Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?аць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. польская мова станавілася афіцыйнай, пасады ў правінцыі павінны былі займацца выключна мясцовымі ўраджэнцамі і г.д. План аказаўся нерэалізаваным. але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні расійскай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперыі.
Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. Напалеон планаваў імклівымі ўдарамі паасобку разбіць разрозненыя рускія арміі. прымусіць Аляксандра 1 пайсці на перагаворы і прадыктаваць яму ўмовы міру. У рускага боку існавала некалькі варыянтаў разгортвання ваеннай кампаніі. прычым шмат што залежыла ад канкрэтных дзеянняў войскаў Напалеона. Адзін з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць прасоўванню французскай арміі ў глыб Расіі. вымотванне яе у арергардных баях. адтэрміноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускіх армій і дасягнення парытэту сіл.
У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 гыс. чалавек і 180 гармат) генерала П.І. Баграціена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). рзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мазыра.
10 (22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну. а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "Вялікая армія" пачала ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана ў раене Коўна, Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі перайшлі каля 450 тыс. чалавек, а ўвогуле Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.
Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна.
К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Тут да месца будзе кароткая хроніка падзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі:
10 (22) чэрвеня Францыя абвясціла Расіі вайну.
12 (24) чэрвеня войскі Напалеона пачалі ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана.
14 (26) чэрвеня Аляксандр I падпісаў Маніфест аб вайне,
16 (28) чэрвеня французская армія ўвайшла ў Вільну,
26 чэрвеня (8 ліпеня) маршал Даву ўрачыста ўступіў у Мінск, шлях 2-й рускай арміі на ўсход быў перарэзаны. аднак прамаруджанне Жэрома Банапарга дазволіла Баграціену пазбегнуць акружэння,
27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) сражэнне пад Мірам,
2(14) ліпеня рускія арміі пакінулі ўмацаваны лагер каля Дрысы і працягнулі адступленне на ўсход,
6-8 (18-20) ліпеня - 30 верасня (12 кастрычніка) абарона Бабруйскай цытадэлі,
11 (23) ліпеня бітва каля вескі Салтанаўка.
13-14 (25-26) ліпеня - сражэння каля мяст. Астроўна.
15 (27) ліпеня пад Кобрынам адбыўся бой паміж 2-й рус. дывізіей і французскай брыгадай ген.Кленгеля, французы былі вымушаны капітуліраваць, падзея была адзначана як першая перамога расійскай арміі над напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г.
16 (28) ліпеня - рускія пакінулі Віцебск.
16 (28) ліпеня - Напалеон у Віцебску сабраў Ваенны Савет.было вырашана перапыніць наступленне. замацавацца на дасягнутых рубяжах і прапанаваць Аляксандру 1 пачаць мірныя перагаворы,
18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) Клясціцкія баі,
30 ліпеня (12 жніўня) - Напалеон выступіў з Віцебска на Смаленск.
У гістарычнай літаратуры вынікі сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калі ўлічваць. што рускія арміі адступалі, то можна казаць аб перамогах напалеонаўскіх войскаў. Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.
У той жа час у мясцовасцях, дзе адбываліся непасрэдныя баявыя дзеянні, насельніцтва імкнулася схавацца. кідала свае дамы, уцякала ў лес. Гэта тлумачыцца зразумелым імкненнем выратавацць свае жыцце. Даволі хутка беларускае насельніцтва пераканалася, што сярод напалеонаўскага войска шмат рабаўнікоў. Сваю ролю адыгравала антынапалеонаўская прапаганда, якую напярэданні вайны зацята вялі расійскія ўлады.
Для кіраўніцтва акупіраванымі тэрыторыямі Напалеон 1(13) ліпеня ў Вільні стварыў урад - Камісію часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага, паўнамоцтвы якой распаўсюджваліся на Віленскую. Гродзенскую і Мінскую губерні і Беластоцкую акругу. У склад Камісіі ўвайшлі сем чалавек: С. Солтан. К. Прозар. Ю. Серакоўскі, А. Сапега. Ф. Ельскі. А. Патоцкі. Я. Снядзецкі - у большасці прадстаўнікі мясцовых буйных землеўласнікаў. У кампетэнцыю Камісіі ўваходзіла: спагнанне падаткаў, размеркаванне бюджэтных сум, арганізацыя ўзброенных сіл і жандармерыі, стварэнне сістэмы адукацыі і судовых устаноў. На французскі ўзор былі арганізаваны адміністрацыйныя адзінкі, зявіліся дэпартаменты. падпрэфектуры і г.д. 3 верху да нізу паралельна функцыянавалі дзве адміністрацыі: мясцовая і французская, пры відавочнай пераваге апошняй, якая абапіралася на ўзброеную сілу. Ка?/p>