Драматычныя і трагічныя калізіі ў беларускіх народных баладах

Дипломная работа - Литература

Другие дипломы по предмету Литература

фліктамі заставаліся ў дзейсным рэпертуары народа аж да нашых дзён. Беларуская народная балада ёсць каштоўны помнік нашай вуснапаэтычнай творчасці, спадчына, у якой у канцэнтраваным выглядзе адлюстраваны балючыя моманты ў жыцці людзей і даецца спакойнае і мудрае навучанне, як пераадольваць іх, арыентуючыся на многія рысы, характэрныя для нашага народа разважлівасць, спагадлівасць, цярпімасць, адным словам, чалавечнасць.

Разгледжаныя намі драматычныя і трагічныя калізіі даюць падставу сцвярджаць, што ў баладах чалавек паказаны на пераломных момантах яго жыцця. Драматычныя канфлікты, як правіла, вядзе да вельмі цяжкіх перажыванняў, да пакутаў, нават да пагібелі. Герой змагаецца з лёсам, з абставінамі, але барацьба гэтая няроўная. Але часта менавіта смерцю па законах баладнай паэтыкі сцвярджаецца духоўная перамога герояў.

Мы выявілі драматычныя калізіі ў народных баладах перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Заўважым, што колькасць ваенных сюжэтаў адносна абмежаваная, але жанр складае асобную самастойную групу ў песеннай творчасці народных мсціўцаў. Партызанскія балады гэта ліра-эпічныя песні з драматычна напружаным сюжэтам і, як правіла, з трагічнай развязкай.

Увогуле, у баладах нас здзіўляе адчуванне трагічнай неўладкаванасці свету. У аснове разгледжаных сюжэтаў ляжаць пераважна матывы нечаканай бяды, якая ўрываецца ў мірнае жыццё людзей, матывы жахлівых супадзенняў і непапраўных выпадковасцей.

Жанравыя асаблівасці зместу балад не маглі не адбіцца на выкарыстанні пэўных паэтычных сродкаў, стылістычных фігур. Мы прыйшлі да вываду, што народная беларуская балада мае сваю сістэму мастацкіх сродкаў выразнасці, сярод іх алегорыя, увасабленне, метафара, шматлікія эпітэты, якія так шырока і па-майстэрску выкарыстоўвае народ-песнятворца.

З умельствам вялікага майстра аўтар выкарыстоўвае сродкі сінтаксісу роднай мовы. Інтанацыйна-рытмічная пабудова народнай балады грунтуецца на выкарыстанні сінтаксічнага паралелізму, паўтораў, антытэзы, эліпсісу, анафары.

Усе названыя намі паэтычныя і стылістычныя сродкі балад падпарадкаваны адной мэце: глыбей перадаць унутраныя перажыванні, пачуцці, эмоцыі персанажаў, стварыць драматычна напружаны малюнак. Мы прыйшлі да вываду, што іх выкарыстанне апраўдана і эфектыўна: вобразы баладных песень вельмі натуральныя, яскравыя, запамінальныя.

Як і творы іншых фальклорных жанраў, балады працягваюць заставацца для літаратуры той крыніцай, адкуль яна ўвесь час чэрпае ідэйныя і мастацкія каштоўнасці. Трагічныя і драматычныя калізіі народнай балады ўжо даўно выкарыстоўваюць ў якасці сюжэтаў прафесійныя паэты. Тое ж датычыцца і вобразаў. Структура і паэтыка твораў беларускай літаратуры таксама шмат запазычыла з фальклору. Ёсць усе падставы меркаваць, што паэты звернуцца да вуснай народнай творчасці яшчэ не аднойчы, бо яна ніколі не страціць свайго значэння і не састарэе.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

  1. Аникин, В. П. Теория фольклора: Курс лекций/ В. П. Аникин. М.: Книжн. дом, 2004. 131 с.
  2. Багамолава, А. М. Структурна-граматычнае выражэнне народна-паэтычнага эпітэта і яго функцыя ў баладных песнях/ А. М. Багамолава// Веснік ВДУ. 2003. - № 3 (29). С. 67-71.
  3. Балады ў дзвюх кнігах, кн. 2. /Рэд. К. П. Кабашнікаў, В. І. Ялатаў. Мн.: Навука і тэхніка, 1978. 744 с.
  4. Балашов, Д. М. Баллада о гибели оклеветанной жены (к проблеме изучения балладного наследия русского, украинского и белорусского народов)/ Д. М. Балашов // Русский фольклор: Народная поэзия славян. М. Л.: Наука, 1963. С. 132 143.
  5. Балашов, Д. М. История развития жанра русская баллада /Д. М. Балашов // Русский фольклор: материалы и исследования. М., 1961. Т. IV. С. 210286.
  6. Балашов, Д. М. Народные баллады/ Д. М. Балашов. М. Л.: Советский писатель, 1963. 447 с.
  7. Бароўская, І. Паэтычнага слова чароўнасць/ І. Бароўская // Полымя. ? 2004. № 12 С. 194-203.
  8. Беларуская вуснапаэтычная творчасць/ Пад рэд. Ларчанкі М. Р. Мн.: Выш. шк., 1966. 188 с.
  9. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручнік для студ. філалаг. спец. ВНУ/ Кабашнікаў К. П., Фядосік А. С., Ліс А. С. і інш. 2-е выд., перапрац. Мн.: Выш. шк., 1988. 415 с.
  10. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 1994.- 655 с.
  11. Беларуская народная творчасць савецкага часу [Склад. В.А. Захарава; Пад рэд. Р.Р. Шырмы]. Мн.: Выд-ва БДУ, 1978. 208 с.
  12. Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1.: Акапэла куцця/ Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2005. 768 с.
  13. Беларускі эпас: [Зборнік / Склад. С. І. Васілёнак, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў]. Мн.: Выд-ва АН БССР, 1959. 320 с.
  14. Беларусы. Т. 7. Вусная паэтычная творчасць/ Г. А. Барташэвіч, Т. В. Валодзіна, А. І. Гурскі і інш.; Рэдкалег.: В. М. Бялявіна і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Мн.: Бел. навука, 2004.586 с.
  15. Веселовский, А. Н. Психологический параллелизм и его формы в отражениях поэтического стиля/А. Н. Веселовский // Историческая поэтика. М.: Высшая школа, 1989. 406 с.
  16. Воронин, Л. Б. По следам баллады: [Эксперим. учеб. пособие] / Л.Б. Воронин. М. : Открытый мир, 1997. 96 с.
  17. Восточно-славянский фольклор. Словарь научной и народной терминологии. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. 246 с.
  18. Гілевіч, Н. С. Наша родная песня/ Н. С. Гілевіч. Мн.: Народная асвета, 1968. 216 с.
  19. Гілевіч, Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Слова і вобраз. Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма/ Н. С. Гілевіч. Мн.: Выш. школа, 1975. 288 с.
  20. Горалек, К. Взаимосвязи в области славянской народной баллады/ К. Горалек// Русский фольклор: Народная поэзия славян. М.Л.: Наука, 1963. С. 98 101.
  21. Грышан, А. І. Праблема дабра і зла ў фальклоры і ў суч