Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

ьшую частку свайго жыцця прысвяціў настаўніцкай дзейнасці. В.С. Болбас сцвярджае ў сваім артыкуле, што С. Полацкі ўказваў, што шчасце чалавека схавана ў яго ўласных дабрачыннасцях, а таксама ўказваў на велізарныя магчымасці выхавання ў фарміраванні прыстойнай асобы. С.Полацкі падкрэсліваў, што галоўнай выхаваўчай мэтай павінна быць фарміраванне дабрадзейнасці, якая цалкам вызначае духоўны свет індывіда. Уся маральна-выхаваўчая спадчына асветніка гэта сапраўдны апафеоз “добранравия, яко без оного аки тело без души есть”.

Рабінсон А. у сваім артыкуле “Паміж адукаванасцю і невуцтвам” сцвярджае, што Сімяонава жыццё было поўнае калізіяў, кантрастаў і кампрамісаў, што адпавядала яго характару і тэмпераметру, працавітасці і карерызму, а таксама заканамерна абуслоўлівалася яго прыродным становішчам паміж Захадам і Усходам, паміж адукаванасцю і невуцтвам, паміж беднасцю і багаццем. Заваяваўшы вялікі аўтарытэт у Маскве, С.Полацкі вырашае адчыніць прыватную друкарню. Вельмі хутка разгарнулася кнігавыдавецкая дзейнасць, што мела наватарскі (г.зн. барочны) характар. Багацце і гнуткасць унутранных магчымасцяў барока значна паскорылі не толькі зараджэнне класіцызму, але і ўвесь поступ рускай літаратуры 17- пачатку 19 стагоддзя. Ля пачатку гэтага надзвычай хуткага, у параўнанні з заходнееўрапейскімі ўмовамі, руху прыгожага пісьменства стаяў Сімяон Полацкі са сваей школай.

Саверчанка І.В. на старонках сваёй кнігі “Старажытная паэзія Беларусі 16 першай паловы 17 стагоддзя” паказвае, як у другой палове 17 ст. у беларускай кніжнай паэзіі прынцып строгай колькаснай суаднесенасці складоў у рыфмаваных радках стаў пануючым. Найбольш поўнае выражэнне ён знайшоў ў творчасці Сімяона Полацкага, які ўдасканаліў сілабічную сістэму вершаскладання. Сімяон Полацкі перанёс сілабічнае вершаскладанне і ў рускую паэзію, дзе яно існавала да Рэформы Традзьякоўскага і Ламаносава.

Паэзія Сімяона Полацкага поўная супярэчнасцяў. Зборнікі яго вершаў І.Яромін, які даследваў “Вертоград многоцветный” і “Рифмологион”, ахарактарызаваў як своеасаблівыя і ні з чым непараўнальныя “літаратурныя музеі, поўныя рарытэтаў і курёзаў”. Сапраўды, у гэтых зборніках ёсць і вершаваныя анекдоты, і аповесці аб цудах , ёсць вершы, якія можна чытаць і нават разглядваць, ёсць вершы, якія нельга прачытацць без спецыяльнага ключа. Творчасць Сімяона Полацкага, на думку І.П. Яроміна, абапіралася “на сугуба акрэсленую сістэму паэтычнага стылю”.

Мальдзіс А.І. на старонках сваёй кнігі “На скрыжаванні славянскіх традыцый” гаворыць, што галоўныя рысы, якія адрозніваюць барока не толькі як літаратурны напрамак, але і як філасофію, і эстэтыку гэта містыцызм, песімізм, схаластыка, геацэнтрызм з пункту гледжання філасофскіх асаблівасцяў.

Любы мастацкі твор барока гэта строгая сістэма з вытрыманай іерархіяй узроўняў, падпарадкаваная адзінаму эстэтычнаму заданню сістэма, дзе кожная дэталь абавязкова арыентавана на ўспрымаючага. Так гаворыць Сафронава Л.А. у сваей кнізе “Поэтика славянского театра XVII- XVIII вв.” М.: Наука, 1981.

 

“Супраць цемры невуцтва”

Сімяон Полацкі адзіны з беларускіх пісьменнікаў 17 і папярэдняга стагоддзяў, у каго больш-менш удала склаўся творчы і асабісты лёс. Над іншымі нібы вісела закляцце. Францыск Скарына быў вымушаны пакінуць айчыну. Сымон Будны абвяшчаўся ерэтыкам, цярпеў крыўды і здзекі ад езуітаў, і ад праваслаўных, і ад пратэстантаў і памёр у чужым кутку.

Сімяон Полацкі быў першым з той кагорты, чыя літаратурная спадчына ўцалела, адлюстроўваючы з дастатковай паўнатой як эпоху і яе культуру, так і асобу выдатнага паэта, драматурга, публіцыста.

Сімяон Полацкі гэта псеўданім, які склаўся з манаскага імя і празвання, нададзенага паэту масквічамі па месцы яго нараджэння і апошняга жыхарства на радзіме. У сапраўднасці ж ён Самуіл Емельянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, паходзіў з карэннай сямі заможных полацкіх мяшчан.

Полацк дзіцячых і юнацкіх гадоў Пятроўскага выглядаў больш сумна, чым пры Скарыне. Войскі Івана Грознага, а потым Стэфана Баторыя, баявыя дзеянні ў вайну 1632-1634 гадоў моцна разбурылі горад. Асабліва горкай сталася страта унікальнай бібліятэкі старажытнага Сафійскага сабора ў жніўні 1579 года [32, 140].

На час вучэння Самуіла ў Полацку зявілася брацкая школа, фундатарам яе стаў браслаўскі суддзя Севацьян Мірскі, што адпісаў у 1663 годзе Богаяўленскай царкве “паўпляца ў горадзе з правам пабудовы на ім манастыра, шпіталя і вучылішча”.

У саракавым годзе Самуіла адвезлі на вучобу ў Кіева-Магілянскую калегію лепшую навучальную ўстанову праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Там намагаліся даваць не горшую адукацыю, чым у супрацьлеглых каталіцкіх калегіях. З тае пары захаваліся першыя паэтычныя вопыты Пятроўскага, цыклы вершаў рэлігійнага зместу “Акафіст” і “Канон”.

Скончыўшы ў пяцідзесятым годзе калегію, Пятроўскі паступіў на філасофскі факультэт Віленскага універсітэта. Установа належала езуітам і навучанне вялося па тых жа праграмах, якімі карысталіся ўсе каталіцкія універсітэты Еўропы.

У 1654 годзе пасля вядомых рашэнняў Пераяслаўскае Рады Расія распачала вайну супраць Рэчы Паспалітай і галоўны тэатр ваенных дзеянняў прыпаў на Беларусь. Таму студэнт Пятроўскі разумна пакінуў небяспечную Вільню і накіраваўся дамоў. Крыху пазней Самуіл Пятроўскі-Сітніяновіч пастрыгся ў манахі Полацкага Богаяўленчага манастыра. Раса манаха ці святара была як бы уніформай прафесійных пісьменнікаў таго стагоддзя. Клабук вызваляў літаратар