Культура Беларусі 1930-х гг.

Информация - История

Другие материалы по предмету История

аваць 11 навучальных устаноў, што прывяло да ліквідацыі адзінага выкладчыцкага калектыву, раздраблення вытворчай базы. У былым галоўным корпусе акадэміі працавалі 7 новых навучальных устаноў. Яны, фактычна, не мелі нi cвaix выкладчыкаў, нi сваёй матэрыяльна-вучэбнай базы. Такая практыка не садзейнічала павышэнню ўзроўня падрыхтоўкі кадраў.

Пралікі i памылкі ў арганізацьі вышэйшай адукацыі былі ўлічаны ў далейшым. У 1933 г. у Горках быў адноўлены Беларускі сельскагаспадарчы Інстытут, у склад якога ўвайшлі раней выдзеленыя інстытуты. У чэрвені 1933 г. на базе планава-эканамічнага, фінансава-эканамічнага i кааператыўнага інстытутаў пачаў працаваць Інстытут народнай гаспадаркі з чатырма факультэтамі. У ліпені 1933 г. быў створаны Беларускі палітэхічны інстытут. У 1937 г. на яго 8 факультэтах i аддзяленнях навучалася каля 1700 студэнтаў. У 19361937 гг. адчыняюцца настаўніцкія інстытуты ў Мінску, Віцебску, Рагачове, у 1937 г. у Магілёве i Гомелі. Трэба адзначыць, што некаторыя з адчыненых навучальных устаноў пачыналі работу ў выключна складаных умовах, што не магло не адбіцца на ўзроўні падрыхтоўкі кадраў. Гэта тычылася, напрыклад, Аршанскага настаўніцкага інстытута, які пачаў працаваць у будынку педтэхнікума. Не было чытальнай залы, уся вучэбная база складалася з 9 класных пакояў, ваеннага i фізкультурнага кабінетаў, залы для пасяджэнняў. Але самай галоўнай складанасцю ў арганізацыі вучэбнага працэсу зяўляўся дэфіцыт выкладчыцкіх кадраў. У 1937-38 навучальным годзе ў інстытуце на пастаяннай аснове npaцавалі толькі 10 выкладчыкаў, большасць з ix не мелі ступеняў i званняў. Па 8 дысцыпінам з-за адсутнаці выкладчыкаў заняткі не праводзіліся ўвогуле.

Тым не менш, за гады другой пяцігодкі былі зроблены пэўныя кpoкi ў справе падрыхтоўкі кадраў для народнай гаспадаркі. Колькасць студэнтаў ва ВНУ рэспублікі дасягнула 14 888 чалавек супраць 10 574 чалавек у 1932 г. Усяго былі падрыхтаваны 7444 спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку 1006 інжынераў, 1232 аграномаў, ветэрынарных урачоў i заатэхнікаў, 2915 настаўнікаў, 1120 эканамістаў i юрыстаў. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы выпусцілі 19 678 чалавек. У тэхнікумах у канцы пяцігодкі навучалася 33 300 чалавек супраць 19 714 у 1932 г.

Вучэбны i выхаваўчы працэс у ВНУ i тэхнікумах прахадзіў пад пастаянным кантролем органаў НКУС. Правяралі не толькі змест лекцый, але i склад выкладчыкаў, студэнтаў. У чэрвэні 1938 г. наркам унутраных спраў А. Наседкін інфармаваў сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнку аб "засмечанасці" Мінскага педагагічнага Інстытута. Так, з 1076 студэнтаў 33 зяўляліся членамі семяў рэпрэсіраваных за антысавецкую дзейнасць, звыш 20 чалавек, якія былі выключаны з партыі i камсамола. 3 83 выкладчыкаў кампраметуючы матэрыял быў сабраны на 49. Ён служыў асновай для ўсялякіх абвінавачванняў студэнтаў, выкладчыкаў. Далей ішоў знаёмы сцэнарый арышт, растрэл на месцы цi высылка на поўнач або ўсход краіны.

Адмоўны адбітак на падрыхтоўку кадраў аказала ўвядзенне згодна з рашэннем СНК СССР з 1 верасня 1940 г. платы за навучанне у VIII X класах сярэдняй школы, вышэйшых i сярэдніх спецыяльных навучальных установах. 31 лістапада 1940 г. стыпендыя выдавалася тым студэнтам, якія атрымалі на экзаменах 2/3 адзнак "выдатна", астатнія "добра". Многія студэнты выказвалі абурэнне. Так, 80 студэнтаў першага курса Віцебскага педінстытута падалі заявы аб звальненні.

Да студэнтаў, якія выказвалі негатыўнья адносіны да новых непапулярных мерапрыемстваў, прымаліся рэпрэсіўныя акцыі.

Але праблемы далейшага жыццёвага выбару заставалася вырашаць iм caмiм. 3-за цяжкага матэрыяльнага становішча, немагчымасці вучыцца за бацькоўкі кошт, многія пераводзіліся на завочныя aддзялeннi, бpaлi акадэмічны водпуск, пакідалі вучобу. У выніку адбылося скарачэнне студэнтаў дзённага навучання. Калі на 1 верасня 1940 г. у Белдзяржуніверсітэце, 5 педагагічных i 9 настаўніцкіх Інстытутах налічвалася 8414 студэнтаў, то да 1 студзеня 1941 г. ix колькасць зменшылася да 5807 чалавек. Толькі ў педагагічных інстытутах БССР кантынгент студэнтаў зменшыўся з 3969 чалавек на 15 верасня 1940 г. да 2969 чалавек на 15 лістапада таго ж года.

Узяднанне Заходняй Беларусі з БССР, вялікія страты інтэлігенцыі ў выніку сталінскіх pэпpэciй пaтpaбaвaлi значнай колькасці спецыялістаў. Таму ў перадваенны перыяд адкрываюцца новыя навучальныя ўстановы. Калі ў студзені 1939 г. у БССР працавалі 22 ВНУ, то ў 1941 г. іх ўжо налічвалася 25, дзе вучылася 21,5 тыс. студэнтаў. У 1939-40 навучальным годзе працавалі 102 сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з колькасцю 33,6 тыс. чалавек. На 1 студзеня 1941 г. у гаспадарцы, дзяржаўным апараце i ўстановах культуры рэспублікі былі заняты 27,7 тыс. спецыялістаў з вышэйшай i 59,9 тыс. з сярэдняй адукацыяй.

Важная роля ў развіцці народнай гаспадаркі i культуры БССР адводзілася навуцы. Таму ў рэспубліцы адкрываліся новыя навуковыя інстытуты, умацоўвалася ix матэрыяльная база, павялічвалася фінансаванне. Калі ў 1931 г. выдаткі на навуку склалі 8441 тыс. руб., у 1932 11 098 тыс. руб., то ўжо ў 1934 г. яны дасягнулі звыш 20 млн. руб. У 1935 г. у рэспубліцы працавалі Навукова-даследчы інстытут прамысловасці, Навукова-даследчы інстытут рэканструкцыі сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут гicтopыi партыі, Балотны інстытут, Інстытут аздараўлення арганізацыі працы, Лесапрамысловы i Свінагадоўчы інстытуты, Цэнтральная бульбяная станцыя i iнш.

Галоўным навуковым цэнтрам зяўлялася Беларуская акадэмія навук, якая удасканальвала сваю структуру. У 1931 г. яна перайшла з сістэмы кафедраў на сістэму інстытутаў. У 1935 г. Акадэмія мела ў са