Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

Информация - История

Другие материалы по предмету История

? яго падпарадкаванне перайшлі мытныя органы, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі.

Важыым крокам на шляху ўмацавання суверэннасці Беларусі зявілася стварэнне ўласнага войска на аснове прыняцця Вяр-хоўным Саветам Рэспублікі Беларусь у верасні 1991 г. адпаведнай пастановы. У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пастанова Савета Міністраў ад 6 мая 1992 г. паклала пачатак непасрэднаму стварэнню ўласных узброеных сіл. Беларуская ваенная акруга была скасавана. Усе яе часці і падраздзяленні, а таксама часці цэнтральнага падпарадкавання, якія не ўваходзілі ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў падпарадкаванне Міністэрства абароны рэспублікі. Распрацаваная ў лістападзе 1992 г. ваенная дактрына зыходзіла з неабходнасці быць бязядзернай, нейтральнай дзяржавай. У той час большасць каманднага саставу беларускай арміі, якая налічвала 130 тыс. ваеннаслужачых, складалі расія-не. 13 тыс. беларускіх афіцэраў, што праходзілі службу на тэрыторыі Расіі і іншых былых савецкіх рэспублік, заявілі аб сваім жаданні служыць у беларускім нацыянальным войску. Прынятая праграма рэарганізацыі ўзброеных сіл прадугледжвала скарачэнне колькасці салдат да 60 тыс.

Былі прыняты меры па ўзмацненню кантралюючых функцый дзяржавы. У адпаведнасці з прынятым у сакавіку 1992 г. Вярхоўным Саветам Законам "Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь" галоўнымі функцыямі створанай палаты зяўляліся кантроль за выкананнем законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Вярхоўнага Савета і адпаведных ім іншых актаў, якія рэгулююць узаемаадносіны дзяржаўных, прыват-ных і гаспадарчых органаў.

Ва ўмацаванні дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь важнае значэнне мела выпрацоўка і прыняцце Канстытуцыі.Падрыхтоўка законапраекта аб дзяржаўным ладзе Беларусі было даручана Канстытуцыйнай камісіі, старшынёй якой з кастрычніка 1992 г. быў абраны С. Шушкевіч. У Вярхоўным Савеце разгарэўся канфлікт паміж апазіцыяй, узначальваемай дэпутатамі БНФ, і большасцю дэпутатаў, якія падтрымлівалі Прэмер-міністра В. Кебіча па пытанню прэзідэнтства. Апазіцыя намагалася мінімізаваць значэнне кіраўніка дзяржавы. На іх думку палітычная традыцыя Беларусі патрабавала парламенцкага кіравання. Апазіцыя прапанавала, каб прэзідэнт выбіраўся Вярхоўным Саветам. Праўрадавая большасць імкну-лася да варыянта Канстытуцыі, у якой будучы прэзідэнт надзя-ляўся правамі поўнага кантролю за выканаўчай уладай.

На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па абвостраных праблемах эканамічнага жыцця, вызначэння палітычнага ста-туса дзяржавы, будучага дагавора з Расіяй. Прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на чэрвень 1994 г., прымушалі розныя палітычныя лагеры да ўзмоцненай палітычнай актыўнасці. У гэтай сітуацыі ўзрастаў палітычны рэйтынг А. Лукашэнкі, та-гачаснага старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй. Ён абвінаваціў С. Шушкевіча і некалькіх звязаных з ім чыноўнікаў у раскраданні дзяржаўнай маёмасці. 26 студзеня 1994 г. дэпутаты Вярхоўнага Савета (209 галасоў за і 39 супраць) адклікалі С. Шушкевіча з займаемай пасады. Старшынёй Вярхоўнага Савета некалькі дзён пазней стаў М.І. Грыб, які фарсіраваў працэс прыняцця канстытуцыі.

15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю - Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі Беларусь зяўляецца унітарнай дэмак-ратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У рэспубліцы ўводзіла-ся прэзідэнцкая форма кіравання. На чарзе стаяла пытанне абранне прэзідэнта.

Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чала-век: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, 3. Пазняк, С. Шушкевіч.

Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі 3. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ АДПБ, НДПБ і БСП.

Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры болын чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат зма?/p>