Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы

Информация - Литература

Другие материалы по предмету Литература

та, беларус па паходжаннi Б. Эпiмах-Шыпiла, якi быў арганiзатарам беларускай вьдавецкай суполкi "Загляне сонца i ў наша ваконца". У 1908 годзе ў гэтым выдавецтве Янка Купала выдаў свой першы зборнiк "Жалейка". Названы год быў памятны для паэта яшчэ i тым, што па запрашэннi беларускай iнтэлiгенцыi ён пераязджае ў Вiльню i ўладкоўваецца на працу ў прыватную бiблiятэку Б. Данiловiча "Веды". Адначасова Купала працуе ў рэдакцыi газеты "Наша Hiвa", дзе чытае pукапісы, робiць пpaўкi. Праца ў бiблiятэцы садзейнiчала iнтэлектуальнаму сталенню Купалы. Ён выкарыстоўваў кожную вольную хвiлiну для самаадукацыi, многа чытаў, пicaў, перакладаў на родную мову. Як прыгадваў сам паэт, пiсаў ён многа, i гэта давалася яму лёгка: "Я мог за адзiн дзень напісаць 200-300 радкоў вершаў i рэдка калi пасля напiсання выпраўляў. Пicаў дзе i як даводзілася: ля кастра, пры месяцы, навобмацак ноччу, у дарозе, за працай".

Увосень 1909 года Янка Купала едзе ў Пецярбург на агульнаадукацыйныя курсы Чарняева. Яго гасцiнна запрашае да сябе на кватэру Бранiслаў Iгнатавiч Эпiмах-Шыпiла, забяспечвае харчаваннем i плацiць за навучанне. Жыццё, вучоба i твочасць у Пецярбургу былi адным з самых плённых перыядаў мастакоўскай бiяграфii Я. Купалы. За гэты час (1909-1913 гг.) ён выдаў два зборнiкi вершаў - "Гусляр" (1910) i "Шляхам жьцця" (1913), напiсаў паэмы "Бандароўна" i "Сон на курган, камедыю "Паўлiнка" i драму "Раскiданае гняздо". У адрозненне ад "Жалейкi", у Гусляры аўтар пашырае як праблемна-тэматычныя, так і жанрава-стылёвыя межы сваіх твораў. З вяскова-сялянскага паэта Купала фармiруецца ў паэта народнага, агульнанацыянальнага. Яшчэ з большай рашучасцю аўтар выступае супраць сацыяльнага ўцiску чалавека, прапаведуе духоўную i грамадзянскую свабоду. У зборнiку ёсць вершы iнтымнай i фiласофскай лiрыкi. "Вялiкай падзеяй для самога паэта i для ўсёй беларускай грамадскасцi была першая пастаноўка "Паўлiнкi". Ролю Паўлiнкi выконвала Паўлiна Мядзёлка….

Кожнае лета Янка Купала прыязджаў да сваёй мацi, якая разам з дочкамi жыла ў Акопах. У адну з тaкix паездак паэт наведвае свайго калегу, знакамiтага мастака слова Якуба Коласа, якi вярнуўся з Miнскагa астрога. Усю ноч прасядзелi паэты ў драўлянай хаце, пабудаванай дзядзькам Антосем, абмяркоўваючы самыя розныя пытаннi. З гэтага часу пачалося доўгае i цёплае сяброўства двух беларускiх класiкаў.

янка купала паэт беларусь

У зборнiку "Шляхам жыцця" дамiнантнай з'яўляецца тэма маладой Беларусi, яе народа i мовы. Паэтычны талент Янкi Купалы фармiраваўся на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай. Ён не аднойчы гаварыў, што вялiкi ўплыў на яго аказалi беларускiя народныя казкi, песнi мацi. У зборнiку "Шляхам жыцця" ёсць многа твораў, якiя маюць фальклорную зенону: вершы "Явар i калiна", "Дзве таполi", "На Купалле, паэма "Курган.

Восенню 1913 года Янка Купала вяртаецца ў Вiльню. Ён працуе сакратаром Беларускага выдавецкага таварыства, а з caкавіка 1914 года становiцца рэдактарам газеты "Наша ніва". Яго рэдактарская праца была накіравана на пашырэнне беларускасці на роднай зямлi, выхаванне ў людзей патрыятычных пачуццяў. Купала з вялiкай радасцю дапамагаў маладым мастакам слова, змяшчаў ix творы на старонках газеты, рэдагаваў першыя кнігі З. Бядулi, Хв. Чарнышэвiча, Цiшкi Гартнага, К. Буйло, А. Гурло, Г. Леўчыка.

У 1914 годзе, як вядома, пачалася першая сусветная вайна. Яна ўскладнiла выпуск газеты, што, урэшце, прывяло да яе закрыцця.7 верасня 1915 года выйшаў апошні нумар "Нашай Hiвы". Янка Купала едзе да мацi ў Акопы, адтуль у xуткім часе ён наведвае горад Арол, а ў канцы верасня паэт ужо вучыцца ў Народным унiверсiтэце iмя А.Л. Шаняўскага ў Маскве. Вучоба была вельмi кароткай - Купала жэнiцца з Уладзicлавай Францаўнай Станкевiч, вяртаецца у Miнск.

Ваенныя падзеi не пакiнулi ў cпaкoi паэта: у студзенi 1916 года яго прызываюць у царскую армiю i накiроўваюць у дарожнасапёрны атрад Варшаўскай aкpyгi шляхоў зносiн. Калi 7 лiстапада 1917 года адбыўся Кастрычнiцкi пераварот, Янка Купала знаходзiўся ў Смаленску. З хваляваннем паэт сачыў за падзеямi на Беларусi. Яго ўзрадавала абвяшчэнне 25 caкaвiкa 1918 года незалежнай Беларускай Народнай Рзспублiкi. Гэтыя падзеi натхнiлi Купалу на напісаннe цыкла вершаў, у якiх выявiлася заклапочанасць аўтара будучьм сваёй Бацькаўшчыны.1 студзеня 1919 года ў Смаленску было абвешчана ўтварэнне БССР. У гэты час Купалу наведалi Язэп Дыла i Цішка Гартны. Узрадаваны паэт расказаў гасцям аб cвaiм жьццi: "Няма чым хвалiцца. Ды i не дзiва - колькi часу фронт непадалёку быў. Я служу ў тутэйшых наркампросаўскiх арганiзацыях i часта бываю ў вёсцы. Бачу, як жыве яна зараз. Заняпад страшэнны. Я даўно чакаю таго дня, каб вярнуцца ў Беларусь. Мне хочацца хутчэй уключыцца ў лiтаратурную работу. У xуткім часе Янка Купала вяртаецца на сталае месца жыхарства ў Miнcк, дзе ўладкоўваецца на працу бiблiятэкарам пры Беларускiм народным доме. Паэт марыць выдаць поўны збор cвaix твораў, але ўсе яго iмкненнi не далi станоўчага выніку. Ляжаў без руху i падрыхтаваны зборнiк вершаў "Спадчына. Такiя aдносіны ўладаў засмучалi i расчароўвалi Купалу. Яму не пiсалася.

У 20-я гады Купала займаецца актыўнай грамадскай i лiтаратурнай дзейнасцю. Kpaiнa ажьццяўляе палiтыку беларусiзацыi: адкрываюцца Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт, Інстытут беларускай культуры, тэатр, бiблiятэка, утвараюцца лiтаратурныя суполкi "Маладняк" i "Узвышша". Усе гэтыя падзеi акрылiлi Янку Купалу, натхнiлi яго на мастацкую творчасць. У 1922 годзе паэт выдае зборнiк "Спадчына, заканчвае п'есу "Тутэйшыя, у 1925 годзе ўбачыў свет новы збо