Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

Контрольная работа - Иностранные языки

Другие контрольные работы по предмету Иностранные языки

°каленне” К. Чорны такім чынам перадае спалоханасць краўца, калі той сустрэўся ў лесе з бандытам:

  1. Братачка… (кравец праз сілу выгукнуў з грудзей. Я…братка… Адкуль жа вы, братачка, ведаеце, што я на тым тыдні шыў Ярмалінскага?

У вершы П.Панчанкі “Ліст у Нью-Йорк” абрыў набывае кампазіцыйнае значэнне для ўсяго твора, у якім аўтар вядзе размову са сваім аднагодкам-амерыканцам на хвалюючую тэму барацьбы за мір. Тут абрыў ужываецца з мэтай пераходу ад сяброўскага віншавання да выкрывальнай прамовы ў адрас імперыялістаў.

Умаўчанне ўжываецца ў тым выпадку, калі размова вядзецца намёкамі, калі герой па той ці іншай прычыне ўхіляецца ад поўнага і яснага выказвання думкі.

Свядомае парушэнне пісьменнікам натуральнай будовы фразы заўсёды надае ёй пэўнае эмацыянальнае адценне, своеасаблівае гучанне. У гэтым можна пераканацца параўнаўшы, напрыклад, няпоўныя сказы (назыўныя, безасабовыя) з поўнымі, разгорнутымі. Першыя выўяляюць думку хоць і не так падрабязна, як апошнія, але больш энергічна:

Хмурна. Глуха. Цьма пануе.

След у полі загубіўся.

 

Або:

 

Сцішна. Пуста. Адзінока…

Свет закрыла цьма густая

( Я.Колас “Бездараж”)

 

1.3 Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі

 

Паэты інтуітыўна адчуваюць неабходнасць перабіваў рытму, змянення інтанацыі, напрыклад з элегічнай на клічную. Ды часта гэтага патрабуе і змест. Вось чаму шырока распаўсюджаны сярод фігур паэтычнага сінтаксісу розныя рытарычныя сродкі, напрыклад звароткі, пытанні, воклічы: “О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю…” (П.Панчанка).

Па форме гэтыя сінтаксічныя сродкі нічым не адрозніваюцца ад звычайных граматычных звароткаў, пытальных і клічных сказаў. Але іх роля ў мастацкім творы іншая, чым звычайных граматычных форм.

Рытарычныя фігуры служаць каб надаць твору асаблівую экспрэсіўнасць, пранікнёнасць, лірычнасць, выклікаць у душы чытача жывы водгук на тое, пра што гаворыць пісьменнік:

 

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая

(Я.Колас “Родныя вобразы”)

 

Рытарычныя пытанні, выгукі, звароткі вельмі распаўсюджаны ў літаратуры, асабліва ў паэзіі і ў такіх яе разнавіднасцях, як паэзія лірычная і публіцыстычная, дзе аўтар імкнецца асабліва актыўна ўздзейнічаць на сваіх чытачоў [6; С. 10].

 

  1. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ў налагічных нормаў афармлення фраз

 

Калі ў творах вялікіх пісьменнікаў сустракаюцца асобныя “адступленні” ад агульнага правіла: стылістычныя “няправільнасці”, паўтарэнні ў будове сказаў, фраз і гэтак далей, то яны дапускаюцца і ўводзяцца свядома, з пэўнай мэтай, асабліва ў мове персанажаў.

Для ілюстрацыі гэтага факта варта прывесці дыялог з рамана К.Чорнага “Трэцяе пакаленне” паміж кулацкім сынком Ярмалінскім і краўцом. Розіца ў іх мове найбольш ярка выступае якраз у сінтаксічным афармленні фраз. Сказы ў рэпліках Ярмалінскага будуюцца правільна, яны кароткі, “рубленыя”. Кравец гаворыць даволі блытана, шматслоўна, мовай няправільнай. На пытанне, што гэта за хлопцы былі на вечарынцы, кравец адказвае:

“Яны казалі, што навабранцы нібыта, казалі, іх гоняць у армію, іх год падышоў, а то дзезянціры былі, а цяпер зявіліся”.

Можна заўважыць, што ў гэтым сказе словы размешчаны не ў звычайным парадку, часам адсутнічае дапасаванне паміж імі і сказ у цэлым будуецца вельмі своеасабліва. К.Чорны не дае сказ у правільнай форме свядома, бо ў розных па форме моўных характарыстыках Ярмалінскага і краўца выяўляецца розніца паміж імі як прадстаўнікамі пэўнага асяроддзя, пэўнымі жыццёвымі тыпамі.

Магчымасці паэтычнага сінтаксісу эфекыўна выкарыстоўваюцца для перадачы душэўнага, псіхічнага стану чалавека. Вядома, што спакойны чалавек гаворыць інакш, чым усхваляваны, разгневаны, збянтэжаны, спалоханы. Так, чалавек усхваляваны, моцна ўзрушаны гаворыць звычайна кароткімі фразамі, перарывіста [4; С. 142].

Нязвыклая расстаноўка, салучэнне слоў у сказе надае фразе пэўную інтанацыю, дапамагае аўтару данесці да чытача жывыя адценні чалавечай размовы. Так, у вершы П.Панчанкі “Малярыя” з цыкла “Іранскі дзённік” з надзвычайнай мастацкай дакладнасцю перададзены адчуванні, перажыванні і ўвогуле блізкі да трызнення стан чалавека, савецкага салдата, які, знаходзячыся ў час вайны на іранскай зямлі, захварэў на малярыю і перанёс прыступ гэтай хваробы:

 

І адзін я ў пустыні,

І адзін я ў пустыні…

Кроў пачне закіпаць

Потым зноўку астыне.

 

Такой выразнасці ў паказе стану чалавека паэт дасягае пераважна сродкамі паэтычнага сінтаксісу: частыя паўторы цэлых фраз, асобных слоў, аднародная будова фраз, розныя па будове радкі.

Многія вершаваныя (ды і празаічныя) творы нярэдка будуюцца на прынцыпе антытэзы. Антытэза адна з важнейшых фігур паэтычнага сінтаксісу: “Агонь стварае, і агонь руйнуе” (В.Зуёнак); “Я пяю, ты пяеш, маўчыць кожны чацвёрты” (А.Вярцінскі).

 

2.1 Інверсія як сродак паэтычнага сінтаксісу

 

Важным паэтычным сродкам як у паэзіі, так і ў прозе, зяўляецца інверсія такая будова фразы, калі словы ставяцца на нязвычныя для іх гарманічныя месцы: дзейнік пасля выказніка, прыметнік пасля назоўніка. Інверсія надае фразе своеасаблівае гучанне, выяўляе новыя сэнсавыя і эмацыянальныя адценні.

Зыходзячы з азначэння, інверсія перастаноўка якога-небудзь слова, члена сказа на нязвыклае для яго месца з мэтай надаць фразе своеасаблівую інтанацыю [5; С. 124].

?/p>