Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

чныя віды графікі: плакат і карыкатура. У многіх гарадах Беларусі (Мінск, Гомель, Віцебск і інш.) існавалі мясцовыя бюро РОСТА.Як і ў іншых відах мастацтва, у беларускай графіцы 20-х гадоў адбываўся працэс станаўлення нацыянальнай мастацкай школы. Вялікае месца заняла станковая графіка на 1-й (1925), 2-й (1927), 3-й (1929) і наступных усебеларускіх мастацкіх выстаўках.Важнейшай падзеяй у гісторыі беларускай графікі 30-х гадоў зявілася арганізацыя графічнага аддзялення ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме.Беларуская графіка 30-х гадоў эвалюцыяніравала па шляху большай змястоўнасці ў адлюстраванні савецкай рэчаіснасці. Важным быў удзел беларускіх мастакоў у “Выстаўцы новых твораў савецкай графікі” у 1941 г. у Маскве.У 2030-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары. Глыбокі след у беларускай скульптуры пакінулі А. Грубэ, А. Бразер, З. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, А. Арлоў.Адным з першых мастакоў, чыя творчасць была накіравана на вырашэнне новых задач беларускага мастацтва, быў А. Грубэ. Ён імкнуўся даць сканцэнтраваны вобраз новага героя чалавека працы, паказаць рамантыку працоўных будняў, героіку Кастрычніка. Гэтаму прысвечаны яго работы “Пяцігодку за чатыры гады” (1931), “Будаўніцтва” і інш.У другой палове 20-х гадоў пачаў творчы шлях З. Азгур. Раннія яго работы “Галава рабочага”, “Галава шляхціца”, “Галава ліцейшчыка” (усе 1927 г.).Афармленне Дома ўрада ў Мінску (выканана ў 19331937 гг.), у якім прынялі ўдзел амаль усе беларускія скульптары (М. Керзін, А. Бембель, З. Азгур, А. Глебаў, І. Ізмайлаў пад кіраўніцтвам М. Манізера), зявілася значным творчым дасягненнем, якое справядліва называюць “экзаменам на сталасць” усёй беларускай скульптуры. Адсюль пачыналася яе новая старонка.Да значных твораў гэтых гадоў належыць помнік У.І. Леніну ў Мінску (1933, М. Манізер), помнік Ф.Э. Дзяржынскаму ў г. Дзяржынску (1933, А. Грубэ).З. Азгур стварыў серыю бюстаў выдатных рэвалюцыянераў, а таксама вобразы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі 30-х гадоў (настаўнікаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, урачоў).Неадемнай часткай нацыянальнай беларускай культуры зяўляецца архітэктура своеасаблівы “мураваны летапіс” гісторыі і культуры нашай краіны. Сярод іншых відаў мастацтваў яна вызначаецца тым, што арганічна спалучае эстэтычныя ідэалы і дасягненні тэхнічнага прагрэсу ў будаўнічай справе канкрэтнай эпохі.Першымі ўзорамі прамысловай архітэктуры былі карпусы папяровай фабрыкі “Папірус” і хрусталёвага завода ў Барысаве, металаапрацоўчага завода “Энергія” у Мінску і іншых прадпрыемстваў.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Фасады будынкаў не ўпрыгожвалі дэкаратыўнай муроўкай, пілястрамі, складанымі карнізамі. Уладкаванне металічных пераплётаў у светлавых праёмах і ліхтарах дало магчымасць значна павялічыць асветленасць вытворчых памяшканняў. Архітэктурнае аблічча прамысловых будынкаў з кожным годам станавілася ўсё больш выразным і лаканічным.З сярэдзіны 20-х гадоў у рэспубліцы прыняты меры да рэгулявання забудовы гарадоў. У 1925 г. па даручэнні ўрада БССР вядомы савецкі горадабудаўнік У. Сямёнаў прапанаваў праект развіцця Мінска і Оршы. Сярод невялікіх па плошчы ансамбляў забудовы гарадоў (1,52 га) прадугледжваліся зялёныя ўчасткі, скверы ці бульвары.Для архітэктурна-мастацкага аблічча жылых дамоў таго часу характэрна лаканічнасць вырашэння абёмна-прасторавай кампазіцыі. У пластыцы фасадаў пераважалі спрошчаныя формы з перавагай гарызантальных чляненняў.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Адной з першачарговых задач было пашырэнне школьнай сеткі, будаўніцтва школ. Узводзіліся ў асноўным невялікія па абёму, разлічаныя на 240280 вучняў двухпавярховыя будынкі, прамавугольныя ў плане, з размяшчэннем па абодва бакі калідора вучэбных памяшканняў.Развіццё навукі і вышэйшай адукацыі прадвызначыла будаўніцтва ў рэспубліцы шэрага ВНУ і комплексаў навуковых устаноў. У аснову кампазіцыі Універсітэцкага гарадка ў Мінску лягла распаўсюджаная ў тыя гады павільённая сістэма, пры якой асобныя карпусы прызначаліся для падрыхтоўкі спецыялістаў па адпаведных прафесіях.У другой палове 20-х гадоў рэканструяваліся і расшыраліся гарадскія бальніцы ў Гомелі, Віцебску, Оршы. У гады першай пяцігодкі ў буйных гарадах Беларусі разгарнулася будаўніцтва бальнічных комплексаў на 6001000 ложкаў. Сярод іх найбольш значнай была 1-я клінічная бальніца ў Мінску (19281931, архітэктар Г. Лаўроў).У першыя гады савецкай улады значнае пашырэнне атрымала арганізацыя культурна-асветных устаноў, рабочых клубаў, дамоў культуры, хат-чытальняў, чырвоных куткоў, бібліятэк. З сярэдзіны 20-х гадоў пачалося будаўніцтва клубаў пры буйных прамысловых прадпрыемствах, прафесійных саюзах, а ў малых гарадах і раённых цэнтрах яны прызначаліся для абслугоўвання ўсіх жыхароў. У большасці сваёй гэта былі невялікія па ўмяшчальнасці будынкі, дзе галоўнае месца адводзілася відовішчнай групе памяшканняў.Значнай падзеяй у жыцці рэспублікі было стварэнне ў 1934 г. Саюза архітэктараў БССР. На зездах саюза (1935, 1937, 1941) абмяркоўваліся пытанні накіраванасці архітэктурнай творчасці, рэканструкцыі і развіцця гарадоў.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (19331941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў, абумоўленыя шэрагам абектыўных прычын. Па-першае, гарады ў існуючым тады стане стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі і культуры. Па-другое, эканамі