Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Курсовой проект - История

Другие курсовые по предмету История

?ці, якія ўзніклі з канца XV ст. паміж дзяржавамі, ужо не загладзяцца і ў будучым будуць толькі нарастаць. Доказ таму - Лівонская вайна.

Заключэнне

 

Станаўленне Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы прыходзілася прыкладна на адзін час: сярэдзіна 14 - пачатак 15 стст. Але шляхі далучэння ўсходнеславянскіх земляў да сваіх тэрыторый ў гэтых дзяржавах былі рознымі. Калі Масква часцей за ўсё абапіралася на сілу, то ў ВКЛ яе ўсходнія землі былі далучаны ў асноўным мірным шляхам, праз заключэнні дынастычных саюзаў і саюзаў з мясцовай удзельнай знаццю (так у склад ВКЛ увайшлі тэрыторыі Віцебскага, Полацкага, Ноўгарад-Северскага, Бельскага і шэрагу іншых княстваў). ВКЛ канчаткова фарміруе сваю дзяржаўную ўсходнюю мяжу ў часы княжання Вітаўта. Менавіта ён уключыў адзін з самых значных, але і самы спрэчны удзел - Смаленскае княства (на наш погляд страта яго Літвой ў 1514 г. стала першай сапраўднай трагедыяй, якая ў будучым паклала пачатак і страце самой незалежнасці краіны).

ВКЛ даволі хутка змагло абяднаць пад сваёй уладай шматлікія усходнія рускія княствы дзякуючы таму, што не парушаліся іх аўтаномія, мясцовыя законы, уласнасць феадалаў. Таксама з цягам часу ўсё больш рознымі станавіліся палітычны і рэлігійны ўклады Масквы і Літвы (у дачыненні да Масквы мы можам гаварыць аб даволі жорсткай цэнтралізацыі ўлады ў руках вялікага князя, існаванні інстытута кармлення, якое разарала мяшчан і сялян, акрамя таго Масква - вялікі цэнтр праваслаўя). Гэтаму ўкладу супрацьстаяла мадэль літоўскай аўтаноміі земляў, лепшае ў юрыдычным сэнсе становішча службовага саслоўя (але паступова яго пачалі набываць толькі шляхцічы-католікі).

Менавіта рэлігійныя супярэчнасці выходзяць на галоўны план і становяцца повадам ва ўзнікненні канфлікту паміж ВКЛ і Масквой. Мірны дагавор 1449 г. паказаў тое, што літоўскае княства, якое вельмі разраслось да сярэдзіны 15 ст. ужо не можа больш наступаць на ўсход, бо межы яго пастаянна патрабавалі абароны і перш за ўсё ад татараў. З гэтага часу Масква пачынае набіраць вялізную моц. Няўмеласць бараніць свае паўднёвыя межы ад татараў стала адной з прычын масавага пераходу ў канцы 15 ст. падданых Літвы да маскоўскага князя (маюцца на ўвазе магнаты, шляхта). Тады ў бок Масквы глядзелі многія праваслаўныя князі, усё больш адчуваючы сваё няроўнае становішча з католікамі. Калі маскоўскі князь Іван абявіў сябе государем всея Руси, то недвухсэнсава даў паказаць князям ВКЛ, што мае ўсе правы на ўладу ў рускіх тэрыторыях. У другой палове 15 ст. яны складалі 9/10 тэрыторыі ВКЛ.

Гаворачы пра самі пераходы князёў на маскоўскі бок, цяжка згадзіцца з тым, што прычына гэтага - толькі рэлігійны прыгнёт. Галоўны рухаючы фактар тут - матэрыяльны, а галоўнае, падобная практыка зяўлялася ў тыя часы звычайнай па ўсёй Еўропе. Феадалы сістэматычна пераходзілі ад ранейшых сюзерэнаў да новых, у надзеі атрымаць дадатковыя ўладанні і іншыя літасці.

Гаворачы пра апошнюю з войнаў, якую Б. Сідарэнка назваў Старадубскай, можна вылучыць некалькі прычын таго, што ВКЛ не скарыстала сваю стратэгічную ініцыятыву. Найперш, гэта адчувальны недахоп у дзяржаве ваенных і фінансавых сродкаў, асабліва напрыканцы вайны; у маскве не ўзнікла баярскай міжусобіцы пасля смерці Васіля; крымскі хан, саюзнік Літвы, не аказаў дапамогі, бо ў гэты час у Крыму ішла барацьба за ўладу; гарады і крэпасці, якія захопліваліся войскамі ВКЛ, добра не ўмацоўваліся і ўяўлялі сабой лёгкую здабычу.

Таксама не трэба забываць, што актыўная барацьба вялася не толькі пры дапамозе вайсковай сілы. Выдатныя дыпламатычныя перамогі на працягу ўсёй канфрантацыі ёсць на рахунку і ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы. У барацьбу дзвюх дзяржаў былі фактычна ўцянуты Крымскае ханства, а таксама Лівонскі ордэн (на ўсім працягу канфлікту іх сімпатыі хісталіся то ў бок ВКЛ, то ў бок Масквы).

Спіс выкарыстаных крыніц

 

1.Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі /Бел.Эн.,Нац.арх.РБ; Пер з рус. Т.М. Бутэвіч, Т.М. Кароткая. - Мінск: Бел.Эн, 1994.-С.64-65.

2.Зимин А.А. Россия на рубеже XV - XVI ст. (очерки социально-политической истории). М.: Мысль,1982.-С.93-105,178-195.

3.Канановіч У. Змаганне за спадчыну Рурыкавічаў //Беларуская мінуўшчына. - 1997.-№5.-С.2-7.

4.Ключевский В.О. Курс русской истории: Лекции // Соч.: В 9т. М.,1987.-Т.2.-С.105-118.

5. Литовския и Жмойтская, и Быховца хроники // Полное собрание русских летописей/АН СССР, Ин-т истории СССР.- Т.32.-М.:Наука, 1975.- Хроника Литовская и Жмойтская.-С.95-108.

6.Летописи белорусско-литовские// Полное собрание русских летописей/АН СССР, Ин-т истории СССР.-Т.35: - М.: Наука, 1962.- Летопись Рачинского.-С.166-170, Румянцевская летопись.-С.212-213.

7.Сагановіч Г.М. Ад Ведрашы да Крапіўны //З гісторыяй на Вы: Публіцыстычныя артыкулы. Вып. 2/Уклад.У.Арлоў.-Мінск: Маст.літ.,1994.-С.166-185.

8.Сагановіч Г.М. Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі.-Мінск:Навука і тэхніка,1992.-62с.

9.Сагановіч Г.М. Войска ВКЛ у 16-17 стст./ Рэд. Г.В. Штыхаў.-Мінск:Навука і тэхніка, 1994.-С.60-63.

10.Соловьёв С.М. История России с древнейших времён: Сочинения в 18 кн. // Кн.3. - М.: Мысль, 1989.-Т.5.-С.89-133,213-220,С.232-262.-Т.6.-С.386-394.

11.Сідарэнка Б.І. Старадубская вайна (вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай (1534-1537 гг.)//Беларускі гістарычны часопіс.-1998.-№1.-С.37-45.

12.Сідарэнка Б.І. Усходняя палітыка ВКЛ у першай трэці 16 ст.//Беларускі гістарычны часопіс.-2000.-№3.-С.40-45.

13.Тарас А.Е. Войны Московской Руси с ВКЛ и Речью Посполитой 14-17 вв./А.Е.Тарас. - М.АСТ; Мн. Харвест,2006.-С.150-212.

14.Чаропка В. Уладары Вялікага княства.-Мінск.:Полымя, 1996.-С.7-34, 45-70.