Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы
Информация - История
Другие материалы по предмету История
?ненне. Цяжкая сітуацыя склалася ў Малдавіі і Прыбалтыцы, дзе ўзрасла напружаннасць паміж карэнным і рускамоўным насельніцтвам.
Ва ўмовах жорсткіх сацыяльных узрушэнняў і міжнацыянальных канфліктаў узнікла пытанне аб існаванні Савецкага Саюза. У рэспубліках узмацніліся сепаратысцкія настроі. У лістападзе 1988 г. Эстонія прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, якой абвясціла вяршэнства законаў рэспублікі над агульнасаюзнымі, рэспубліканскую ўласнасць на зямлю, нетры, асноўныя сродкі вытворчасці. Вярхоўны Савет СССР прызнаў гэты дакумент несапраўдным, але спыніць "парад суверэнітэтаў" было ўжо немагчыма. Пасля выбараў у рэспубліканскія і мясцовыя Саветы вясной 1990 г., на якіх большасць галасоў атрымалі прыхільнікі самастойнага развіцця рэспублік, дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце прынялі Вярхоўныя Саветы Літвы, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Малдовы. 12 чэрвеня 1990 г. адпаведны дакумент зявіўся ў Расіі, а 27 ліпеня 1990 г. - у Беларусі. Рэгіёны павялі з цэнтрам барацьбу, якая атрымала назву "вайна законаў". У яе падмурку ляжала права самастойна распараджацца сваёй уласнасцю і сродкамі, што адбівалася на стане народнагаспадарчага комплексу. Памкненне рэспублік да самастойнасці прымусіла кіраўніцтва СССР шукаць шляхі рэфармавання саюза і распрацаваць новы саюзны дагавор.
У студзені 1991 г. саюзныя ўлады паспрабавалі сілай спыніць сепаратызм у прыбалтыйскіх рэспубліках, наладзіўшы ў Вільнюсе і Рызе спробы ўзброенага перавароту. Але гэта выклікала негатыўную рэакцыю расійскага кіраўніцтва і прывяло да ўзмацнення канфрантацыі паміж Б.М. Ель-цыным і М.С. Гарбачовым. Каб паправіць сітуацыю і спыніць крызіс федэратыўных адносін, Вярхоўны Савет СССР вырашыў правесці 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзны рэферэндум па пытанню аб неабходнасці захавання СССР. У ім прынялі ўдзел каля 80% грамадзян. За захаванне СССР выказаліся 76,4% удзельнікаў рэферэндуму. Цэнтр зрабіў выснову аб неабходнасці распрацоўкі новага саюзнага да-гавора.
23 красавіка 1991 г. у рэзідэнцыі М.С. Гарбачова ў Нова-Агарове пад Масквой адбылася сустрэча кіраўнікоў дзевяці рэспублік (Расіі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Туркменіі, Кіргізіі, Таджыкістана, Азербайджана) і прэзідэнта СССР, атрымаўшая назву "9+1". Выйсце з крызісу федэра-тыўных адносін удзельнікі нарады знайшлі ў падрыхтоўцы тэксту новага саюзнага дагавора.
Пачаліся шматлікія сустрэчы па падрыхтоўцы гэтага даку-мента, пад час якіх узнікалі разыходжанні рэспублік з цэнтрам. Масква вымушана была саступіць. На 20 жніўня 1991 г. была прызначана дата падпісання дагавора. Аднак жнівеньскі (1991 г.) путч спыніў гэты працэс, што, як высвет-лілася пазней, паскорыла распад СССР. Працэсы рэфармавання грамадства праходзілі ўжо ва ўмовах самастойнага і незалежнага развіцця рэспублік былога СССР.
Спіс крыніц і літаратуры
1.Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.
2.Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.
3.Гісторыя Беларусі: Дапам. для паступаючых у вузы / пад рэд. Ю.Л. Казакова. Мн., 1998.
4.Гісторыя Беларусі. Навуч.дапам. / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А.Яноўскі. Мн., 2001.
5.Гісторыя знешней палітыкі Беларусі. Ч. 2, Снапкоўскі У.Е. Мн., 2004.