Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

льнага, палiтычнага i нацыянальнага прыгнечання, настойлiва змагалiся за развiццё беларускай культуры.

Пастаноўка пес, дэкламацыя вершаў, выступленнi самадзейных хароў знаходзiлi жывы водгук у простых людзей, будзiлi iх думкi i пачуццi, уздымалi нацыянальную свядомасць, клiкалi да барацьбы за сацыяльнае и нацыянальнае вызваленне, будзiлi думкi аб нацыянальнай годнасцi беларусаў, аб iх разарванай у той час на дзве часткi Бацькаушчыне.

Шматгадовая вызваленчая барацьба працоўных Заходняй Беларусi мела вялiкае значэнне для ўз'яднання беларускага народа i захавання яго як этнасу. Яна аслабляла сацыяльны уцiск, садзенiчала развiццю нацыянальнай i палiтычнай свядомасцi. У яе працэсе здабывалi нялёгкi вопыт палiтычныя партыi, рухi, нацыянальна-вызваленчыя арганiзацыi, выкоўвалiся сiлы для ажыццяўлення ўз'яднання.

Вывады

Такiм чынам, нацыянальная палiтыка Польшчы ў адносiнах да Заходняй Беларусi была даволi жорсткай. Беларускi народ падвяргаўся дыскрымiнацыi з боку Польшчы. У сваю чаргу польскiя ўлады iмкнулiся заглушыць самасвядомасць беларусаў. Для гэтага забаранялася беларуская мова, вялася палiтыка прымусовага апалячвання, фальсiфiкацыя iнфармацыi аб этнiчным складзе насельнiцтва Заходняй Беларусi, зачынялiся беларускiя школы, праводзiлiся арышты як звычайных людзей, так i вiдных грамадскiх дзеячаў. Эканамiчнае становiшча ў такiх умовах такасама было не найлепшым, паколькi буйных прадпрыемстваў на тэрыторыi Заходняй Беларусi амаль што не было, а сам край з'яўляўся аграрным сыравiнным прыдаткам Польшчы. Так, напрыклад, па-драпежнiцку знiшчалiся лясы Белавежскай пушчы, з мэтай задавальнення патрэб Польшчы.усё ж такi беларускi народ не жадаў мiрыцца з сваiм прыгнечаным станам, аб чым сведчаць розныя масавыя выступленнi, утварэннi партый и грамадскiх арганiзацый. Хаця нярэдка людзi пакiдалi свае родныя мястiны i ў пошуку лепшай долi выязджалi на пастаяннае пражыванне ў iншыя краiны.

Безумоўна, далейшае абяднанне Заходняй Беларусi з БССР мела станоўчыя вынiкi для сацыяльна-эканамiчнага жыцця Заходняй Беларусi. Будавалiся новыя фабрыкi, заводы, установы адукацыi, медыцынскiя ўстановы, ставаралiся новыя працоўныя месцы. Дабрабыт насельнiцтва Заходняй Беларусi значна палепшыўся ў параўнаннi з перыядам 1921 - 1939 гг. Аднак сталiнския рэпрэсii не абмiнулi i Заходнюю Беларусь. Тут таксама праводiлiся масавыя арышты людзей, у тым лiку i тых, хто вёў вызваленчую барацьбу супраць уцiску з боку Польшчы (Б. Тарашкевiч, В. Харужая i iнш.). Многiя былi расстраляны, цi загiнулi пры нявысветленых абставiнах, iншыя атрымалi розныя тэрмiны зняволення.

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1.Гісторыя Беларусі: дапаможнік для паступаючых у ВНУ / А. Л. Абецэдарская, П. І. Брыгадзін, Л. А. Жылуновіч і інш.; Пад рэд. А. Г. Каханоўскага і інш. - Мн.: Экаперпектыва, 1998. - 496 с.

. Иллюстрированная хронология истории Беларуси: С древности и до наших дней / Белорус. Энцикл.; Гл. ред. Белорус. Энцикл.: Г. П. Пашков (гл. ред.) и др.; Сост. И. П. Ховратович; Худ Э. Э. Жакевич. - Мн.: БелЭн, 1998. - 424 с.: ил.

. История Беларуси/ П. Г. Чигринов. - Мн.: Полымя, 2001. - 432 с.

. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2/ М. П. Касцюк, І. М. Ігнаценка, У. І. Вышынскі і інш. Інстытут гісторыі АНБ. - Мн.: Беларусь, 1995. - 560 с.: іл.