Нацыянальная палітыка Польшчы ў адносінах да Заходняй Беларусі

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

днебеларускіх ваяводствах налічвалася 88,3 тыс сельскагаспадарчых рабочых. Звязаныя цяжкімі ўмовамі найму, яны знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад землеўласнікаў. Працягласць рабочага дня дасягала нярэдка і больш 14 гадзін. Сельскагаспадарчыя рабочыя, страціўшы працу, не падлягалі рэгістрацыі як беспрацоўныя і ніякай дапамогі не атрымлівалі.

У выніку каланіяльнай палітыкі польскіх улад і панавання памешчыкаў і буржуазіі жыццёввы ўзровень працоўных у Заходняй Беларусі быў намнога ніжэй, чым у цэнтральных і заходніх раёнах Польшчы. Медыцынскае абслугоўванне было недаступна для большасці насельніцтва з-за недахопу дактароў і вялікага кошту лячэння. У 1935 г. у Палескім ваяводстве адзін доктар прыходіўся на 5662 чал., а ў Навагрудскім - на 5950 чал.

 

3.Нацыянальны прыгнёт. Палітычнае бяспраўе

 

Цяжкае эканамічнае і сацыяльнае становішча спалучалася з не менш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Каб неяк абгрунтаваць сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся нават перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі. Так, па матэрыялах афіцыйнай статыстыкі, у 1931 г. у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах да палякаў залічылі амаль усіх беларусаў-католікаў і шмат праваслаўных. Яшчэ 707 тыс чалавек, пераважна на Палессі, былі запісаны тутэйшымі, як пазбаўленыя нацыянальнай свядомасці. Гэта было зроблена дзеля павелічэння ў Заходняй Беларусі ўдзельнай вагі палякаў.

На самай жа справе, згодна са звесткамі перапісу 1897 г., палякі на тэрыторыі пазнейшых трох ваяводстваў складалі каля 5,5%. Праўда, у 20 - 30-ыя гады тут пасялілася яшчэ пэўная колькасць палякаў з ліку вайскоўцаў і цывільных каланістаў-асаднікаў, чыноўнікаў, інтэлігенцыі, паліцыі, рабочых. У цэлым у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5%, як сцвярджала статыстыка, а 67%, палякаў не 42, а 12 - 13%, украінцаў - 5 - 6%, яўрэяў - каля 9%, рускіх - 2%, літоўцаў - 3%.

З першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918 - 1919 гг сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталіся ўсяго 4 беларускія школы. Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. Тыя, хто змагаўся за адкрыццё беларускіх школ, праследваліся ўладамі. У 1927 - 1928 гг урад Пілсудскага пад націскам нацыянальна-вызваленчага руху вымушаны быў адкрыць 29 беларускіх і 49 змешаных польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гімназіі - у Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку, якія маглі працаваць дзякуючы матэрыяльнай пдтрымцы грамадскасці. У 1932 - 1934 гадах тры з іх былі закрыты. Апошняя беларуская гімназія ў Вільні, у якой навучалася каля 200 вучняў, была ператворана ў філіял польскай гімназіі. У 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не стала ні адной беларускай школы.

Польскіх школ было недастаткова, каб забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей. У 1927/28 навучальным годзе ў трох ваяводствах працавала 3455 агульных школ, у якіх было 292,9 тыс навучэнцаў, а ў 1937/38 гг. - 4421 школа з 546,6 тыс навучэнцаў. Каля 13% дзяцей школьнага ўзросту не вучыліся ў школе. У сапраўднасці іх было значна больш. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931 г. налічвалася 43%.

У 1927/28 навучальным годзе ў тых жа трох ваяводствах дзейнічалі 85 гімназій, у якіх налічвалася 17,8 тыс навучэнцаў. Праз 10 гадоў - у 1938 г. колькасць гімназій зменшылася да 54, а навучэнцаў у іх - да 15,9 тыс. У 1929/30 навучальным годзе ў 15 настаўніцкіх семінарыях навучалася 2258 чалавек. Іх было яўна недастаткова, каб забяспечыць школы настаўнікамі. Нягледзячы на гэта, да 1938 г. колькасць семінарый зменшылася да 8, а навучэнцаў - да 300. Высокая плата за навучанне, беднасць і перашкоды з боку ўлад абмяжоўвалі доступ дзецям працоўных у сярэднія школы. ВНУ па сутнасці былі для іх недаступныя.

Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі. Па звестках польскай адміністрацыі, на долю беларусаў у Палескім ваяводстве у 1928 г. прыходзілася толькі 2,5% інтэлігенцыі, а на далю палякаў - 75% інтэлігенцыі.

У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Культурнае жыццё беларускага народа пастаянна абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Закрываліся нешматлікія клубы, бібліатэкі, хаты-чытальні, створаныя ў мінулыя гады намаганнямі беларускай грамадскасці. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі ў турму. Калі ў 1927 г. пад націскам масавага вызваленчага руху, звязанага з дзейнасцю Беларускай сялянска-рабочай грамады, Таварыствам беларускай школы выдаваліся 23 беларускія легальныя газеты і часопісы, то ў 1932 г. іх засталося толькі 6.

 

4.Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Культурнае жыццё

 

На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала 19 турмаў і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Рэжым санацыі Ю. Пілсудскага (1926 - 1939) узмацніў сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, што выклікала актывізацыю нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У першай палове 20-х гадоў пераважалі ўзброеныя выступленні партызанскага характару. У паўночна-заходнім рэгіёне дзейнічалі беларускія эсэры; яны вызначалі патрабаванні