Жанр пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры
Курсовой проект - Литература
Другие курсовые по предмету Литература
рыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ці радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. А эпіграф у вершаваных пародыях - гэта даніна традыцыі.
З творчасцю Г. Юрчанкі пародыя набыла ў беларускай літаратуры поўныя правы грамадзянства. А гэта немалое дасягненне. Пародыя на танкаўскі белы верш стала, што называецца, хрэстаматыйнай, увайшла ў даведнікі па тэорыі літаратуры. Ва ўсёй працы парадыста заўважаецца неабыякавасць, актыўнае ўмяшанне ў літаратурны працэс. Ён піша не дзеля смеху, а з больш сурёзным прыцэлам: каб дапамагчы аўтару пазбавіцца тых ці іншых хібаў. Парадыст сам вызначыў мэту свайго ўдзелу ў літаратурным жыцці:
Каб у будучым літплехаў
На літніве менш было,
Я прайшоў па літагрэхах
Па-сяброўску з літмятлой.
Заключэнне
Прааналізаваўшы літаратуразнаўчую і крытычную інфармацыю, што існуе ў сучаснай літаратуры, а таксама разгледзеўшы працы мастакоў слова ў галіне парадыйнага жанру, можна прыйсці да наступных высноў:
З пункту погляду вызначэння месца сатырычных твораў у сістэме родаў і відаў літаратуры, сатыра і гумар уключаюцца ў мастацкі твор як пафас і уплываюць на від жанру, на яго асаблівасці. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.
Парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацы мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, а ідэйна-тэматычнае і жанрава-стылёвае ўзбагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў ХІХ - ХХ стагоддзях. Асабліва папулярнымі сталі парадыйныя творы ў другой палове ХХ стагоддзя. Яны ў значнай ступені вызначаюць творочую індывідуальнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.
Асаблівасцю беларускай эпіграмы стала тое, што развівалася яна значна пазней за еўрапейскую і рускую і ў адрозненні ад іх брала свій пачатак з вуснай народнай творчасці. У галіне эпіграмы плённа працавалі такія мастакі слова як Анатоль Вялюгін, Рыгор Барадулін, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч і інш.
Сваю творчую дзейнасць цалкам прысвяціў пародыі Г. Юрчанка. Пародыям яго ўласцівы лаканізм, афарыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ці радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. Акрамя таго, многія даследчыкі заўважаюць, што часам пародыі Г. Юрчанкі аказваюцца больш таленавітымі, чым арыгіналы.
Спіс літаратуры
- Арочка М. Паэзія сатырычнага складу // М. Арочка, Полымя. - 1969. - №5. - с. 209 - 217.
- Багрова Д. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны // Полымя. - 1956. - №9. - С.128 - 137.
- Вашко П. Аповед пра Сатуры, альбо адкуль да нас прыйшла сатыра // П. Вашко, Роднае слова. - 1996. - №3. - С.43.
- Вашко П. “Жартаўлівая сатыра або што такое гумар…”. Тэорыя сатыры і гумару // П. Вашко, Роднае слова. - 1996. - №10. - С.42 - 47.
- Гілевіч Н. Смех злосны, добры і …ніякі. Думкі аб сучасным стане сатыры і гумару. - У кн.: Вобразы. Літ. - крыт. артыкулы. - Мн.: Мастацкая літаратура, - 1980. - С.74 - 84.
- Даніліна І.Л. Прыметы, віды і роды камічнага як мастацкая зява // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. - 2008. - №1. - С.109 - 112.
- Запольская Т. Слова пра беларускую пародыю // Беларускі час. - 2001. - 1 чэрвеня. - С.5.
- Зянько А.І. Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу. Дакастрычніцкія апавяданні Якуба Коласа // Бел. литература и мировой литературный процесс. - Полоцк. - 2007. - С.166.
- Літвінава Ю. Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча // Роднае слова. - 2006. - №12. - С.18-20.
- Наркевіч А. Зайздросны талент пераймальніка (літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці) // ЛіМ. - 1996. - 7 чэрвеня. - №23. - С.6-7.
- Падстаўленка В. Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцыі развіцця беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гадах // В Падстаўленка, Роднае слова. - 2005. - №2, - С.10 - 12.
- Сатырычныя творы новай беларускай літаратуры ў сістэме родаў і відаў // М.І. Яніцкі. - Брэст, БрДУ. - 2005. - С.93-97.
- Ткачова П. Сатыра і гумар у сістэме родаў, жанраў, відаў літаратуры // Роднае слова. - 1998. - №7. - С.23-28.
- Усікаў Я. Маштабнасць сатырычных характараў. У кн.: Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. - Мн.: “Маст. літ”, - 1976. - С.241 - 259.
- Фролов В. Очистительное пламя сатиры: Советская сатирическая комедия: заметки и размышления о жанре // Неман, - 1977, - №6, - С.166 - 179.
- Шчэрба С. Парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя // Роднае слова, - 2002, - №10, - С.18-20.
- Шчэрба С.М. Станаўленне сатырычнай плыні ў беларускай літаратуры ў кантэксце суседніх славянскай культуры. - У кн.: Праблемы сучаснай беларусікі, - Брэст, - 1999. - С.30-32.
- Шчэрба С.М. Вершаваная сатыра // Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Сучасныя праблемы беларусістыкі. - Брэсцкі Дзяржаўны ун-т. - 2000. - С.63 - 66.
- Яніцкі М. Малыя формы сатырычнай паэзіі ў польскамоўнай плыні новай беларускай літаратуры // Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Сучасныя праблемы беларусістыкі. - Брэсцкі Дзяржаўны ун-т. - 2000. - С.79 - 82.