Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель

Информация - История

Другие материалы по предмету История

Аналізуючы заходні ўплыў на развіццё Тураўскага княства, мы разумеем, чаму кіеўскія князі трымалі на тураўскім прастоле намеснікамі сваіх старэйшых сыноў. Так было і ў часы Уладзіміра. Намеснікам тут сядзеў Святаполк Уладзіміравіч, ён павінен быў, павод-ле задумы бацькі, праводзіць у жыццё ў Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяван-няў бацькі. Ажаніўшыся з дачкой польскага караля Баляслава, каталічцы па веравызнанню, ён сам стаў падпадаць пад заходні ўйлыў. Разам з ёй у Тураў прыехаў заходні епіскап Рэйнберг, які, зблізіўшыся са Святаполкам, стаў падбухторваць яго выступіць супраць Уладзіміра. Абапіраючыся на тураўцаў, якія добра памяталі пра незалежнасць Тураўскай зямлі ад Кіева, а таксама спадзеючыся на вайсковую дапамогу свайго цесця, караля польскага Баляслава, Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір, Святаполк як старэйшы ў родзе атрымаў права заняць кіеўскі велікакняжацкі пасад. Гэта не магло спадабацца яго братам, якія пачалі з ім барацьбу. Справа скончылася тым, што браты на чале з Яраславам перамаглі Святаполка. Ен пакінуў Русь і загінуў дзесь на чужыне.

Пасля княжання Святаполка Акаяннага (988 - 1015), як называлі яго летапісцы, Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскай Русі. У XII ст. Тураўская зямля разам з Кіевам пераходзіла то да суздальскіх, то да валынскіх князёў. Толькі ў другой палове XII ст. там усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. У канцы XII - пачатку XIII ст. на тэрыторыі Тураўскага княства ўтварыўся шэраг дробных феадальных, "шматковых", княстваў - Тураўскае, Пінскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровіцкае.

Асновай гаспадаркі ўсіх княстваў былі земляробства і жывёлагадоўля. Старажытныя спосабы гаспадарання - паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва - мелі падначаленую ролю. Сяляне выраблялі ўсё неабходнае, хаця частку прылад працы, інструментаў, упрыгажэнняў яны набывалі ў рамеснікаў і дробных гандляроў.

Самастойныя сялянскія семі ў гаспадарчых адносінах групаваліся паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. Яны сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло - пагост. Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва было арганізавана ў абшчыны - "верві" і "міры". Ва ўмовах развіцця феадальных адносін склад земляробчага насельніцтва паводле маёмаснага і прававога становішча быў неад-нолькавы. Дзе-нідзе, у глухіх, аддаленых ад вока феадала месцах яшчэ жылі вольныя сяляне, але асноўную масу складалі залежныя ад феадала сяляне-смерды, радовічы, ізгоі1 і інш.

На другім полюсе феадальнага грамадства знаходзіліся князі і баяры. Эканамічную аснову іх улады складала маёмасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання: вотчыннае - вало-данне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну; памеснае - перадача буйным феадалам зямлі ў часовае карыстанне за службу без права спадчыны. Буйнымі феадаламі-ўласнікамі былі царква і манастыры.

Клас феадалаў меў іерархію. На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй - князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў, яшчэ ніжэй - князі дробных удзельных княстваў - "отчын", затым - феа-далы-ўладальнікі маёнткаў.

У барацьбе супраць сялянства феадалы маглі захаваць сваё панаванне, толькі маючы ўладу і апарат прымусу - войска. Існавалі розныя рангі феадальнага войска. У войску князёў служылі феадалы, якія складалі бліжэйшае акружэнне сваіх уладароў - "старшую дружыну". Многія феадалы мелі ўласнае войска, якое складалася з васальных баяр і служылых людзей, рамеснікаў, што выйшлі з абшчыны сялян. Дружыннікі або баяры атрымлівалі ад князёў права збіраць даніну і "кармленні" (збор даходаў з воласці). Так узнікалі ва ўсходніх славян прыкметы васальнай залежнасці, якая выглядала як права атрымання даніны з пэўнай тэрыторыі дружыннікамі ў якасці васалаў вялікага князя. Дзяржаўная арганізацыя дапамагала князям, дружыннікам, баярам ажыццяўляць панаванне над працоўным насельніцтвам.

Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі абектыўныя эканамічныя перадумовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі зяўляліся гарады. Рускія летапісы даюць толькі агульнае ўяўленне аб колькасці буйных населеных пунктаў на тэрыторыі заходніх аблас-цей Русі.

Пад 862 г. упамінаецца Полацк, з Х ст. вядомы Тураў. Апавядаючы пра падзеі XI ст., летапісы паведамляюць аб існаванні яшчэ 12 гарадоў: Брэста (Берасця), Віцебска, Копысі, Браслава, Лукомя, Пінска і інш. Да гэтай групы паселішчаў належыць аднесці і Заслаўе. Падзеі XII ст. пакінулі ў летапісах успаміны яшчэ пра 17 гарадоў: Слуцк, Барысаў, Гродна (Гародня), Мазыр, Бельчыцы, Гарадок. Чачэрск, Камянец і інш. У XIII ст., паводле пісьмовых крыніц, існавалі таксама Рэчыца, Нясвіж, Новагародак, Слонім, Ваўка-выск, Турыйск, Капыль, Кобрын. Відавочна, што летапісныя даты першага ўспаміну нераўнацэнныя часу сапраўднага ўзнікнення горада.

Асноўныя спадзяванні ў даследаванні гісторыі гарадоў на тэрыторыі Беларусі ўскладаюцца на археалогію. За апошнія гады археалагічнаму вывучэнню беларускіх гарадоў была нададзена вялікая ўва