Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

рнiк "Безназоўнае. Названы год быў для паэта юбiлейным: Беларусь шырока адзначыла 20 - годдзе яго лiтаратурнай творчасцi. З гэтай нагоды яму першаму ў кpaiнe было прысвоена ганаровае званне народнага паэта Беларусi. У адказ на высокую ацэнку cвaix заслуг Янка Купала пicaў: "Я скажу адно толькi, што сягонняшняе вялiкае i незвычайнае свята для мяне з прычыны ўшанавання майго юбiлею, асаблiва надання мне годнасці беларускага народнага паэта - гэта ёсць свята не маё, а беларускай нацыянальнай iдэi, гэта ёсць трыумф вызваленай працоўнай Беларусi".

У канцы 20-х - пачатку30 х гадоў на Беларусь прыйшла першая хваля рэпрэсiй, пад раскулачванне папалi мацi i сястра Янкi Купалы. Вялiкую шкоду ў прамым сэнсе здароўю i нават жыццю паэта нанёс артыкул Л. Бэндэ "Шляхам жыцця, у якiм Купала быў названы "iдэолагам буржуазнага нацыянал-адраджэнiзму. Артыкул справакаваў рэгулярныя выклiкi ў ДПУ, дзе Купалу дапытвалi i прымушалi прызнацца ў яго прыналежнасцi да кipaўніцтвa мiфiчнай контррэвалюцыйнай арганiзацыi "Саюз вызвалення Беларусi". Паэт мужна адмаўляў фантастычны паклёп, але, разам з тым, у яго душы зарадзiлася вялiкае расчараванне ў жыццi, справядлiвасцi i гyмaннacцi icнуючага ладу. У лiстападзе 1930 года пасля чарговага допыту Купала вырашыў закончыць жьщцё самагубствам. Спроба была няўдалая, i дактарам удалося выратаваць паэта. Названыя драматычныя падзеi зламалi духоўную моц паэта. Ён змяшчае ў "Звяздзе" "пакаяльны" "Адкрыты лiст Купалы, у якiм адракаецца ад нашанiўскiх традыцый, нацыянал-дэма - кратычнага асяродзiшча". У паэзii Купала cтaнoвiццa не падобным на сябе: яго вершы далёкiя ад рэальнага жыцця - яны славяць "сацыялiстычную яву". Haпaдкi на паэта з боку ўладаў спынiлicя, была створана iлюзiя гарманiчнага сужыцця Купалы i ўлады. Ён прымае ўдзел у розных высокix дзяржаўных форумах, пасяджэннях камiсiй, становіццa дэлегатам з'ездаў і нарадаў. У 1934 годзе прымае ўдзел у працы Першага ўсесаюзнага з'езда caвeцкix пісьменнікаў, на заключным пасяджэннi якога Купалу выбiраюць членам Праўлення ССП СССР. Акрамя гэтага, паэт неаднаразова выбiраецца кандыдатам у члены ІВК, cтановіццa дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Яго ўзнагароджвалi ордэнам Ленiна, шматлiкiмi медалямi i гpaмaтaмi.

У 30-ыя гады Купала пiша паэму "Тарасова доля", выдае зборнiкi "Песня будаўнiцтву", "Беларусi ардэнаноснай". У чэрвeнi - жнiўнi 1935 года паэт стварае свой знакамiты "Ляўкоўскi цыкл, напiсаны ў вёсцы Ляўкi Аршанскага раёна. У iм паэт у асноўным iдэалiзуе жыццё, адыходзiць ад прынцыпаў рэалiзму, у некаторай ступені дагаджае ўладам.

Вялiкая Айчынная вайна заспела Купалу ў Каўнас, куды ён паехаў па запрашэннi лiтоўскiх пісьменнікаў. Паэт тэрмiнов вярнуўся ў Miнск, затым у Ляўкi, а з наблiжэннем фронту выехаў у Маскву. На старонках многіх цэнтральных газет з'яўлялiся вершы i артыкулы Купалы. Паэт верыў у перамогу i заклiкаў народ змагацца з фашысцкiмi захопнiкамi. У ваенны час выйшлi яго паэтычныя творы "Беларускім партызанам", "Зноў будзем шчасце мець і волю" i iнш. Восенню 1941 года ў Маскве пачынаецца эвакуацыя, i Купала едзе ў пасёлак Печышчы, што недалёка ад Казанi.

чэрвеня 1942 года Янка Купала прыязджае ў Маскву, а праз дзесяць дзён трагiчна гінe. Смерць вялiкага песняра да сённяшняга часу захоўвае сваю таямнiцу. Icнуюць тры вepcii яго заўчаснай гiбелi: няшчасны выпадак, самагубства i забойства. Матэрыялы кaмicii, якая займалася абставінамі смерці паэта, дагэтуль засакрэчаны.