Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

Информация - История

Другие материалы по предмету История

·мяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР" саюзнарэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР было пераўтворана ў рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў. Яму былі падпарадкаваны ўнутраныя войскі і навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў СССР, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР быў пераўтвораны ў рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Ён перадпарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Былі пе-рагледжаны функцыянальныя напрамкі дзейнасці камітэта, скасавана служба палітычнага вышуку, створана новае для гэтых сілавых ведамстваў падраздзяленне грамадскіх сувя-зяў. У забеспячэнні кадрамі стаўка была зроблена на прафесіяналаў.

Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў. За кароткі тэрмін Упраўленне пагранвойскаў правяло работу па ўмацаванню пагранзастаў. На службу ў рэспубліку вернута 1400 беларусаў-пагранічнікаў. Была таксама праведзена работа беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай змешанымі Камісіямі па ўстанаўленню мяжы Рэспублікі Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі 3. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаў-чыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ АДПБ, НДПБ і БСП.

Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пы-танняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў пра-ведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры болын чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэн-не пераможца аказалася складанай справай. Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласа-валі 83,3% нрыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь - 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% гра-мадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.

28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.

У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным. Ён не меў права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з моман-ту абвяшчэння новых выбараў.

На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 ліста-пада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных. У новым парламенце дэпутаты, якія на-зывалі сябе незалежнымі, мелі 96 мандатаў. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю "згода" для падт-рымкі Прэзідэнта. Выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі, як і пераважная большасць парламента, пагаджа-ліся з асноўным напрамкам палітыкі Прэзідэнта, накіраваным на аднаўленне сувязяў з рэспублікамі былога Савецкага Саюза. Аднак канфлікт паміж парламентам і Прэзідэнтам нарастаў з кожным месяцам. Сярод часткі дэпутатаў думка аб адкліканні

У мэтах забеспячэння палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі ў верасні 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову "Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь". Беларускае ўпраўленне дзяржаўнага мытнага кантролю СССР было пераўтворана ў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь. ?/p>