Колер і свет у творчасці А. Салаўя
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
а выкарыстоўваюцца і ў мастацтвазнаўстве. Пад “тонам” звычайна разумеюць розніцу ў адценнях адной і той жа фарбы, што адрозніваецца сваёй інтенсіўнасцю.
“Насычанасць” жа апісваеццасловамі “цмяны”, “бледны", “слабы", “моцны".
Падсумоўваючы вынікі дадзенай главы можна прыйсці да наступных вынікаў:
Найбольш частотнымі па сваім выкарыстанні зяўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся каларонімы жоўты і чырвоны.
Абсалютная большасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі.
Найбольш частотна вызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Супрацьлеглыя па сваёй прыродзе каларонімы “чорны” і “белы", якія ў вялікай колькасці прысутнічаюць у вершах разгледжаных намі зборнікаў.
Аналіз храматычнай групы каларонімаў у разгледжаных зборніках дазволяе выявіць каляровую палітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае ўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. У гэты ж час рэдкаўжывальнымі зяўляюцца колеры “чырвоны", “жоўты” і іх адценні.
Калі гаварыць пра асаблівасці ўжывання люксонімаў у паэтычных зборніках А. Салаўя, то трэба звярнуць увагу на пераважны выбар пісьменнікам такіх святлоабазначэнняў, якія маюць найвышэйшую інтэнсіўнасць святла.
Заключэнне
Несумненна, што колеранайменні зяўляюцца неадемнай часткай слоўніка кожнага мастака, паколькі апісанне жыцця чалавека, прыроды, самых розных рэалій не можа быць поўным, дакладным без ужывання гэтай групы лексікі. Але такая роля каларатываў характэрна для ўжываня іх у рознай колькасці і разнастайнасці любым і кожным носьбітам мовы. У мастацкім творы, зразумела, скарыстоўваюцца каларатывы ў намінатыўнай функцыі, але толькі ёю іх ужыванне не абмяжоўваецца, бо спецыфічнай уласцівасцю мастацкага маўлення зяўляецца сэнсавая шматпланавасць слоў, ужыванне іх у мэтах мастацкай вобразнасці.
Паводле меркавання І.В. Гётэ, які вядомы не толькі як майстар прыгожага пісьменства, але і як спецыяліст у колеразнаўстве (у канцы XVIII стагоддзя ён прапанаваў новы спосаб класіфікацыі колераў, у аснове якога ляжыць фізіялагічны прынцып), колеры ўздзейнічаюць на душу: яны здольныя выклікаць пачуцці, абуджаць эмоцыі і думкі, якія нас супакойваюць або хвалююць, яны прымушаюць смуткаваць або радавацца.
Даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.
Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды зяўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.
Эстэтычныя погляды пісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.
Статыстычны аналіз сведчыць, што колеравая палітра ў мове паэтычных твораў А. Салаўя ўключае 70 розных назваў колеру, 135 розных адценняў колеру, якія абяднаны ў 7 колеравых кодах (4 храматычных і 3 ахраматычных). Найбольшай частотнасцю вызначаюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся каларонімы жоўты і чырвоны.
Аналіз храматычнай групы каларонімаў у разгледжаных зборніках дазволяе выявіць каляровую палітру паэта. Можна сказаць, што для паэзіі А. Салаўя характэрна шырокае ўжыванне колеранайменняў “халоднага” спектру. У гэты ж час рэдкаўжывальнымі зяўляюцца колеры “чырвоны", “жоўты” і іх адценні.
Можна зрабіць вывад пра тое, што А. Салавей адносіцца да поліхромных паэтаў, паколькі ў мове яго паэтычных твораў адзначаюцца каларатывы розных груп, выяўляецца разнастайнасць колернага адлюстравання рэчаіснасці, прадстаўленая вачыма паэта.
Спіс літаратуры
- Аўрамчык М. Пакутныя вандроўнікі // Полымя. - 1996. - №11, - с.278 - 284.
- Бабіч Ю.М. Колеравая і светлавая эстэтыка ў мове твораў Я. Коласа: Манаграфія /Віцебск. УА “ВДУ імя П.М. Машэрава; 2002. - 127 с.
- Бабіч Ю.М. Семантычныя палі “Колер” і “Святло" ў мове твораў Я. Коласа: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучонай ступені канд. філал. Навук/ БДУ. - Мн.: 1999. - 17 с.
- Бахилина Н.Б. История цветового значения в русском языке. - М., - 1975. - 288 с.
- Бецольд В. Учение о цветах по отношению к искусству. - СпБ. - 1978. - 208 с.
- Васючэнка П. Магістр паэзіі з вёскі Крысава // Крыніца, - 1997, - №6.
- Грамадчанка Т. “За любоў да цябе я пакутаваць мушу… // Роднае слова. - 1993. - №4, с.14 - 24.
- “Жыву і дыхаю, мой Край, табою…” Алесь Салавей 1922 - 1978 // Савік Л.С. Пакліканыя: літ. Беларускага замежжа. - Мн.: 2001, - с.351 - 413
- Кожынава А.А. Ідэя святла ў вобразнай сістэме малітваў К. Тураўскага // Веснік БДУ, сер.4. Філалогія. - 1994, - №1, - с.21-24.
- Лапацінская В. Колеравыя функцыі эпітэтаў у творчасці паэтаў 60-сятнікаў // Бел. - руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства. Зб. навук. Артыкулаў.7 Міжнар. навук. Канферэнцыі. - Віцебск, - 2006. - с.410-412.
- Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Я. Купалы. - Мн., Бел. навука, 2004. - 272 с.
- Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? - Мн.: Маст. літаратура., 1996. - с.171 - 190.
- Никулина Т.Е. Цветовые прилагательные в языке различных жанров русского фольклора. Автореф. дис. Моск. гос. пед. институт. - М., 1989. - 16 с.
- Паршин