Развіццё адукацыі Беларусі і палітыка расійскіх улад у Паўночна-Заходнім краі (30 гг. XIX ст. - 1917 г.)
Информация - История
Другие материалы по предмету История
Развіццё Беларусі і палітыка расійскіх улад у Паўночна-Заходнім краі (30 гг.XIX ст. - 1917г.)
Змест
гістарычнае русіфікацыя беларуская адукацыя
Уводзіны
1.Вышэйшая адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў 30-90 гг.XIX ст.
2.Адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. (да 1917 г.)
Заключэнне
Спіс літаратуры
Уводзіны
У нашым рэфераце мы разгледзім гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг.XIX ст. - 1917 г. Перыяд гэты быў адзначаны шматлікімі драматычнымі падзеямі: гэта і паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, і першая сусветная вайна, і цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Безумоўна, гэтыя падзеі адлюстраваліся не лепшым чынам на развіцці адукацыі. Вынікі русіфікацыі беларускага народу добра заўважны і сёння. Галоўнай мэтай нашай працы будзе паказаць, як праходзіла станаўленне вышэйшай адукацыі на Беларусі, якія праблемы існавалі на гэтыс шляху.
Нельга сказаць, што дадзеным пытаннем зайсалася шмат навукоцаў, але ёсць добря працы У.І. Пічэты, Я. Кіпеля, В.А. Шаршунова, на падставе якіх мы і будзем праводзіць наш гістарычны экскурс.
1.Вышэйшая адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў 30-90 гг. XIX ст.
Да анэксіі Беларусі ў Вялікім Княстве Літоўскім быў свой беларускі унівэрсытэт у сталіцы Вільні, заснаваны ў 1570 годзе. У 1832 годзе пасля паўстання ўніверсітэт быў зачынены, а выкладчыкі высланы ў розныя расейскія губерніі. З-за вышэйузгаданых прычын удзельнікі паўстання 1863 г. Дунін-Марцінкевіч вучыўся на медыцынскім факультэце Пецярбурскага універсітэта, а ідэолаг беларускага Адраджэння Францішак Багушэвіч скончыў трохгадовы Нежынскі юрыдычны ліцэй. Граф Мураўёў пісаў пра віленскі універсітэт: Трэба знішчыць гняздо літоўского вольнадумства праз скасаванне Віленскага універсітэту і разфармаванне выкладчыкаў па розных школах нашай Імперыі. Тэрмінова іншыя школы ў Літве і Беларусі трэба перарабіць у школы рускія. Трэба адабраць адукацыю ад каталіцкаага духавенства. Усялякія каталіцкія законы і школы замкнуць. Была зліквідавана віленская адукацыйная акруга, а замест яе былі утвораныя беларуская і кіеўская акругі, а магілёўская і віцебская губерні перашлі пад кіраўніцтва пецярбурскай акругі. Пасля таго, як у 1834 г. закрылі 13 гімназій и 33 павятовыя школы, па прыказе цара Мікалая І былі адчынены 2 гімназіі, 12 павятовых школ для шляхты і 6 для мяшчан. Настаўнікаў палякаў звольнілі. У пачатковых школах настаўнікакамі былі рускія святары - праваслаўныя.
Але ж зусім ад асветы беларускі народ не быў абмежаваны. У 1833 годзе было выдзелена 59 месцаў ва універсітэтах Масквы і Пецярбурга для благанадзейных навучэнцаў беларускіх гімназій. А потым было выдзелена яшчэ па 5 дзяржаўных месцаў у кожным з чатырох расійскіх універсітэтаў. Аднак, як мы бачым, гэтых месцаў было зусім мала, каб сфарміраваць на тэрыторыі Беларусі адукаванае грамадства. У 1831 годзе ў губерніях беларускіх было 18 гімназій,33 школы, у якіх навучалася 7175 вучняў. Сялянства зяўлялася самым шматлікім і найбольш прыгнечаным класам познефеадальнага беларускага грамадства. З прычыны неадукаванасці большасць з іх не валодала колькі-небудзь развітай палітычнай свядомасцю. І ўсё ж працэс палітычнага прасвятлення сялянскіх мас, іх абуджэння да свядомага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці краю, распачаты дэмакратамі 30-40-х г. ХІХ ст., хоць з цяжкасцямі і супярэчнасцямі, але няўхільна нарастаў. Ад іх паводзін у канчатковым выніку стаў залежаць і лёс нашай Радзімы. Але для абуджэння палітычнай і сацыяльнай свядомасці перш за ўсё была неабходна якасная адукацыя народа. А як раз гэтага і не было. Вялікая колькасьць сялян не магла нават чытаць.
Значныя змены адбыліся і з Віленскім універсітэтам.Пасля яго зачынення тэалагічны факультэт быў ператвораны ў Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію і ў 1842 г. пераведзены ў Пецярбург,а. медыцынскі факультэт, які стаў Медыка-хірургічнай акадэміяй, у 1842 г. быў зачынены.
Значна змяніўся і лёс Горацкай сельскагаспадарчай школы, якая была адчынена у 1842 г., а ў 1849 г. ператворана ў Сельскагаспадарчы інстытут. Пасля паўстання 1863 г. яе перавялі ў Пецярбург, а ў 1864 наогул зачынілі. Цікава, што некаторыя прыпісваюць напісанне знакамітай паэмы Тарас на Парнасе менавіта студэнтам Горацкага інстытуту.
Такім чынам, у Беларусі пасля 1864 г. не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Гэта прыводзіла ня толькі да інтэлектуальнага збяднення нацыі, але і да заняпаду нацыянальнай свядомасці. Людзі забывалі, хто яны на самой справе. Тым больш гэтаму садзейнічала палітыка русіфікацыі, якая паспяхова праводзілася на землях Беларусі. Ува ўсіх гімназіях, рэальных і камерцыйных вучылішчах, духоўных і настаўніцкіх семінарыях выкладанне вялося па-руску. Аднак пры гэтым у Вільні, напрыклад, на пачатку XX ст. ў дзвюх рускіх гімназіях для жадаючых палякаў выкладалася польская мова. Тыя, у каго былі грошы, ехалі вучыцца у Пецярбург. Там, напрыклад, добра развівалася юрыспрудэнцыя. Як мы ведаем менавіта у Пецярбурзе скончыў юрыдычны факультэт і атрымаў ступень кандыдата права Кастусь Каліноўскі. Але далёка не ўсі, хто зязджаў з Беларусі вярталіся на Радзіму. Шмат хто заставаўся і аддана служыў новай радзіме. Некаторыя з іх унеслі значны ўклад у развіццё расійскай прававой навукі (напрыклад, шырокавядомыя вучоныя У. Спасовіч і Л. Петражыцкі), іншыя ж ішлі па шляху змагання супраць самаўладдзя.