Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель

Информация - История

Другие материалы по предмету История

рацьба з варожымі нападамі патрабавалі ўзмацнення вайсковай сілы князя і яднання мясцовых феадалаў.3 канца IX ст. у Полацкім княстве і ў іншых старажытных землях Беларусі адбываліся абяднальныя этнічныя працэсы. Насельніцтва гэтых зямель характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам, падабенствам культуры.

Якім быў палітычны лад Полацкага княства?

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народ-наму сходу. Веча запрашала князя на княжанне, выдавала законы, выбірала ўраднікаў (урадцаў, службоўцаў), ухваляла абяўленне вайны ці міру. Улада веча распаўсюджвалася не толькі на горад, але і на ўсю воласць, раскіданыя па ўсяму княству весі. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Часта князь зяўляўся адным з родапачынальнікаў племені. Энергія і здольнасць, асабліва ў вайсковых справах, вылучалі яго з агульнай масы старшынь. У некаторых месцах, дзе жыццё было адносна спакой-ным, уладаром станавіўся князь як першы на падставе радавога старшынства па ўзросце. Акрамя мясцовых у Полацкім княстве былі і прышлыя князі. Яны вербаваліся з тых нармана-нарвежскіх элемен-таў1, якія часта праходзілі праз Русь з поўначы на поўдзень. Аб гэтым сведчыць летапіснае паданне аб запрашэнні князёў-варагаў - Рурыка, Сінявуса і Трувара. У Полацкім княстзе князі мелі выканаўчую ўладу, займаліся вайсковай справай, хадзілі ў паходы са сваёй дружы-най у іншыя землі. Акрамя таго, князь быў заняты адміністрацыйнай справай, вяршыў суд, ахоўваў гандлёвыя шляхі і караваны ў сваім княстве.

Прыблізна ў той час, калі ў Наўгародскую Русь былі запрошаны варагі (862), Полацк меў сваіх мясцовых князёў, пра якіх успамінае адна са скандынаўскіх саг - Эймундава сага. Імёны іх не захаваліся, але пісьмовыя крыніцы адзначаюць асаблівасць Полацкага княства - існаванне тут дынастыі крывіцкіх князёў, правы якой захоўваліся на працягу многіх пакаленняў. Полацкія князі, якія ў летапісах называюцца крывіцкімі, зяўляліся сюзерэнамі тэрыторыі, дзе ажыц-цяўлялася іх улада, як гэта назіралася ў іншых сярэдневяковых дзяржавах.

Як сведчаць пісьмовыя крыніцы, ужо ў той час існавала пэўная напружанасць у адносінах паміж Полацкам і Кіевам. Кіеўскі князь Алег (879 - 912) пачаў абядноўваць розныя землі вакол Кіева. У ліку падданых Кіева Іпацьеўскі летапіс называе і крывічоў, на якіх Алег наклаў даніну. У 907 г. ён правёў удалы паход у Візантыю, у якім таксама прынялі ўдзел крывічы і радзімічы. У дагаворы Алега з Візантыяй сярод іншых гарадоў, якія мелі права на даніну, упамінаецца і Полацк.

Пры пераемніках Алега - Ігары (912 - 945), Вользе (945 - 964), Святаславе (964 - 972) - залежнасць Полацка ад Кіева паступова слабее. Ігар і Святаслаў былі занятыя войнамі з Візантыяй і вандроўнымі плямёнамі. Святаслаў наогул хацеў перанесці сталіцу з Кіева ў Балгарыю. У гэты час Полацк як цэнтр збірання будучых беларускіх зямель замацаваў свае пазіцыі ў старажытных землях дрыгавічоў.

У апошняй чвэрці Х ст. у Полацку княжыў Рагвалод, які і стаў распаўсюджваць свой уплыў на поўнач, імкнучыся адарваць Наўга-родскую зямлю ад аслаблай Кіеўскай зямлі. Акрамя таго, ён выка-рыстоўваў барацьбу паміж сынамі Святаслава Кіеўскага - Яралолкам, Алегам і Уладзімірам. Рагвалод рыхтаваўся прыняць удзел у. гэтай барацьбе на баку Яраполка. Абодва браты - Яраполкі Уладзімір - дамагаліся рукі дачкі Рагвалода Рагнеды. Маладыя князі паслалі сватоў да полацкай княжны. Летапіс паведамляе: Рагнеда, даведаў-шыся, што Уладзімір быў сынам Святаслава і нявольніцы, не заха-цела стаць жонкай рабыніча і з пагардай адказала так: "Не хочу разутн рабыннча, я за Ярополка нду". Калі Уладзіміру перадалі адказ Рагнеды, ён у 980 г. пайшоў паходам на Полацк, разбіў полацкае войска, горад зруйнаваў, забіў Рагвалода і яго двух сыноў, а Рагнеду гвалтоўна забраў у Кіеў і прымусіў стаць яго жонкай.

Паданне гаворыць пра тое, што Рагнеда не магла забыць крыўды і аднойчы хацела забіць Уладзіміра. Ён схапіў меч, каб засекчы гордую палачанку, але малы Ізяслаў таксама стаў з мячом у абарону маці. Гэты маленькі абаронца так уразіў Уладзіміра, што князь пабудаваў каля Мінска новы горад Ізяслаў (цяпер - Заслаўе Мінскай вобл) і паслаў яе туды на жыхарства. Ад Ізяслава і пачынаецца род гістарычных полацкіх князёў, якія завуцца Ізяславічамі. Разам з тым летапісы часта звалі полацкіх князёў Рагвалодавымі ўнукамі.

Другім буйным раннефеадальным княствам на тэрыторыі Беларусі было Тураўскае, якое ўтварылася ў канцы IX ст. Першы летапісны князь - Тур. У часы Рагвалода Тураўская воласць належала Полацку. Уладзімір Кіеўскі, перамогшы Рагвалода, прылучыў Тураў з яго землямі да Кіева як асобную воласць велікакняжацкага ўла-дання. Зразумела, што мясцовыя тураўскія князі згубілі сваю не-залежнасць. Тураў меў шырокія гандлёвыя сувязі з Кіевам, Паў-ночным Прычарнаморем, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, Прыбалтыкай і Валынню, быў адным з важнейшых культурна-рамесніцкіх цэнтраў, дзе паспяхова развіваліся жалезаап-рацоўчае, ювелірнае, кастарэз-нае, дрэваапрацоўчае, шавецкае, ганчарнае рамёствы. Тураў звяр-таў на сябе ўвагу кіеўскіх князёў як былая воласць Палаччыны. Акрамя таго, Тураў размяшчаўся на Прыпяці, якая зяўлялася водным шляхам на Захад, Заходні ўплыў адчуваўся ў Ту-раве дзякуючы такім рэкам, як Заходняя Дзвіна, Нёман і Прыпяць. Што да Кіеўшчыны, дык яна мела чыста візантыйскі напрамак культурнага і духоўнага развіцця.