Культура Беларусі 1930-х гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат па тэма:

Культура Беларусі 1930-х гг.

 

 

Выканаў:

Студэнт 5 курса 1 групы

Пашута Г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Мiнск, 2008

1930я гг. адзначаны пачаткам нараджэння сталінскага таталітарнага рэжыму. Яго адметнымі рысамі становяцца аднапартыйнасць пры ўсеўладна-аўтарытарным характары партыі, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль за ўсімі сферамі жыцця, уключаючы і культуру. Цэнтралізацыя ўлады над асобай і грамадствам была даведзена да абсалюта. Культ асобы "правадыра", яго празарлівасці, геніяльнасці панаваў паўсюль.

У 1936 г. было напісана "Пісьмо беларускага народа вялікаму Сталіну". Вершаваныя радкі (у якіх, безумоўна, праслаўляецца "сонца" т. Сталін) належаць Я. Купале, Я. Коласу, П. Броўку, І. Харыку. На 24 абшытых белай тканінай лістах радкі вышыты чырвонымі, белымі, зялёнымі, шэрымі ніткамі. Зверху і знізу па лісце была працягнута шаўковая стужка з нацыянальным арнаментам. На першай старонцы майстрыхі-ткачыхі вышылі назву пісьма, а на другой герб Беларусі. Імя Сталіна было адціснута золатам на вокладцы.

Сталін стаяў на пазіцыях зліцця нацый і культур. Гэта палітыка была афіцыйна прызнана ХVІ зездам партыі (чэрвень - ліпень 1930 г.). Адной з асаблівасцей таталітарнай ідэалогіі зяўляецца выкрыццё "ворага". У афіцыйнай палітыцы 30-х гг. прысутнічала ідэя знішчэння "нацдэмакратызму". Гэта рабілася пад прыкрыццём масавых рэпрэсій нацыянальна-культурных сіл рэспублікі. Імпульсам сталі надрукаваныя ў лютым сакавіку 1933 г. у газеце "Праўда" некалькі артыкулаў. Галоўны з іх "Пад фальшыва-нацыянальным сцягам". У ім гаварылася аб актывізацыі нацдэмаў у рэспубліцы, якія нібыта ўзялі новую тактыку абвінавачвалі цэнтр ва ўшчамленні інтарэсаў Беларусі.

Калі 20-я гг. характарызаваліся пэўнай свабодай творчага пошуку, то хутка сітуацыя змянілася карэнным чынам. 26 мая 1928 г. выйшла пастанова бюро ЦК КП(б)Б "Аб беларускай літаратурнай мастацкай і тэатральнай крытыцы". Яна дыктавала выключную манаполію партыі на літаратуру. Таму з небывалай сілай узняўся ўсплёск літаратурнай крытыцы супраць пісьменнікаў. Найбольш вядомымі крытыкамі былі Я. Бранштэйн, Л. Бэндэ, М. Клімковіч. Яны сеялі атмасферу варожасці. Пад партыйным прымусам 3, 14 снежня 1930 г. у друку зявіліся "адкрытыя лісты" Янкі Купалы і Якуба Коласа, у якіх пісьменнікі вымушаны былі перакрэсліць мінулае, назваць "нашаніўскі" перыяд рэакцыйным, нацыяналістычным, падпарадкавацца неіснуючым абвінавачванням.

Аднак у дакладзе 1937 г. гаварылася пра буйныя дасягненні беларускіх пісьменнікаў. Дэклараваны поспех у культурным развіцці не адпавядаў рэчаіснасці. Яшчэ не завяршыўся працэс першапачатковага культурнага ўздыму народных мас. Адчуваўся дэфіцыт агульнай і палітычнай культуры грамадства, нізкі агульнаадукацыйны узровень народа і кіраўнікоў партыі.

Пастановай ЦК КП(б)Б "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый у БССР" абвяшчалася стварэнне Арганізацыйнага камітэта саюза савецкіх пісьменнікаў, у які ўвайшлі М. Клімковіч (старшыня), М. Лынькоў, Платон Галавач, Кузьма Чорны (усяго 16 чалавек). Яны вымушаны былі праводзіць палітыку супрацьстаяння пісьменнікам, якія не выконвалі патрабаванняў партыі. Партыя, у сваю чаргу, праводзіла палітыку "кнута і перніка": то прымяняла карныя акцыі да пісьменнікаў-"нацдэмаўцаў", то награджала іх ардэнамі. Паводле ўказа прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны былі 132 савецкія пісьменнікі за дасягненнні у літаратуры: Я. Купала, Я. Колас ордэнам Леніна, З. Бядуля, М. Лынькоў ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Праўдзівая абмалёўка савецкай бюракратыі, новых прыстасаванцаў паказана ў шэрагу аповесцях "Люба Лукянская" Кузьмы Чорнага. Глыбіня раскрыцця сацыяльных канфліктаў характэрна для аповесці "Межы" Сымона Баранавых, "Адшчапенец" Якуба Коласа. Метад сацыялістычнага рэалізму раскрываецца ў такіх творах, як аповесці П. Галавача "Спалох на загонах", "Носьбіты нянавісці"; А. Якімовіча "Перамога"; П. Глебкі "Над Бярозай-ракой". Вянцом усяго зробленага драматургамі 30-х гг. лічыцца камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім", якая выкрывала паклёпнікаў, падхалімаў, ілжэвучоных.

Пераход да фарсіраваных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, тэхнічная рэканструкцыя гаспадаркі, палітыка рэпрэсій iнтэлiгeнцыi абвастрьла праблему кадраў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўcix галінах народнай гаспадаркі. Паўстала задача расшырэння ceткi ВНУ, тэхнікумаў, падрыхтоўкі кадраў па новых спецыяльнасцях, у якіх адчувала вострую патрэбу народная гаспадарка.

У рэспубліцы была праведзена работа па стварэнню новых навучальных устаноў. У 1931 г. на базе педагагічнага факультэта БДУ адчыняецца Вышэйшы педагагічны інстытут. У Гомелі i Магілёве ствараюцца настаўніцкія інстытуты, у Мінску медыцынскі. Усяго у 1932 г. налічвалася 31 вышэйшая навучальная ўстанова, дзе займаліся 10 574 студэнта.

Але ў гэты час новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы адкрываліся на базе існуючых, што не было мэтазгодным. Ствараліся "карлікавыя" ВНУ, яиы не мелі навуковай i матэрыяльнай базы, дастатковай колькасці выкладчыкаў. Напрыклад, на базе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сталі прац