Літаратура старажытнай Русі

Курсовой проект - Литература

Другие курсовые по предмету Литература

етам-падзвіжнікам да самай смерці. Прыклад Іасафа садзейнічаў хрысціянізацыі язычнікаў. Аснову аповесці складаюць народныя індыйскія паданні пра Буду, легендарнага заснавальніка будызму, якія ў эпоху ранняга Сярэднявечча былі выкарыстаны прыхільнікамі хрысціянства і перапрацаваны ў духу царкоўна-рэлігійных ідэалаў дзеля прапаганды новага веравучэння.

Свецкая маральна-псіхалагічная драма выкладаецца ў Аповесці вра Акіра Прамудрага. Галоўны герой, саветнік цара Сінагрыпа Акір, абгавораны няўдзячным пляменнікам Анаданам, дзякуючы сваёй дасціпнасці, знаходлівасці і высокім маральным якасцям выходзіць пераможцам у барацьбе з нечакаяымі і неспрыяльнымі паваротамі лёсу. У Дзяўгеніевых дзеях апавядаецца пра незвычайныя прыгоды і рыцарскія подзвігі сына сарацынскага цара Аміра Дзігеніса-Акрыта, надзеленага ад прыроды надзвычайнай фізічнай сілай і ідэальнымі духоўнымі якасцямі. У старажытнарускім перакладзе гэты эпічны, казачны элемент твора яшчэ больш узмоцнены.

Апрача вышэй згаданых помнікаў зарубежнай літаратуры, на Русі ў XIXIII ст. бытавалі таксама і іншыя творы і зборнікі. Разнастайныя звесткі па гісторыі, геаграфіі і касмаграфіі, пра жывую і нежывую прыроду чэрпаў старажытнарускі чытач з Хрысціянскай тапаграфіі, напісанай у VI ст. купцом-падарожнікам з Александрыі Кузьмой Індыкапловам. Да гэтага твора прымыкаюць Фізіёлаг і Шасціднёвік, якія адлюстроўваюць сярэдневяковыя ўяўленні людзей пра акаляючы свет. Энцыклапедычны характар мае Зборнік 1073г., які быў перапісаны з балгарскага арыгінала для кіеўскага князя Святаслава і змяшчае шмат твораў філасофскага, гістарычнага і прыродазнаўчага зместу. Вельмі папулярнай была Пчала зборнік афарызмаў, прымавак, крылатых выказванняў, кароткіх апавяданняў і анекдотаў пераважна на маральна-этычныя тэмы, запазычаных са Свяшчэннага Пісання, з твораў антычных філосафаў і пісьменнікаў. Бытавалі таксама творы, у якіх у сціслай форме выкладаўся змест Бібліі Ветхага Запавету (Талковая палея, Гістарычная палея).

 

2. Арыгінальная літаратура

 

Даволі высокі ўзровень культурна-гістарычнага развіцця ўсходніх славян, дасягнуты імі ў XXI ст., а таксама ідэйна-мастацкая сталасць зарубежнай, перакладной літаратуры, якая служыла ўзорам для пераймання, паскорылі станаўленне арыгінальнай старажытнарускай літаратуры і прадвызначылі яе вельмі хуткі ўзлёт. За адносна кароткі час яна дасягнула вялікай ідэйна-ма-стацкай вышыні і жанравай разнастайвасці, стала ўпоравень з развітымі літаратурамі сярэдневяковай Еўропы і дала чалавецтву творы сусветнага значэння. Вядучымі літаратурнымі жанрамі на Русі былі жыціе, аратарская проза (слова, казань, пропаведзь) і гістарычная аповесць летапіс.

 

2.1 Жыціі

 

Зараджэнне арыгінальнай старажытнарускай агіяграфіі стала магчымым дзякуючы ўзнікненню на Русі культу мясцовых святых, што ў сваю чаргу было цесна звязана з важнымі ідэйна-палітычнымі задачамі часу. Кіеўская дзяржава і руская царква настойліва імкнуліся да палітычнай незалежнасці ад Візантыі. Гэтай мэце і служылі заснаванне ў Кіеве ў XI ст. асобнай мітраполіі і кананізацыя першых рускіх святых.

Найбольш значныя помнікі старажытнарускай жыційнай літаратуры Сказанне пра Барыса і Глеба і Жыццё Феадосія Пячорскага.

Браты Барыс і Глеб, сыны кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, у 1015г., пасля смерці свайго бацькі, былі забіты старэйшым братам Святаполкам, які баяўся іх палітычнай канкурэнцыі. Яраслаў Мудры ў цяжкай барацьбе за вярхоўную ўладу перамог Святаполка, авалодаў стольным Кіевам і неўзабаве дамогся афіцыйнай кананізацыі сваіх братоў-нябожчыкаў як першых рускіх святых. Дзесьці ў сярэдзіне XI ст. у Кіеве і было напісана невядомым аўтарам Сказанне пра Барыса і Глеба. Твор не зусім адпавядае класічнай схеме агіяграфічнага жанру, паводле якой звычайна складаліся тыповыя жыціі хрысціянскіх святых. Гэта не біяграфіі герояў, якія вызначыліся сваімі ўчынкамі перад царквой і пацярпелі за веру. У цэнтры жыція трагічная гісторыя двух князёў, якія загінулі па палітычных матывах. Барыс і Глеб прыкладныя сыны і браты, паслухмяныя сваім бацькам і старшым у родзе князям, яны свята захоўваюць традыцыі продкаў, феадальны васальны этыкет. Яны пакорліва сустракаюць смерць, не змагаюцца за сваё жыццё. Гэтая пакорлівасць яшчэ не давала падставы разглядаць іх як хрысціянскіх герояў, як святых, таму ў творы подзвігу Барыса і Глеба нададзена царкоўна-рэлігійнае гучанне. Іх паводзіны, іх здзіўляючае непраціўленне злу насіллем пададзены як прыемныя Богу найвышэйшыя хрысціянскія дабрачыннасці. Аўтар прымушае сваіх герояў самаахвярна і пакорліва, з малітвай на вуснах, прасякнутай пачуццём выкананага абавязку і глыбокай любві да Усявышняга, з аптымізмам і надзеяй сустракаць смерць. Аповесць завяршаецца ўзнёсла-рытарычнай пахвалой святым, якія называюцца блажэннымі пакутнікамі Хрыста, абаронцамі Рускай зямлі. Гэтая тэндэнцыйнасць і публіцыстычнасць, пэўны схематызм і ўмоўнасць твора, яго насычанасць мастацкім вымыслам абумоўлены законамі агіяграфічнага жанру, а таксама тым комплексам маральна-палітычных, царкоўна-рэлігійных і літаратурных задач, якія стаялі перад аўтарам жыція. Аднак вялікая драматычная напружанасць і агульны лірычны тон апавядання, яго гістарызм, мастацкая праўдзівасць апісання асобных сцэн, у цэлым занадта зямныя вобразы князёў і іх трагічны лёс не толькі надаюць