Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг. Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рэферат па тэма

Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг.

Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД.

 

 

 

Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Мішын П.

 

 

 

Мiнск, 2007

8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы прадстаўнікамі Беларусі, Украіны і Расеі было падпісана Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала назву “Белавежскага”. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у садружнасць. У выніку ў яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца РБ г.Мінск. У гашыя дні СНД як абяднанне незалежных краін знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага абяднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі галоўным накірункам у знешняй палітыцы сталі адносіны з Расіяй. Сярод кіраўніцтва рэспублікі не было аднолькавага падыходу да адносін з Расіяй. Партыя В. Кебіча тлумачыла эканамічны крызіс у краіне разрывам гаспадарчых сувязяў з краінамі былога СССР, імкнуўшыся ў сваёй дзейнасці да ўзнаўлення адносін. Апазіцыя БНФ і Старшыня Вярхоўнага Савета С.Шушкевіч выказалі думку, што крызіс быў выкліканы змовай часткі кіраўнікоў Расіі з былой наменклатурай Беларусі. З гэтай прычыны яны выступаліза памяншэнне эканамічнай і ваеннай залежнасці ад Расіі, умацаванне палітычных і гандлевых сувязяў з еўрапейскімі краінамі.

Аднак ужо у 1993 г. быў узяты курс на ўзнаўленне эканамічных адносін з Расіяй. Працягваючы такім чынам, паміж Беларусю і Расіяй у 1992- 1993 гг. Было падпісана 42 пагадненні, з якіз 31 па эканамічных пытаннях, 6 па палітычных, 5 па ваенных.

У верасні 1993 г. быў падпісаны дагавор аб абяднанні грашовых сістэм Беларусі і Расіі ( адзінай грашовай адзінкак павінен быў стаць расейскі рубель). Пасля кастрычніцкіх падзей 1993 г. у расеі, у 1994 г. быў падрыхтаваны новы план, так званы дагавор аб “рублёвай зоне новага тыпу”. Аднак дагавор не быў падпісаны, бо ён нарушаў Канстытуцыю РБ, у якой у артыкуле № 145 сцвяржалася, штовыключным правам грашовай эмісіі на тэрыторыі краіны валодае толькі Нацыянальны банк.

Толькі пасля прэзідэнскіх выбараў у ліпені 1994 г. знешняя палітыка ў дачыненні да Расеі пачала змяняцца ў бок супрацоўніцтва.

6 студзеня 1995 г. падпісанне пагаднення паміж РФ і РБ Мытнага саюза. 25 траўня 1995 г. адмена мытнага кантролю на расейска-беларускай мяжы. 26 траўня урачыстая ліквідацыя шлагбаўма на мяжы РФ і РБ.

У траўні 1995 г. раферэндум па пытанні аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. Удзел прыняло 64,8 % грамадзян Беларусі, з іх 82,4% падрамалі.

Люты 1996 г. афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Маскву: абмеркаванне паглыблення эканамічных, ваенных і культурных сувязяў. Было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы дагавора, які б вызначаў бы прынцыпы, асноўныя напрамкі і формы дальнейшага збліжэння РБ і РФ.

2 красавіка 1996 г.- дагавор аб стварэнні Супольнасці суверэнных рэспублік. У дакуменце адзначалася, што бакі ўзгадняюць палітыку, агульныя пазіцыі па асноўных міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаюць у забяспячэнні бяспекі, ахове меж і барацьбе са злачыннасцю. Пры ўсім захоўваўся суверэнітэт абодвух дзржаў. Былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі Сход, Мытны камітэт, Расейска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, Камітэт па гідраметэаралогіі і маніторынгу забраджвання навакольнага асяроддзя, Грамадскі савет прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў пры Выканкаме Супольнасці.

Беларуска- расейскае збліжэнне было затарможана ўнутрыпалітычным крызісам у РБ восенню 1996 г. 24 лістапада 1996 г. была зменена Канстытуцыя РБ, так пачалася эканамічная блакадаз боку Захада.

7 сакавіка 1997 г. у Крамлі адбылася сустрэча Лукашэнкі і Ельцана, на якой было прынята рашэнне аднавіць саюз ад 2 красавіка 1996 г. і стварыць Саюз дзвюх дзяржаў. Такім чынам, 2 красавіка 1997 г. у Маскве яны падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з Расеяй. У дагаворы адзначалася, што кожная краіна удзельніца Саюза- захоўвае дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўныя мэты саюза:

  1. умацаванне адносін братэрства і ўсебаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых сферах;
  2. павышэнне ўзроўню жыцця народаў і стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобы;
  3. устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў- удзельніц Саюза;
  4. збліжэнне нацыянальных прававых сістэм, фарміраванне агульнай прававой сістэмы Саза;
  5. забяспячэнне бяспекі і падтрыманне высокай абароназдольнасці, сумесная барацьба са злачыннасцю;
  6. забяспячэнне агульнаеўрапейскай бяспекі і развіццё супрацоўніцтва ў Еўропе і ва ўсім свеце.

23 траўня 1997 г. прэзідэнтамі Ельцыным і Лукашэнкам у маскве быў падпісаны Статут Саюза беларусі і Расеі.

10 чэрвеня 1997 г. Дагавор аб Саюзе Расіі і Беларусі быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.

25 снежня 1998 г. была падпісана Дэкларацыя ад абяднанні Беларусі з Расеяй у Саюзную дзяржаву, 8 снежня 1999 г. падпісаны Дагавор паміж Беларуссю і Расеяй аб стварэнні Саэзнай дзяржавы. 26 студзеня 2000 г. дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы