Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг. Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД

Информация - История

Другие материалы по предмету История

быў ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага Савета быў абраны Лукашэнка, Старшынёй Савета Міністраў стаў Касянаў, Дзяржсакратаром Барадзін.

Беларусь, стаўшы незалежнай, падцвердзіла сваю прыхільнасць да прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, далучылася да факультатыўнага пратакола Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у тых выпадках, калі парушаюцца правы асобы. Ужо да 1994 г. незалежную Беларусь прызналі 123 краіны свету, а 97 з іх усталявалі дыпламатычныя адносіны. РБ стала паўнапраўным членам больш за 60 міжнародных арганізацый, а ў 10 з іх атрымала статус наглядальніка. У 1991 1997 гг. РБ падпісала больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых пагадненняў па пытаннях знешнепалітычнай і эканамічнай дзейнасці. Сярод краін СНД Беларусь першай падпісала Парыжскую хартыю для новай Еўропы, увайшла ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця.

На момант распаду СССР на тэрыторыі Беларусі была размешчана 250-тысячная вайсковая группоўка, было размешчана 72 стратэгічныя ракеты з ядзернымі боегалоўкамі. 23 траўня 1992 г. ЗША, Расея, Беларусь, Україна і Казахстан падпісалі Лісабонскі пратакол аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ). Згодна пратаколу Беларусь абавязвалася ліквідаваць або перадаць Расеі ўсе стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі. Адзінай уладальніцай ядзернай зброяй у СНД стала Расійская Федырацыя. Да 1996 г. Беларусь цалкам выканала абавязацельствы і стала краінай дэ-факта безядзернай зброі.

15 траўня 1992 г. у Ташкенце быў падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы. Быў створаны савет калектыўнай бяспекі і ўведзена пасада Галоўнакамандуючага абяднанымі ўзброеннымі сіламі СНД. 15 красавіка 1994 г. Дэкларацыя аб захаванні суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непахіснасці краін СНД.

27 сакавіка 1995 г. Савет Бяспекі РБ зацвердзіў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны: забяспячэнне нацыянальнай бяспекі павінна ажыцяўляцца на падставе выканання нормаў міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства. Згодна Канстэтуцыі РБ, былі вызначаны прынцыпы знешняй палітыкі: “РБ у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў права”(канстытуцыя РБ ад сакавіка 1994 г.).

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і ЗША былі ўсталяваны 28 снежня 1991 года. У 1992 г. ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. З пачатку 1997 года Злучаныя Штаты пачалі ажыццяўляць у дачыненні да Беларусі палітыку "выбіральнага ўзаемадзеяння", якая прывяла да рэзкага скарачэння ўзроўню міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

У кастрычніку 2004 года ЗША прынялі "Закон аб дэмакратыі ў Беларусі". Гэты адыёзны па форме і дэструктыўны па сутнасці дакумент супярэчыць Статуту ААН і іншым агульнапрызнаным нормам міжнароднага права. ЗША па-ранейшаму працягвалі крытыкаваць Беларусь як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках шматбаковых арганізацый. У той жа час пабудова добрых дачыненняў з ЗША зяўляецца важным напрамкам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Беларускі бок працягвае выступаць за далейшае развіццё двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі і партнёрства. Нягледзячы на пэўныя супярэчнасці, паступова развіваюцца беларуска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі. Тавараабарот паміж дзвюма краінамі ў 2005 годзе склаў 482 млн. долараў.

ЗША ўваходзяць у пяцёрку асноўных краін-інвестараў Беларусі. На 1 студзеня 2006 года ў Беларусі зарэгістравана 505 сумесных і замежных прадпрыемстваў з удзелам амерыканскага капіталу.

Беларусь і ЗША актыўна супрацоўнічаюць ў гуманітарнай галіне. У 2005 годзе ЗША паставілі ў Беларусь гуманітарнай дапамогі на агульную суму больш за 12,5 млн. долараў. У мінулым годзе ў Злучаных Штатах прайшлі аздараўленне каля 1300 Нягледзячы на існуючыя супярэчнасці, Беларусь падтрымлівае канструктыўны дыялог з ЗША ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі, злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій. Добрыя перспектывы мае супрацоўніцтва ў галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці, ліквідацыі наступстваў прыродных і тэхнагенных катастрофаў, нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.

Развіццё знешнепалітычных і знешнеэканамічных адносін Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна адпавядае палітычным і эканамічным інтарэсам Беларусі. З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і шэрагам краін Лацінскай Амерыкі прайшло больш дзесяці гадоў. На сённяшні дзень Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя дачыненні з 28 з 33 краін рэгіёна.

Найважнейшым фактарам абектыўнага характару, які збліжае пазіцыі Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі, зяўляецца абарона прынцыпу шматполюснасці міру як гарантыі стабільнасці ў міжнародных стасунках. Беларусь і лацінаамерыканскія краіны маюць сходныя пазіцыі па пытанні месца і ролі ААН у сучасным свеце, прынцыпаў рэфармавання яе Савета Бяспекі.

Практычная лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы скіравана на пашырэнне сферы ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю рознабаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы.

Аснову беларускага экспарту ў 2005 годзе склалі калійныя ўгнаенні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння абёмаў паставак іншых асноўных экспартных тава