Месца i роля ВКЛ у Рэчы Паспалітай
Информация - История
Другие материалы по предмету История
абаліся шляхце Княства. Падтрымліваючы ідэю ўніі, яна меркавала заняць такое ж вызначальнае становішча ў сваей дзяржаве, як польская шляхта ў сваей.
Унутрыпалітычны крызіс у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім найбольш абвастрыўся ў 60-я гады XVI ст. Супрацьстаянне магнацтва і шляхты стала адкрытым. Асабліва яскрава яно выявілася ў часе сойму, які адбыўся ўвосень 1562 г. пад Віцебскам. Яго удзельнікі звярталіся да Жыгімонта Аўгуста з прашэннем учыніць супольны сойм з палякамі, каб разам караля выбіралі, мелі агульную абарону, супольна саймікавалі і права аднолькавае ужывалі. ( 3 )
Каб неяк кансалідаваць грамадства, збіць прапольскія настроі шляхты, магнацкая апазіцыя на чале з Радзівілам пайшла на значную мадэрнізацыю ўнутранай палітыкі. Так, паводле пастановы 1563 г. праваслаўная і каталіцкая шляхта поўнасцю ўраўноўвалася ў правах, а паводле судовай рэформы 1564 г. уводзіліся мясцовыя суды, дзе галоўную ролю адыгрывала шляхта.
Гэтыя захады велікакняскага ўраду, можа б, мелі поспех, калі б не драматычнае знешнепалітычнае становішча краіны. На пачатку 60-х гадоў баявыя дзеянні ў Лівонскай вайне, што пачалася паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім у 1558 г., перанесліся на тэрыторыю Княства, на беларускія землі. У 1562 г. мас-коўскія войскі стаялі ля Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. 15 лютага 1563 г. быў захоплены Полацк. Да сталіцы - Вільні- заставалася напрасткі каля двухсот кіламетраў. Сілы дзяржавы былі на мяжы магчымага. Вайна выцягнула ўсе сродкі, амаль штогадовая сярэбшчына не наталяла патрэбы ў грошах. Неадкладна патрабаваўся саюзнік.
Пытанне заключэння уніі з Польшчай было прадвырашана, і як ні адцягвалі фінал магнаты Вялікага княства, ён наступіў у 1569 г. Безумоўна, яго наблізіла Лівонская вайна. Па словах віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла, які прыбыў на перамовы ў Люблін, на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі ўнію, якая б аб'яднала нас узаемнаю любоўю, і, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі паціху. 10 студзеня 1569 г. пачаўся Люблінскі сойм, які доўжыўся амаль 6 драматычных месяцаў. Кожны бок ставіў свае умовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Ніхто не саступаў. Больш таго, калі паслы Вялікага княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.тут польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалітычнае становішча Вялікага княства, польскія феадалы вымушалі Жыгімонта Аўгуста выдаць указы аб далучэнні да Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падоліі ды Кіеўшчыны. На працягу сакавіка-чэрвеня 1569 г. гэтыя велізарныя і багатыя абшары Вялікага княства былі ўключаны ў склад Польшчы, што, вядома, аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайною эканоміку Княства. Хоць гэтыя акты і былі супрацьпраўныя, бо кароль іх выдаў асабіста, без згоды сойму Вялікага княства, але ў той сітуацыі вялікакняскі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай.
Тэрыторыя Княства звузілася ў асноўным да літоўскіх і беларускіх земляў. Прычым на значнай частцы апошніх гаспадарыла маскоўскае войска. I гаспадарыла грунтоўна. У 1566-1569 гг. дзеля ўмацавання на заваяванай тэрыторыі былі пабудаваныя ў наваколлі Полацка крэ-пасці Туроўля, Суша, Сокал, Сітна, Чырвоная, Казьяны, Ула, Усвят. У такім становішчы для вялікакняскага ўраду шлях быў адзіны - за стол перамовінаў з Польшчай. Супольны сойм зноў распачаў працу, і 1 ліпеня 1569 г. быу падпісаны акт Люблінскай уніі. 3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы з'ядналіся ў адзін народ і адзіную дзяржаву,- абвяшчаў акт.
Наколькі шчыльна зліліся дзве часткі толькі ўтворанай дзяржавы?
Умовы ўніі дэлегаты Вялікага княства Літоўскага зводзілі да наступных патрабаванняў:
) саюзныя дзяржавы будуць мець аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю прадстаўнікоў ад княства і Кароны;
) выбраны такім чынам кароль будзе каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы правы і прывілеі кожнага народа асобна;
) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін раз на тэрыторыі Літвы, а другі - на тэрыторыі Польшчы;
) княства і Карона будуць мець свае асобныя органы дзяржаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты, "уряды", дзяржаўныя пячаткі;
) дзяржавы будуць захоўваць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць;
) дазваляецца неабмежаванае пасяленне жыхароў дзяржавы як у Польшчы, так і ў Вялікім княстве Літоўскім, але пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькі "тубыльцамі". (2; с.173-174)
Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім іншыя ўмовы: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоускае, згодна з ранейшай інкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных народаў адно непадзельнае цела, адну супольнасць, адзін народ, так што з гэтага часу ў гэтай адзінай супольнасці з двух народаў і амаль у адзінага, аднароднага, непазнавальнага і непадзельнага цела будзе давеку, адна галава (не асобныя гаспадары), адзіны кароль польскі, які ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі і прывілеямі, супольнымі галасамі палякаў і ліцвінаў будзе выбірацца ў Польшчы, а не ў іншым месцы... Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялікага княства Літоўскага, то яно павінна спыніцца так, каб адгэтуль ужо не было ніякага следу падабенства..." (Дневник Л?/p>