Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення
Контрольная работа - Иностранные языки
Другие контрольные работы по предмету Иностранные языки
?айбольш пашыраны тып інверсіі дае такая будова сказа, калі выказнік ставіцца перад дзейнікам, азначэнне пасля азначаемага слова.
Інверсія часта выкарыстоўваецца для стварэння ўзвышанага тону або роздумнай, тужлівай інтанацыі:
“Цішыня ў хаце
Згорбленай, старой” (М. Танк).
Часцей за ўсё інверсія ўжываецца ў творах рамантычна-ўзнёслых, лірычных або такіх, што маюць цесную сувязь з фальклорам.
Заключэнне
Сінтаксічныя сродкі, што выкарыстоўваюць беларускія аўтары, шматлікія, разнастайныя. Усе яны падрабязна разбіраюцца ва ўнікальным выданні В.Рагойшы “Паэтычны слоўнік”. Вершаваная мова, як правіла, ярка эмацыянальная, меладычная, яна адначасова ўплывае на свядомасць і на падсвядомасць чытача. Ён і адчувае, і разумее. Такой агульнай мэце падначалены і іншыя сродкі паэтыкі, напрыклад фоніка, гукавы склад слоў, які асацыятыўна звязаны з уўяленнем пра прадмет.
Ацэньваючы мастацкі твор, неабходна звяртаць увагу не толькі на слоўнікавае, сінанімічнае і фразеалагічнае багацце мовы пісьменніка, але і на сінтаксіс. Багацее і разнастайнасць сінтаксічных форм надае мове натуральнасць гучання, гнуткасць, выразнасць, пазбаўляе яе манатоннасці, аднастайнасці, сведчыць аб арыгінальнасці, свежасці і багацці думкі пісьменніка. Аднастайная будова фраз у мове звычайна бывае вынікам беднасці думкі [4; С. 141].
Спіс літаратуры:
- Беларуская літаратура: ХІ ХХ стагоддзі. Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ/ А.І. Бельскі, У.Г. Кароткі, - Мн., - “Аверсэв”, - 2001. 415 с.
- Васілеўская А.С. Функцыянальна-стылістычнае выкарыстанне лексічна-вобразных сродкаў у мастацкай прозе: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, - Мн.; - 2000, - 19 с.
- Ивченков В.И. Лингвистическая организация текста, - Мн.: БГУ, - 2002, - 211 с.
- Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства, - Мн., Вышэйшая школа, - 1982, - 256 с.
- Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў, - Мн, - 1996, - 246 с.
- Русак В.У. Экспрэсіўны сінтаксіс празаічных твораў Я.Сіпакова: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, - НАН Беларусі, - Мінск, - 2009, - 23 с.