Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

мых прафесараў. Сярод іх былі і беларускія вучоныя: папулярны і ўсімі паважаны мовазнаўца Язэп Лёсік, матэматык Круталевіч, Піятуховіч, Шчакаціхін і іншыя. Трэба адзначыць, што першыя выпускнікі ўніверсітэта былі лепшыя, чым наступныя. Прычына ў тым, што, нягледзячы на даволі цяжкія ўмовы жыцця студэнтаў, іх не накіроўвалі на іншую працу. Ад студэнтаў патрабаваліся веды, а не ўдзел у розных траскучых палітычных кампаніях, якія праводзіліся камуністычнай партыяй. На жаль, пазней удзелам у палітычных мерапрыемствах вымяраліся на заліках веды студэнтаў-актывістаў.

Значную ролю ў арганізацыі ўніверсітэта выканаў удала падабраны на гэтую высокую пасаду рэктар універсітэта прафесар Уладзімір Пічэта. Ён не быў беларусам, але актыўна і добрасумленна праводзіў патрэбныя мерапрыемствы па ўмацаванні ўніверсітэта. У трыццатыя гады прафесар Пічэта быў арыштаваны і трапіў на вольнае пасяленне ў Ніжагародскую губерню, дзе спагадлівы старшыня калгаса прыняў яго на пасаду рахункавода. Хадзілі праўдападобныя чуткі пра вызваленне прафесара ад гэтай пасады пры наступных абставінах. У.Пічэта сваімі навуковымі працамі быў вядомы за мяжой, асабліва ў славянскіх краінах. Маскву наведала нейкая экскурсія, якую прымаў сам Сталін. Удзельнік экскурсіі буйны чэшскі прафесар у размове з Сталіным выказаў жаданне сустрэцца з сваім даўнім сябрам прафесарам Пічэтам. Сталін паабяцаў адшукаць прафесара. НКУС на самалёце прывёз прафесара-рахункавода ў Маскву. Ні ў Менск, ні ў калгас ён не вярнуўся. У савецкіх газетах зявілася паведамленне, што прафесар Пічэта стаў членам-карэспандэнтам Усесаюзнай Акадэміі навук. Калі палітычная канюнктура запатрабавала ад Крамля арганізацыі Славянскага Камітэта, прафесар Пічэта быў выкарыстаны ў працы Камітэта. Прыблізна тры гады таму ён памёр, і ў савецкіх газетах у паведамленнях пра смерць яго называлі буйным вучоным і, вядома, патрыётам.

Для вядзення навуковай працы і абяднання дзеячаў навукі і культуры ў Менску быў арганізаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Інстытутам кіраваў прафесар Усевалад Ігнатоўскі. За параўнальна кароткі тэрмін гэты інстытут падрыхтаваў усе ўмовы для арганізацыі Акадэміі навук. У 1928 г. Інбелкульт быў урачыста перайменаваны ў Беларускую Акадэмію навук. На гэты час у Акадэміі навук зявіліся першыя аспіранты з першых выпускаў універсітэта. Прафесар Ігнатоўскі пакінуў Наркамасветы і стаў прэзідэнтам Акадэміі навук.

Апрача ўніверсітэта ў Беларусі функцыянаваў вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут. Спачатку ён знаходзіўся ў Менску, потым быў перайменаваны ў сельскагаспадарчую акадэмію і пераведзены ў горад Горы-Горкі Аршанскай акругі, дзе мелася зямля для практычных заняткаў і адпаведныя лабараторыі. Да рэвалюцыі там месцілася сярэдняя сельскагаспадарчая агранамічная школа, а да паўстання 1863 г. вышэйшы сельскагаспадарчы інстытут. Сельскагаспадарчая акадэмія і ветэрынарны інстытут былі падначаленыя Народнаму камісарыяту земляробства БССР.

На пачатак 1928 г. народны камісар асветы БССР Антон Баліцкі распрацаваў сістэму народнай адукацыі, прыстасаваную да ўмоваў Беларусі. Праект гэтай сістэмы ў нечым адрозніваўся ад сістэмы народнай адукацыі ў РСФСР. Там за аснову бралася агульнаадукацыйная сярэдняя школа з дзесяцігадовым курсам навучання. Паводле праекта наркама асветы Беларусі за аснову бралася агульнаадукацыйная сямігадовая школа, якая падзялялася на два канцэнтры. Першы канцэнтр складаў першыя чатыры гады навучання і другі - тры гады навучання. Згодна з планам наркама асветы меркавалася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання на аснове першага канцэнтра сямігадовай школы да 1928 г. У гарадах навучанне вялося ў абёме поўнай сямігадовай школы. Для падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна сістэмай прадугледжвалася адкрыццё прафесійных школ і тэхнікумаў з трох- або чатырохгадовым курсам навучання. Прафесійныя школы і тэхнікумы ішлі пасля агульнаадукацыйнай сямігадовай школы і завяршалі курс сярэдняй адукацыі. Наступным этапам былі вышэйшыя навучальныя ўстановы - універсітэт і вышэйшыя спецыяльныя інстытуты. Да сістэмы народнай адукацыі была дастасаваная і сістэма вячэрніх школ для дарослых. У 1930 г. гэтая сістэма была пахаваная пасля арышту яе аўтара.

Рознабаковая культурная праца, якая ў пэўнай ступені насіла толькі форму нацыянальную, а паводле зместу была ў значнай ступені па неабходнасці камуністычнай, тым не менш дала магутны штуршок далучэнню да працы вялікай колькасці людзей, асабліва моладзі. Моладзь была захопленая ідэяй адраджэння культуры свайго народа. Значна вырасла колькасць паэтаў, празаікаў, крытыкаў, навукоўцаў па гісторыі і геаграфіі, па даследаванні прыродных багаццяў, па вывучэнні разнастайных праблемаў у Беларусі. Беларуская Акадэмія навук, універсітэт, сельскагаспадарчая акадэмія выклікалі і падтрымлівалі смелую ініцыятыву маладых у літаратуры, мастацтве і ў даследчай працы. Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі не адмаўляла ў друкаванні прац маладых паэтаў і вучоных, якія падавалі надзеі. Уважлівае стаўленне да маладых кадраў з боку нацыянальных дзеячаў натхняла моладзь на працу і адцягвала яе ўвагу ад даволі складаных побытавых умоваў.

У Менску выходзілі газеты Звязда і Савецкая Беларусь. Звязда лічылася партыйным органам, Савецкая Беларусь - органам савецкай улады. У акруговых гарадах выдаваліся яшчэ і акруговыя газеты, а пазней сваю газету меў кожны раён. Самай уплывовай лічылася Звязда. Пра?/p>