Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі
Информация - История
Другие материалы по предмету История
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi
Рэферат па тэма
Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі
Мiнск, 2007
Айчынная вайна 1812 г. на Беларусі
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі субектамі еўрапейскай палітыкі зяўляліся Англія, Расія і Францыя. якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.
У 1806 г. была створана чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія. Прусія. Расія і Швецыя). Напалеон здолеў нанесці шэраг паражэнняў саюзнікам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзінск Калініградскай вобл. Расійскай Федерацыі) руская армія была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на пераміре якое прапанаваў яму Напалеон.
25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 г. каля Цільзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл. Расійскай Федэрацыі) адбылася сустрэча двух імператараў і распачаліся перагаворы. вынікам якіх сталі падпісаны 7(19) ліпеня мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй). да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі.
Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні. якія пастаянна вяла Расія. патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучзнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыенны спосаб забяспячэння харчамі і фуражом. Стабільнаму эканамічнаму развіццю перашкаджала і кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцскага міру. Зразумела. што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце,. Да таго ж. яна была моцна незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося насля захопу Расіяй тэрыторый Рэчы Паспалітай. Частка шляхты (пераважна малазямельная і беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавіцца свайго прывільяванага становішча, што рэальна існавала ва ўмовах неабходнасці дакументальна даводзіць сваю дваранскую годнасць.
У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Францыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай у яе супрацьстаянні Расіі. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію і самааддана служыла сваей новай радзіме. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона, у якіх ен казаў аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сурезнасці намераў імператара французаў.
Сярод шляхты (пераважна моладзі) у гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на вайсковую службу. Гтга прымусіла расійскія ўлады прыняць шэраг захадаў, каб прыпыніць гэты працэс: секвестр і канфіскацыя маемасці, жорсткія судовыя прыгаворы.Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць. што ўсе шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка шляхты даволі насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім. асаблівую заклавочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй. якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Узгадаю адно выказванне, якое абгрунтоўвае пазіцыю гэтай часткі шляхты: "3 пэўнага пункту гледжання нам жывецца лепш, чым у часы рэспублікі; мы ў значнай ступені захавалі тое, што дала нам радзіма. Нам цяпер не патрэбна баяцца ўманскай разні; хаця Польшчы няма, мы жывем у Польшчы, і мы палякі".
Частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, А.Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I. Такія планы распрацоўваў, у дачыненні да ўсей Рэчы Паспалітай. А. Чартарыйскі Частка магнатаў, жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага. лічыла магчымым пайсці на стварэнне Вялікага княства Літоўскага - аўтаномнай адзінкі ў складзе Расіі. Актыўна і мэтанакіравана гэтую праблему распрацоўваў Міхал Клеафас Агінскі, які з 1810 г. знаходзіўся ў прыязных адносінах з расійскім імператарам. быў прызначаны сенатарам, атрымаў чын тайнага саветніка быў узнагароджаны расійскімі ардэнамі. Згодна яго плана (1811) меркавалася стварэнне з Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілеўскай, Мінскай, Падальскай губерняў, Беластоцкай і Тарнопальскай акруг асобнай правінцыі пад назвай Вялікага княства Літоўскага на чале з імператарскім намеснікам. Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў па кіраванню гэтым утварэннем. заканадаўчым кодексам павінен быў с?/p>