Беларусь на шляху сістымных пераутварэнняў. Палітыка Перабудовы

Информация - История

Другие материалы по предмету История

µных матэрыяльных страт.

Пашырэнне дэмакратызацыі ў грамадстве было немагчыма без рэформы палітычнай сістэмы. На XIX канферэнцыі КПСС, якая адбылася ў чэрвені-ліпені 1988 г., падкрэслівалася, што пяўдачы ў правядзенні рэформ звязаны з кансерватызмам партапарату, камандна-адміністрацыйнай сістэмай, бюракратызмам, якія складалі галоўнае звяно "механізма тармажэння".Адсюль была зроблена выснова аб неабходнасці правядзення радыкальных змен палітычнай сістэмы з абавязковай адмовай партыі ад сваёй кіруючай функцыі і перадачай дзяржаўнай улады Саветам.

У снежні 1988 г. у адпаведнасці з рашэннямі XIX нартканферэнцыі, 12-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон "Аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі (Ас-ноўнага закона) СССР", згодна з якім было вырашана склікаць зезд народных дэпутатаў і стварыць пастаянна працуючы Вярхоўны Савет СССР. Было вырашана абраць зезд у колькасці 2250 народных дэпутатаў, Пры гэтым дзве трэці павінны былі абірацца насельніцтвам па тэрытарыяльных акругах на альтэрнатыўнай аснове, а трэцяя частка - прадстаўляць розныя грамадскія арганізацыі, у тым ліку і КГТСС.

Падрыхтоўка да выбараў народных дэпутатаў СССР, якія былі прызпачаны на сакавік 1989 г., у Беларусі, як і ва ўсёй краіне, праходзіла ў абставінах вялікай актыўнасці насельніцтва, адкрытай і напружанай барацьбы. Гэта былі першыя за многія дзесяцігоддзі свабодныя выбары, калі грамадзяне атрымалі магчымасць вылучаць і выбіраць у вышэйшы орган дзяржаўнай улады сваіх прадстаўнікоў. Усяго ад Беларусі на зезд было абрана 60 народных дэпутатаў.

25 мая 1989 г. пачаў сваю работу Першы зезд народных дэпутатаў СССР, які стаў арэнай вострай палітычнай дыскусіі. Зезд абраў М.С. Гарбачова Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР - пастаянна працуючага парламента, прыняў рашэнне аб неабходнасці раснрацоўкі новай канстытуцыі, зацвердзіў вышэйшых дзяржаўных кіраўнікоў, утварыў парламенцкія камісіі. Пад час палітычнай дыскусіі радыкальна настроеныя дэпутаты запатрабавалі даць ацэнку афганскай вайне, вызначыць прычыны і знайсці выйсце з канфлікту ў Нагорным Карабаху, зрабіць нублічнымі дакументы, якія былі з пакта Молатава-Рыбентропа. Яны прапа-навалі ўвесці пасаду прэзідэнта краіны пры прамым яго абранні і па найболыл важных жыццёвых пытаннях праводзіць рэферэндумы. Зсзд закончыўся ўтварэннем двух накірункаў сярод прыхільнікаў перабудовы: памяркоўнага на чале з М.С. Гар-бачовым і радыкальнага у выглядзе арганізацыйна аформленай у канцы чэрвеня 1989 г. Міжрэгіянальнай дэпутацкай гругіьг, у якую ўвайшлі Ю. Афанасьеў, А. Сабчак, Г. Папоў, Б. Ельцын і іншыя. Духоўным лідэрам групы стаў акадэмік А. Сахараў.

Міжрэгіянальная дэпутацкая група заявіла аб неабходнасці дэмантажу сістэмы і стала ў апазіцыю да ўлады. Пад уплывам так званьгх "аксамітных рэвалюцый", што пачаліся восенню 1989 г. у краінах Усходняй Еўропы, на II зездзе народныя дэпутаты патрабавалі адмены 6-га артыкула Канстытуцыі СССР аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства. Менавіта гэтай праблеме было прысвечана апошняе выступленне на зездзе акадэміка А. Сахарава, які раггтоўна памёр 14 снежня 1989 г. Новы лідэр Міжрэгіянальнай групы Б. Ельцын прапанаваў сваю канцэпцыю рэформ, запатрабаваў ад урада правесці дэідэалагізацыю кіравання, узмацніць барацьбу з бюракратыяй.

М.С. Гарбачоў бьгў вымушаны манеўраваць і прыслухоўвац-ца да галасоў сваіх апанентаў. У пачатку 1990 г. ён пагадзіўся з патрабаваннем адмены 6-га артыкула Канстытуцыі і ўвядзеннсм пасады прэзідэнта. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічаў крызіс, што ахапіў КПСС. Ужо ў студзені 1990 г. у партыі ўзнікае Дэмакратычная платформа, арганізатарамі якой сталі рэктар Маскоўскай вьгшэйшай партыйнай школы В. Шастакоўскі і выкладчык В. Лысенка. У яе кіраўніцтва спачатку ўвайшлі і некаторыя члены Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы - Ю. Афанасьеў, Б. Ельцын, Г. Папоў. Прыхільнікі Дэмакратычнай платформы арыентаваліся на адмену прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму і пераўтварэнне КПСС у партыю парламенцкага тыпу. Паралельна ў нартыі ўзнікаюць цэнтрысцкая і артадаксальная плыні, што сведчьша аб паглыбленні крызісу. Пачынаецца масавы выхад з яе радоў. У такой сітуацыі лютаўскі Пленум ЦК КПСС (1990 г.) прыняў рашэнне адмовіцца ад мапаполіі партыі на ўладу.

У сярэдзіне сакавіка 1990 г. адбыўся III зезд народных дэпутатаў, які адмяніў 6-ты артыкул Канстытуцыі СССР. Аднак асноўную ўвагу дэлегаты надавалі пытанню аб увядзенні пасады Прэзідэнта СССР. Частка дэнутатаў патрабавала, каб яго абранне адбылося ў выніку ўсенароднага галасавання, дру-гая зездам. Ва ўмовах, калі скараціўся давер да М.С. Гарбачова і партыі ў цэлым, адзіным сродкам, каб яму ўтрымацца пры ўладзе, станавілася дасягненне прэзідэнцкай пасады. Абранне першага Прэзідэнта СССР адбылося непасрэдна на зездзе 15 сакавіка 1990 г. М.С. Гарбачоў атрымаў каля 60% галасоў народных дэпутатаў.

Важную ролю ў палітычнай рэформе адыграла абнаўленне выбарчай сістэмы ў саюзных і аўтаномных рэспубліках, у тым ліку і ў Беларусі. У кастрычніку 1989 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Закон аб выбарах народных дэпутатаў Беларускай ССР і аб выбарах народных дэпутатаў мясцовых Саветаў. Пашыраліся дэмакратычныя асновы выбараў і працоўныя атрымалі магчымасць абіраць дэпутатаў з некалькіх кандыдатур. Але па прыкладу саюзнага заканадаўства рэспубліканскі закон захаваў права абрання ў Вярхоўны Савет БССР 50 дэпутатаў ад грамадскіх арганізацый: Беларускай рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і