыняла на сябе нечаканы і жорсткі ўдар фашысцкай Германіі. Фашысты планавалі захапіць увесь Савецкі Саюз за 6 тыдняў і чакалі, што Беларусь, як і ўся Еўропа, здодзецца. Але не атрымалася… Адданасць радзіме, гатоўнасць абараняць яе рубеж да апошняй хвіліны жыцця праявілі савецкіе пагранічнікі. Увесь свет ведае пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Цяжкіе баі разгарэліся ў пачатку вайны і ў раене Гродна, і пад Мінскам байцы трымалі абарону пад Барысавам і Віцебскам. Адпор захопнікам быў усенародны.

Полацкі умацаваны раён з’яўляўся важным апорным пунктам. Узначаліў абарону старажытнага горада. На Заходняй Дзвіне выпаў лёс Рыгору Кузмічу Колакаву.

29 чэрвеня пачалося наступленне на наш горад. Вораг лічыў, што ў Полацку няма войск, якія здольныя аказаць супраціўленне. Аднак гітлераўцы пралічыліся. У Полацку ўмацаванны раен з Уральскай ваеннай акругі ішла 174-я стралковая дывізія ў поўным штатным саставе. Камандаваў дывізіей палкоўнік Аляксей Іванавіч Зыгін, вопытны і валявы военаначальнік.

3 ліпеня Полацк падвергся масіраванай бамбардзіроўцы з паветра. Фашысцкіе самалёты скідвалі бомбы на чыгуначны вузел, жылыя будынкі, на школы, дзіцячыя сады і яслі. Гінулі дзеці, старыя жанчыны. 3 ліпеня пачаліся жорсткія атакі варожай пяхоты. Стралковая дывізія аказала мужнае супраціўленне часткам 23-га армейскага і 57-га мотастралковаых корпусаў танкавай групы Гота і на некалькі дзен затрымала іх.

Пра стойкасць абаронцаў горада сведчаць успаміны камандзіра нямецкай 3-й танкавай групы генерала Г. Гота, які называе Полацк крэпасцю, якую можна ўзяць, толькі абышоўшы з тылу. “У Полацку знаходзіцца звольны кіраўнік”, - такую высокую ацэнку А. І. Зыгіну даў варожы генерал.

Але 16 ліпеня горад быў акупіраваны. Зыгін з баеў вывеў дывізію з акруження, захаваўшы жыцце байцоў і тэхніку.

Абарона Полацка – адна са слаўных старонак ВАВ. Гераічныя абаронцы горада схавалі сілы ворага, які рваўся да Масквы, амаль прасоўванне гітлераўцаў на ўсход, тым самым унеслі свій значны уклад у зрыў варожых планаў “маланкавай вайны”.

З 16 ліпеня на тэрыторыі горада ўведзены акупацыйны рэжым. Адразу ж было ўведзена камендацкая гадзіна і прапускная сістэма. Перамяшчэнне было забаронена з 17 гадзін вечара да 5 гадзін раніцы. Выхад з горада дазваляўся толькі па прапусках. Жыхары павінны былі здаць зброю і радыепрыемнікі.

Савецкіе ваеннаслужачыя, якія аказаліся ў тыле, абавязаны былі неадкладна зарэгістравацца ў нямецкай вайсковай часці ў якасці ваеннапленных. Парушальнікі гэтага распараджэння паведамлялася ў загадзе акупацыйных улад, - падвяргаюць сябе небяспецы быць расстралянымі на месцы. Ваеннапалонных накіроўвалі да каменданта і ен вырашаў лёс кожнага: расстраляць або накіраваць у бліжыйшы перасыльны лагер.

У горадзе была уведзена картачная сістэма. У сярэднем норма водпуску хлеба на працуючага складала 250 г хлеба. У горадзе мелася 9 кропак па выдацы прадуктаў і 3 кропкі па абмену солі і запалак на сельскагаспадарчыя прадукты.

Праз 2-3 тыдні пасля акупацыі было створана гета. У гета знаходзілася каля 5 тыс яўрэяў. Ежа выдавалася адзін раз у суткі, гэта была мучная баланда без солі і 100 г хлеба з сумесі здробленага пілавіння са жмыхам. Вады не давалі зусім. Тых, хто не мог працаваць, растрэльвалі або збівалі да паўсмерці. Умовы жыцця былі жудаснымі. Люді спалі пад адкрытым небам. З яўрэямі фашыты абыходзіліся як з жывеламі.

У студзені 1942 года у Полацку на рынку была зроблена вісіліца, на якой для устрашэння людзей вешалі савецкій патрыетаў. Зверскую расправу ўчынілі гітлераўцы над ваеннапалоннымі і мірнымі жыхарамі ў Спаскам кантрацыйным лагеры. Усяго у лагерах было знішчына каля 150 тыс мірных жыхароў і ваеннапалонных.

(Агляд літаратуры, прысвечанай абароне Полацка)

Пра абарону Полацка напісана не вельмі шмат кніг. Але тым, хто зацікавіўся гераічнымі старонкамі абароны Полацка, мы прапануем пазнаеміцца з наступнымі кнігамі.

Невыпадкова Хронікі Памяці называюць рэгіянальнымі энцыклапедыямі. Асноўны з разделаў хронікі – “Ішла вайна народная”. Тут адлюстраваны пачатак вайны і жыцце пры акупацыйным рэжыме, падпольны і партізанскі рух, змяшчаюцца спісы воінаў землякоў, якія загінулі ці прапалі без звестак на франтах вайны, спісы партызан, закатаваных фашыстамі мірных жыхароў. У кнізе прыводзяцца факты лютавання гітлераўцаў. Таксама вы знойдзіце дакументальныя здымкі часоў вайны, здымкі помнікаў, партрэты герояў тых дзен.

У кнізе “Полоцк. Исторический очерк” вы зможаце больш падрабязна даведацца пра акупацыйны рэжым. У энцыклапедыях “Памяць Беларусі” і “Беларусь у гады ВАВ” есць асобныя разделы, якія прысвечаны полацкай абароне 1941г., таксама цікаўныя змогуць азнаеміцца з картамі, на якіх адзначаны агнявые пазіцыі, месцы баеў.


Раздел 2: Яны у нас заслужылі бяссмерце…

Барацьба супраць акупантаў стала разгортвацца ў горадзе адразу пасля яго захопу. Людзі не змаглі змірыцца з “новым парадкам”, яны падымаліся на актыўную барацьбу з фашыстамі. У акупіраванным горадзе ствараліся падпольныя групы, на іх базе фарміраваліся партызанскія атрады. Усяго ў Полацку і раёне дзейнічала 11 падпольных груп, якія налічвалі каля 160 чалавек. Летом і восенню 1942 г. партызаны панеслі дзесяткі ўдараў па чугуначным і шасэйным дарогам і гарнізонам гітлераўскіх захопнікаў. Былі ўзарваны масты на чыгункі Полацк-Рассоны, выведзена са строю чыгунка Полацк-Невель.

Вялікую дапамогу партызанам аказвалі гарадскія падпольшчыкі. Аб подвігу героя Савецкага Саюза партызанскай разведчыцы і сувязной Таццяны Марыненка шырока вядома на Полаччыне.


Звезды

Герою Советского Союза,

Выпускнице Полоцкого педучилища

Т. Мариненко посвящается…

У этой стрелы обелиска,

Где ярко пылает звезда,

Я подвигу кланяюсь низко,

Твоим, наша Таня, годам.


Простой тебя вижу девчонкой,

Как утро, как птицы полет.

Жила ты в деревне Зеленка,

За что ж тебя чтет весь народ?


И сколько же лет тебе было,

Когда ты ушла воевать.

Я знаю: детей ты любила,

Учила их жить и мечтать.


Ты верила: будет мгновенье…

Однажды над миром взлетев

Ты сможешь в просторах вселенной

Все звезды собрать для людей.


Потом раздарить их – пусть светят

И в радости всем, и в беде,

Чтоб было на нашей планете

Светло и спокойно везде.


И пусть ты тех звезд не достала –

От пуль их закрыла собой,

Но сердце твое заблистало

Для нас негасимой звездой.


Мы снова на марше, нас много,

За мир мы стоим до конца,

И нам освещают дорогу

Такие вот звезды-сердца.

Н. Ермак.


Партызаны з любоўю называлі Таню Марыненка “Васілек”. Гэта яе падпольная мянушка. Асноўнымі даручэннямі Тані было збіранне сведкаў аб размяшчэнні і колькасці фашысцкіх гасцей, зенітных установак. Менавіта па яе данных камандаванне “няўлоўных” вызвалі авіяцыю, якая бамбіла фашыстаў на станцыях Полацк і Грамы. І калі электрастанцыі, на нафтабазе ў фашысцкіх гарнізонах – к нім таксама мела адносіны Таня. Аднойчы Таня з братам Лаўрэнам папала ў аблаву. Іх пагналі разам з усімі ў веску Вялікія Жарцы. Здраднік паказаў на яе: “Партызанка і брат яе ў партызанах”. Гэта было ў жніўні 1942 г. Тры дні гітлераўцы мучылі яе. Білі, ламалі пальцы, яна страчвала прытомнасць, сыходзіла кроўю. У адну з тых жудасных начэй, прыйдзя ў сябе Таня адарвала кусок ад рубахі і кроўю напісала імя здрадніка. Потым гэтую запіску перадалі іншыя людзі партызанам. Пасля шматдзенных катаванняў Таню, яе брата і яшчэ 20 чалавек фашысты расстралялі.

Лілія Паўлаўна Касцецкая разам з сестрамі Ефрасінняй і Аляксандрай, таксама апынуліся ў акупіраванным фашыстамі горадзе.

Яна добра валодала нямецкай мовай і таму паступіла на работу ў пашпартны стол нямецкай камендатуры. Яна здолела прыцягнуць на свой бок работніка камендатуры Карла Мюллера. Праз яго Лілія здабывала для партызанскай брыгады “Няўлоўныя” чыстыя бланкі пашпартаў, даведак і важныя звесткі пра акупантаў, перамяшчэнне воінскіх гасцей, намеры карнікаў правесці карныя экспедыцыі. Яна дапамагла пераправіць у Маскву 30 камплектаў пашпартаў і аўсвайсаў. Лілю высачылі агенты СД і ў сакавіку 1943 г арыштавалі. Яе катавалі, але не змаглі прымусіць загаварыць. Сакавіцкай раніцай 1943 г. у час, калі вялі на чарговы допыт, яна кінулася ў праталіну на Заходней Дзвіне…

Назаўседы застануцца ў нашых сэрцах імены і іншых герояў-падпольшчыкаў, партызан, прозвішчамі якіх названы мікрараёны, вуліцы, школы.

(Агляд літаратуры)

Аб тым, што зрабілі гэтыя людзі для радзімы, чым заслужылі вечную памяць у сэрцах сенняшняга пакалення, расказвае ў сваей кнізе журналіст Аляксандр Шчарбакоў. Тут вы зможате больш падрабязна даведацца аб подвігу Таццяны Марыненка. З кнігі Уладзіміра Ліхачова даведаецеся аб героях–палачанах, аб тых людзях, якія раслі на гэтых жа гарадскіх вуліцах, навучаліся ў нашых школах. Аўтар кнігі рассказвае аб лёсе 17 герояў-палачан, сярод якіх ужо вядомыя вам імены З. Тусналобавай-Марчанка, С. Пашкевіча, І. Е. Аляксееве.

Тых, каго зацікавіла дзейнасць партызанскай брыгады “Няўлоўныя”, прапануем кнігу Героя Савецкага Саюза Міхаіла Пруднікава. Аўтар камандаваў гэтай брыгадай і расказаў у кнізе аб ўспамінах – подзвігах партызан, самаадданай працы падпольшчыкаў і разведчыкаў.

Уладзімір Ліпскі сваю кнігу прысвеціў Герою Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка. Гэтая кніга – таксама ўспаміны, але запісаныя іншым, бо з вайны Зінаіда Міхайлаўна вярнулася без рук і ног. Пра подзвігі ў ваенны і мірны час распавядае аўтар. У кнізе шмат фотаздымкаў ваеннага часу.


Раздел 3: Назаўседы засталіся юнымі

Разам з партызанамі і падпольшчыкамі да вызвалення Айчынны змагаліся і дзеці. “Абараняць Радзіму – наш абавязак”, – так гаварылі юныя патрыёты. Яны былі разведчыкамі, падрыўнікамі, сувязістамі. Толькі ў Беларусі змагаліся 25 тысяч юных абаронцаў, якім не было яшчэ і 15 гадоў.

На нашай выставе цэнтральнае месца адведзена менавіта дзецям. Яны не дажылі да Перамогі. Свае жыцце яны аддалі за свабоду і незалежнасць Радзімы. Некаторыя з іх здзяйснялі подзвігі са зброяй у руках, будучы партызанамі ці юнымі разведчыкамі, - другія – у якасці сувязных і падпольшчыкаў.


Дзмітрый Патапенка

1927 - 1942


Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Дзіме споўнілася чатырнаццаць гадоў. Побач з яго вёскай Баравуха-1 нямецкія акупанты зрабілі лагер для ваеннапалонных. Убачыўшы, як фашысты здзекваюцца над людзьмі, Дзіма не мог застацца абыякавым да іх гора. Ён перадаў партызанскаму атраду "Баявы" знойдзенную ў лесе зброю, якую захаваў у сховішчы. Выконваючы заданні партызан, хлопчык дапамагаў ваеннапалонным збегчы з лагера і перапраўляў людзей у атрад. Хутка гітлераўцы даведаліся, куды знікаюць зняволеныя...

Аднойчы ў 1942 годзе, калі Дзіма суправаджаў групу зняволеных, яго схапілі гітлераўцы. Яны доўга здзекваліся над ім, але Дзіма нічога на расказаў пра свой атрад. Скалечанага хлопчыка немцы выкінулі на вуліцу, дзе яго знайшлі сябры і прынеслі да дому. Дома за яго здароўе змагалася маці, але выратаваць яго не змагла.

Юны герой быў пахаваны на тэрыторыі школы ў Баравухе-1.


Уладзімір Багаднаў

1928 - 1942

Валодзя Багданоў жыў у вёсцы Захарнічы. Калі пачалася вайна, яго маці стала партызанскай сувязной, а Валодзя актыўна дапамагаў ёй у гэтай цяжкай і небяспечнай справе.

Аднойчы ён падслухаў размову гітлераўцаў са здраднікам. Гаворка ішла аб знішчэнні жыхароў суседняй вёскі Юравічы. Валодзя пабёг да камандзіра партызанскага атрада А. Цімоніна і папярэдзіў аб небяспецы. Тады народныя мсціўцы зрабілі засаду. Захопнікі былі разгромлены.

Шмат разоў юны партызан выконваў баявыя заданні, передаваў неабходныя звесткі, якія ён захоўваў у сховішчы пад карэннямі дуба.

Аднойчы каля таго дуба Валодзю затрымаў паліцай. Хлопчык не збянтэжыўся і ўкусіў паліцая за руку. Тады хлопец і збег.

Гітлераўцы ўпарта шукалі юнага мсціўца. Аднойчы, калі Валодзя прыйшоў у родную вёску, яго схапілі карацелі. Спачатку яны трымалі яго ў цямніцы і катавалі, а потым расстралялі. Ён быў пахаваны на месцы сваёй гібелі на паўстанке Пазднякова.


Лёня Касач

1927 - 1944


Лёня Касач быў падпольшчыкам, партызанам, змагаўся на фронце, хаця яму споўнілася толькі чатырнаццаць, калі пачалася вайна.

Лёня жыў у вёсцы Грамошшы Полацкага района, вучыўся в Замшанскай школе. Разам с бацькам ён збіраў зброю, патроны, гарматы, якіх шмат засталося на месцах баёў. 45 вінтовак і аўтаматаў, станкавы і два ручных кулямета, дзве скрынкі патронаў і гармат яны перадалі партызанам.

У чэрвені 1942 года Леня пайшоў у партызанскі атрад. Ен удзельнічаў у шматлікіх дыверсіях, неаднаразова хадзіў у разведку ў гарнізоны ворагаў -Боркавічы і Дрысу.

Пасля аднога з цяжкіх баёў юнага партызана прынялі ў камсамол. У 1944 годзе Леня стаў камандзірам аддзялення групы падрыўнікоў. Прымаў удзел у падрыве 12 эшалонаў, 23 аўтамашын, мастоў, чыгункі.

Пасля вызвалення Віцебшчыны і злучэння брыгады з часткамі Чырвонай Арміі, Леня пайшоў на фронт. У снежні 1944 года ен геройскі загінуў на тэрыторыі Літвы.

За баявыя подзвігі Леня Касач узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі "За баявыя заслугі" і "Партызану Айчыннай вайны" ІІ ступені.


Іван і Антон

Весценбергі


Браты Іван і Антон Весценбергі - выхаванцы дзіцячыга дома ў Быкаўшчыне. У лютым 1944 года прыйшлі ў партызанскі атрад “Смерць фашызму”. Яны паведамілі камандзіру, што прыйшлі ў атрад, каб біць фашыстаў.

Колькі іх не угаворвалі, к сваім таварышам, у дзіцячы дом яны не вярнуліся. Неўзабаве хлопчыкі сталі прасіцца на заданні ў разведку.

Усе заданні яны выконвалі добрасумленна, прыносілі каштоўныя разведданныя.

Аднойчы іх паслалі ў нямецкі гарнізон. Калі яны падыходзілі да КПП, да іх далучыўся старык. Ён сказаў немцам, што гэта партызанскія разведчыкі. Фашысты схапілі братоў, прывезлі ў гестапа. Пасля доўгіх дапросаў і здзекванняў – расстралялі.

Дзеці загінулі героямі.

Так не стала дзвух патрыётаў. Аднаму было 14 гадоў, другому – каля 12.

Але ж подзвігі не ўміраюць. Гэтай выставай мы вырашылі яшчэ раз аддаць дань паваге светлай памяці дзецям–героям.


(Хвіліна маўчання, запалванне свечкі)

Сёння мы запрасілі на прэзентацыю выставы вядомага полацкага паэта Змітрака Куніцкага. Яго дзіцячыя гады прыпалі на ваенны час. Тады яму было 12 гадоў. Падчас акупацыі ён спасцігаў навуку працы: вучыўся касіць, пілаваць, жаць, ды рабіць усё тое мужыцкае і немужыцкае, што патрабавала асабістая гаспадарка, на чале якой стаяла валявая, мажнога складу і постаці бабуля Кацярына. Яго бацька Пётр Мікалаевіч Стральцоў прапаў без вестак у 1942 годдзе, дзесьці пад Масквой. Канешне, цяжка успамінаць тыя гады, але Уладзімір Пятровіч згадзіўся падзяліцца сваімі ўспамінамі.
  • Калі ласка раскажыце ці цяжка было выжываць у гады вайны?
  • Як выглядаў горад у гады акупацыі?
  • Ці помніце вы Дзень вызвалення, ці шмат людзей было ў горадзе?
  • Ці шмат сярод вашых родных тых, хто змагаўся за вызваленне Айчыны, загінуў у гады вайны?
  • Ці цяжка пісаць творы прысвечанныя падзеям вайны?


(Змітрок Куніцкі чытае вершы прысвечаныя вайне “Здраднікам”, “Подзвіг”, прысвечаны памяці бацькі, апавяданні “Каціная перамога”, “Непаразуменне”, “Апошні немец”)

(Агляд літаратуры)

У гэтых кнігах Уладзімір Ліпскі, Н. І. Дарафеенка, Э. Максімава сабралі скупыя апавяданні аб подзвігах самых юных, жыцце якіх звязана з Полацкам ці Полацкім раёнам. У аснову нарысаў паложаны архіўныя дакументы, успаміны ветэранаў вайны і матэрыялы пошукаў чырвоных следапытаў, аб юных падпольшчыках і партызанах, сынах палкоў.

Калі вам цікава, якія подзвігі здейснілі Валодзя Багданаў, Мікалай Гайдаў, Дзіма Патапенка папытайце кнігі “Наши Герои Витебщины”, “Дзеці вайны”, “Дети военной поры”, а настаўнікам пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў класных гадзін прапануем метадычныя дапаможнікі, матэрыялы да ўроку памяці “Рядом с отцами”.


Раздел 4: Зорныя сны

Мне сняцца яшчэ і баі, і паходы,

Героі мінулай вайны,

Як мужна стаялі яны ў час нягоды

За волю бвцькоўскай зямлі.

Збылося! Настаў гэты Дзень вызвалення,

Хай час хуткаплынны бяжыць,

А тым, хто прынес нам святло і збавенне,

У сэрцах легендамі жыць.

Нам з гонарам несці той сцяг Перамогі,

Дзядоў сваіх вартымі быць,

Цаніць, берагчы гэтай волі дарогі

І моцна Радзіму любіць.

Каб добрай надзеі нам сонца свяціла,

Каб радасцю вочы цвілі,

Унукі, шануйце цудоўную сілу –

Сяброўства і мір на зямлі.

Здабудзем мы шчасце свае, спадзяюся,

Бо веру я ў квецень вясны

І ў мары, і ў сэрцы людзей Беларусі…

Хай сняцца нам зорныя сны.

Н. Ярмак


У маі 1944 г. у Стаўцы быў разгледжаны і адабраны план аперацыі “Баграціен” па разгрому нямецка-фашыцкай арміі ў Беларусі.

28 чэрвеня пачаліся баі каля Полацка. На працягу шасці дзён (з 29 чэрвеня па 4 ліпеня) у раёне Полацка ішлі жорскія баі.

У гэтыя дні немцы бесперапынна атакавалі. Кожны метр тэрыторыі Полацка нашыя войскі бралі з боем.

Толькі на досвітку 3 ліпеня нашы часці з поўдня прарваліся к берагу Заходняй Дзвіны. У гэтыж дзень пералом на карысць нашых воінаў.

Дзеля паспяховасці завяршэння аперацыі, 31-й стралковай дывізіі неабходна было фарсіраваць Заходнюю Дзвіну. Трэба было захапіць мост, які гітлераўцы замініравалі і збіраліся знішчыць. Аб подзвігу 23 гвардзейцаў вядомы бард Юрый Візбар напісаў песню “Этот город называется Полоцк”. Менавіта гэтую песню мы прапануем вам паслухаць і паглядзець відэерад, складзены з ваенных фотаздымкаў.

(Прагляд відэакліпа)

Як вы зразумелі з песні перад узводам аўтаматыкаў, якім кіраваў гвардыя лейтэнант А. М. Грыгор’еў, была пастаўлена задача – захапіць мост.

Пад нямецкім агнем на масту закіпеў рукапашны бой. Ранены ў руку М. Кажеўнікаў, прыкмеціўшы каробку са ўзрыўчаткай, паспеў перарэзаць провад, які цягнуўся к яму, і спіхнуць смертаносны груз у ваду. І гвардзейцы спаслі і захапілі мост. Падчас уражай атакі з 23 гвардзейцаў на чале з гвардыя лейтэнантам А. М. Грыгор’евым у жывых застаўся толькі Міхаіл Кажэўнікаў.

Неўзабаве падышлі нашыя артылерысты. Яны атрымалі агонь па варожым танкам і прымусілі іх павернуць назад, за імі адступіла пяхота.

У ноч на 4 ліпеня на правы бераг была перапраўлена ўся дывізія, якая на досвітку перайшла ў атаку.

Памяць аб боі, аб подзвігу 23-х воінаў-гвардзейцаў грыгор’еўцаў назаўседы засталася ў сэрцах палачан. На беразе ракі, на месце боя, установлены помнік з мармуровай плітой, на якой высвечаны імёны загінуўшых, у тым ліку гвардыя лейтэнанта А. М. Грыгор’ева.

Адным з героеў вызвалення Полацка стаў камандзір танка малодшы лейтэнант В. Д. Халеў. 2 ліпеня ён першым уварваўся на танку ў горад, знішчая немцаў з пушкі і агнямета, калі яны скончыліся, адбіваўся гранатамі. Гітлераўцы падпалілі танк. Халеў згарэў у машыне, але не здаўся. За здзейсненныя подзвігі яму пасмяротна прысвоенна званне Герой Савецкага Саюза.

У баях за Полацк адзначыўся таксама старшына ізута Айтыкаў. З групай салдат ён першым фарсіравал Палату і забяспечыў пераправу праз яе дзвух палкоў. Гераічна абаранялі Полацк старшы сяржант Д. Фамін, старшы лейтэнант П. Кабанаў, старшына П. Ланкін. Усе яны – Героі Савецкага Саюза.

Да раніцы 4 ліпеня Полацк быў поўнасцю вызвалены ад нямецаў. Каля шасці злучэнняў немецка-фашысцкіх войскаў былі разбіты падчас гэтай аперацыі.

У паўдневай часцы Полацка, на левым беразе Заходняй Дзвіны ў 1967 годзе жыхары горада насыпалі Курган Бяссмяротнасці. Зямлю для яго прывезлі з брацкіх магіл, памятных месцаў Беларусі. У падножжа кургана – Вечны агонь, у знак вечнай памяці аб 162 тысячах жыхароў Полацка і Полацкага раёна, якіх знішчылі гітлераўцы падчас вайны.


Курган

Над Дзвіной бессмяротнасці помнік стаіць,

Ен насыпан людскімі рукамі.

Ля падножжа агонь вечнай славы гарыць,

І не згасне агонь той вякамі.

Палачане Курган свой узводзіць ішлі

З кожнай вуліцы, з кожнага дома

І прыносілі жмені свяшчэннай зямлі.

З невядомых магіл і з вядомых.

Наплываюць з нізін на курган туманы,

Задуменныя сосны гамоняць.

Аб героях паснуўшых спяваюць яны

І аб тым, што жывыя іх помняць.

Н. Ярмак.


Заўжды будзе жыць у памяці народа вялікі подзвіг воінаў, партызан, падпольшчыкаў, якія адваявалі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Наша выстава была б непоўнай, не вельмі цікавай, каб не фотаздымкі, зробленыя падчас вайны.

На імправізаванай сцяне памяці прадстаўлены фотаздымкі ўдзельнікаў ВАВ Лазука Івана Анікеевіча, радавога стралковай дывізіі 3 беларускага фронта, і Дзенісенак Антаніны Іванаўны, сястры-хазяйкі з ваеннага шпіталя.

Іван Анікеевіч прымаў удзел у фінскай вайне, а з 1941 па 1945 у ВАВ. Ён узнагароджаны медалем “За отвагу”, “За взятие Кенигсберга”, “За победу над Германией”, трыма ардэнамі Айчыннай вайны 1, 2 і 3 ступені. Таксама ён мае падзяку ад Іосіфа Сталіна “За праяўленную мужнасць у ВАВ”.

Антаніна Іванаўна падчас вайны лячыла параненых у санітарным цягніку.

Напэўна, такія фотаздымкі ёсць у кожным сямейным альбоме. Бо гэта – нашы дзядулі і бабулі, прадзеды і прабабулі – якія мужна абаранялі нашу Радзіму, вызвалялі Полацк ад фашыстаў.

(Агляд літаратуры)

Акрамя кніг, на выставе шмат іншых матэрыялаў.

Бібліятэкарамі на працягу ўжо многіх гадоў збіраюцца ў папкі матэрыялы аб ВАВ на Полаччыне.

Канечне ж, усе кнігі і ўсе матэрыялы не змясціць ні на адной, ні нават на 10 выставах. Таму бібліятэкай рыхтуюцца інфармацыйнна-бібліяграфічныя спісы, бібліятэкарамі рыхтуюцца сцэнарыі мерапрыемстваў. Прапануем вам звяртацца да інфармацыенна-бібліяграфічных спісаў “Они освобождали Полоцк”, “Партызанскі рух у Полацку”, “Памяць застаецца”. Калі вы жадаеце бліжэй пазнаеміцца з жыццём А. Малікіна, Л. Касуецкай прапануем вам суадносныя паказальнікі. У спісе “Чтоб люди помнили” вы знойдзеце інфармацыю аб тых помніках ВАВ, якія ўстаноўлены на тэрыторыі горада.

Завершыць наша сенняшнее мерапрыемства мы вырашылі вершам удзельніцы вайны, палачанкі Надзеі Ярмак. У гады вайны яна была санінструктарам у разведцы партызанскага атрада імя Лазо, брыгады Чапаева. Мноства сваіх вершаў яна прысвяціла вайне.


Мае пакаленне

Вайна – подых смерці, бяды

Цяпер і тады, і заўжды.

Было нам тады па семнадцаць, па двадцаць

Спяваць мы любілі і кніжкі чытаць

Мае пакаленне ўмела здзіўляцца

І марыла зорачку з неба дастаць.


І раптам вайна, што агнём чорнай смерці

Закрыла нам сонца, жыццё апякла.

І кожны марыў: лепш ад кулі памерці,

Чым жыць у няволі рабом, без светла.


Мы ўбачылі кроў на рамонках бялюткіх,

Пажарышчаў попел на стылай раллі.

І плакалі мы ад нянавісці,

Ды верылі: зможам! І ўсё мы змаглі.


Гады праляцелі, нібыта імгненні.

Квітней, Беларусь! Мы, Радзімы сыны,

Майго і наступных усіх пакаденняў

Клянемся цябе ратаваць ад вайны.

Н.Ярмак


Мы, нашчадкі пераможцаў, будзем памятаць аб тым, якім коштам заваеваны мір. Мы будзем любіць родную зямлю так, як любілі яны – да апошняга ўздыху…

Не спяшайцеся разыходзіцца пасля мерапрыемства падыходзіце да полак, пагартайце старонкі кніг, углядзецеся ў фотаздымкі. Тым, хто цікавіцца гісторыяй, мы прапануем адказаць на пытанні віктарыны.

Памятайце пра подзвігі ветэранаў і здзяйсняйце свае “малыя подзвігі”, упэўненна глядзіце ў будучыню і бярыце новыя вяршыні.


Літаратура:
  1. Андронова, И.А. Подвиг Лилии Костецкой [Текст]: библиографический рекомендательный список / И.А. Андронова, В.В. Кашицкая. – Новополоцк: Детская библиотека им. С.Я. Маршака, 2005. – 7 с. – (Солдаты Победы). - Библиогр.: с.7-8.
  2. Лобанок, В.Е. Полоцко-Лепельская битва 1944 [Текст] / В.Е. Лобанок // Рэспублика Беларусь: энциклопедия: В 6 т. Т.6 / Рэдкол.: Г.П. Пашков и др. – Минск: Беларус. энцыклапедыя імя П. Броўкі,2008. – С.179-180.
  3. Памяць [Тэкст]: гіст.-дакум. хроніка Полацка / Рэд. кал.т Г.П. Палікоў (гал. рэд.) і інш; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск: БелЭн,2002. – 912 с.:іл.
  4. Полоцк [Текст]: ист. очерк / Ан БССР. Ин-т истории; редкол. П. Г. Петриков (отв. ред.) и др. – 2-е изд., перераб. и дополн. – Минск: Наука и техника,1987. - 320 с.: ил.
  5. Сидоренко, Л. Наш край не обошла война! [Текст]: материалы для беседы / Л. Сидоренко. – Полоцк: детская библиотека им. Л.Н. Толстого, 2008. – 24 с.
  6. Щербаков, А. Они не вернулись из боя… [Текст] / А.Д. Щербаков. – Минск: Полымя, 1987. – 128 с.: ил.
  7. Юные герои Витебщины [Текст]: для сред. и ст. школ. возраста / Н.И. Дорофеенко, В.Г. Скопа, Т.И. Глинка и др. – Минск: Народная асвета, 1980. – 127 с.:ил.


Складальнік: Бандарэнка В.Ул.

Камп’ютэрны набор: Калужонак Н. Ул.

Рэдактар: Чыгунова М.П.


Фотоматериалы














Отзывы читателей

Я интересуюсь историей Беларуси и знаю, что на нашей территории прошло немало войн. Война всегда приносит с собой смерть, разрушения и голод. Война – это фактор, меняющий людей. Она самого простого рядового превратит в героя, или самого бравого офицера заставит срывать погоны и бежать, поджав хвост.

А недавно я услышала, что в нашей библиотеке размещается новый стенд, посвященный войне и освобождению Полоцка. Мне стало любопытно, и я отправилась в библиотеку. Оказалось, не зря. Здесь размещено много рубрик: об обороне Полоцка, о героях-освободителях. Но меня, как ребенка, очень впечатлила рубрика, посвященная детям, совершившим героические поступки в годы войны. Называется она «Назаўсёды засталіся юнымі». Кроме возможности получить много новой информации, я могла проверить свои знания, ответив на вопросы викторины. И я была удивлена тем, что далеко не на все вопросы я смогла ответить сразу. Мне очень приятно, что в нашей библиотеке проходят такие выставки.

Елена Хрол


Каждое лето я приезжаю на каникулы к бабушке и тогда хожу в детскую библиотеку им. Л.Н.Толстого. В этом году меня очень поразила выставка, посвященная 65-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, а именно освобождению Полоцка.

Вместе с бабушкой мы долго рассматривали фотографии, листали книги. Уже дома бабушка долго рассказывала мне о своем военном детстве.

Меня так поразили бабушкины рассказ, что я сразу вспомнила, что на выставке есть книга «Дзеці вайны» и «Герои-полочане».

Спасибо библиотеке за такую выставку, ведь именно благодаря е, я узнала много нового о войне.


Жуковская Настя


Находясь в детской библиотеке им. Л.Толстого, я обратила внимание на выставку под названием «Наш Полацк, не раз ты ўздымаўся з руінаў”. Выставка разносторонне раскрывает историю Полоцка времен Великой Отечественной войны. Здесь представлены документы, рассказывающие об обороне г. Полоцка, о героях, защищавших его, также привлек наше внимание своим оформлением уголок, посвященный пионерам-героям. Военная пилотка и пионерский галстук, напоминает нам о том, что война никого не оставляет в стороне, и встать на защиту своей Родины пришлось не только взрослым, но и детям. Это несомненно должно вызвать у нынешнего поколения гордость за своих предков и формировать у них патриотические чувства.


И.С.Баннова


«ПАКЛОНІМСЯ ГЕРОЯМ ГЭТЫМ НІЗКА

ЗА СВЯТА, ЗА ЖЫЦЁ, ЗА СВЕТЛЫЙ МАЙ»




Войны! Они появились на земле вместе с возникновением человека несколько тысячелетий назад. А за последние 5000 лет народы планеты, по подсчетам историков, пережили больше чем 14000 войн.



65 лет назад в Беларуси отгремели последние залпы, но и сейчас земля время от времени оголяет свои раны. Память - это честность по отношению к прошлому. Человеку необходимо знать свою историю не только умом, но и чувствами. Победа досталась дорогой ценой. Такой жестокой и кровопролитной войны, какую вынес наш народ, не знала мировая история. Наибольшие человеческие потери понесла Беларусь. Здесь погиб каждый четвёртый. Поэтому при слове «война» мы в первую очередь вспоминаем воинов, их мужество и героизм, а так же детей, которые непосредственно коснулись суровых военных испытаний.

Вот и наша выставка - напоминание про то, что нельзя забывать людей, которые на своих плечах вынесли тяготы страшной войны.

Задачи выставки:
  • Напомнить подрастающему поколению об ужасах войны
  • Прикоснуться к судьбе детей войны
  • Пробудить интерес читателей к историческим событиям нашей Родины
  • Активизировать работу по патриотическому воспитанию
  • Популяризация лучшей литературы о Великой Отечественной войне


Выставка стоит из трёх разделов:
  1. Слава вам, ветэраны!
  2. Знявечанае агнём дзяцінства.
  3. Вайна - подых смерці і бяды, цяпер, і тады, і заўжды