Месца i роля ВКЛ у Рэчы Паспалітай
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?тарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне незалежнага сейма ВКЛ. Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Статута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа у тым, што ў люблінскім акце былі закладзены супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай ці канфедэратыўнай дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяржаўная пячатка, свае войска і, нарэшце, свой звод законаў - Літоўскі Статут.
Новы Статут 1588 г. не толькі пярэчыў Люблінскай уніі, але нават не ўспомніў аб яе існаванні.
Нягледзячы на гэта і іншыя парушэнні законаў Статут 1588 г. меў вялікае гістарычнае значэнне. Ён падвеў заканадаўчую аснову пад новыя ўзаемаадносіны паміж княствам і Польшчай.
Такім чынам, пануючы і кіруючы пласт Вялікага княства Літоўскага пасля Любліна распачаў барацьбу супраць польскай праграмы стварэння унітарнай дзяржавы. У выніку гэтай барацьбы ўдалося захаваць частку тэрыторыі ВКЛ, якая засталася пасля анексіі і далучэння большасці тэрыторыі княства да Польскага каралеўства, а таксама тытулы "вялікага князя літоўскага" і "Вялікага княства Літоўскага", рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. 3 цягам часу польскі ўплыў на насельніцтва ВКЛ усе больш узмацняўся. Шляхта перайшла ў каталіцызм і апалячылася. У 1696 г. польская мова была аб'яўлена дзяржаўнай мовай ВКЛ. Над насельніцтвам Беларусі навісла рэальная пагроза не толькі акаталічвання, але і паланізацыі.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Баравікоў У. Разяднаная дзяржава. Да 420-годзя Люблінскай уніі // Крыніца, 1989, №5.
. Гісторыя Беларусі ў 2 ч. (ч. 1) / рэд. Я.К.Новік і Г.С.Марцуля. Мн., 2000.
. Лойка П. Незалежнасць пасля Любліна або магнацка-шляхецкая беларусізацыя //Спадчына. 1991.№5.
. Юхо Я.А. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай // Полымя. 1972. № 1.