Развіццё адукацыі Беларусі і палітыка расійскіх улад у Паўночна-Заходнім краі (30 гг. XIX ст. - 1917 г.)

Информация - История

Другие материалы по предмету История

p>

2.Адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. (да 1917 г.)

 

Вывучэнне Беларусі апынулася ў распараджэнні расійскіх улад і навуковых інстытутаў, у тым ліку Расійскай Акадэміі Навук. Сярод інстытутаў і таварыстваў, якія займаліся навукай, можна вылучыць:

. Паўночна-заходні Аддзел Расійкага Геаграфічнага таварыства, якія дзейнічаў у Вільне в 1867-1875 і 1910-1914 гг. Аддзел быў падзелены на секцыі: фізіка-матэматычная, этнаграфічная, археалагічная і статыстычная. З гэтым аддзелам супрацоўнічалі Міхаіл Дзмітрыеў, Павел Шэйн, Еўдакім Раманаў, мясцовыя настаўнікі і вучні. У 1911 г. Аддзел налічваў больш 300 членаў. У межах Таварыства Мікола Чуркін запісаў беларускія народныя песні, Ісак Сербаў вывучаў Мінскую і Магілёўскую губерніі, Еўдакім Раманаў праводзіў экспедыцыі па Віленшчыне і Гродзеншчыне і выдаў Матэрыялы па этнаграфіі Гродзенскай губерніі. Аддзел выдаваў свае Запіскі.

. Аддзел расійскай мовы і славяназнаўства Расійскай Акадэміі Навук.

. Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Узнікла у 1864 г. пры Маскоўскім Універсітэце.

. Таварыства даследаванняў беларускага краю. Заснавана па ініцыятыве Е. Раманава ў Магілёве ў 1902 г. У сувязі з узнікненнем гістарычна- краязнаўчых таварыств у Віцебску і Мінску, у 1913 годзе таварыства змяніла сваю назву на Таварыства даследаванняў Магілёўскай губерніі. Членамі таварыства былі І. Сербаў і А. Сапуноў. Е. Раманаў выдаў у 1926 г. Пракрыніцы гісторыі магілёўскага краю.

. Таварыства сябраў навук у Вільні. Дзейнічала ў 1907-1939 гг., выдавала да 1922 г. Штогоднік, а пазней - Віленская Акадэмія. Таварыства займалася вывучэннем гісторыі, эканомікі, этнаграфіі і культуры Літвы і Беларусі.

. Віленскі Музей Старажытнасці, заснаваны Я. Тышкевічам у 1855 г., які дзейнічаў з перапынкамі да 1-й сусветная вайны. Пры музее да 1865 г. дзейнічала Віленская Археалагічная Камісія. Акрамя Яўстафія Тышкевіча, у яе склад уваходзілі Адам Кікор, Юзэф Ігнацій Крашэўскі, Тадэуш Нарбут, Людвік Кандратовіч. Камісіяй выдаваліся Запіскі.

. Віленская Археалагічная Камісія - дзяржаўная - дзейнічала ў 1864-1925 гг. Удзел у яе працах прымалі Д. Даўгяла, К. Снітко. Камісія выдала ўсяго 49 тамоў крыніц.

. Віцебская Археалагічная Камісія - дзейнічала з 1909 г. Мела ўласны гістарычны архіў, музей і бібліятэку, выдавала часопіс Віцебскія Старажытнасці.

. Царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт у Мінску - дзейнічаў з 1908 г.

. Таварыства Аматараў Прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі - дзейнічала ў Мінску з 1912 г.

Сітуацыя трошкі змянілася ў лепшы бок, калі ў 1872 г. у Вільне былі заснаваны педагагічныя інстытуты з трохгадовым тэрмінам навучання: праваслаўны і габрэйскі для падрыхтоўкі настаўнікаў сярэдніх школ. Чарговыя інстытуты зявіліся толькі перад 1-й сусветнай вайной у Віцебску (1910 г.), Магілёве (1913 г.) і Мінску (1914 г.)

Пасля 1905 года польскую мову як школьны прадмет вярнулі ў школы. Навучэнне на ёй вялося у прыватных гімназіях. Царкоўныя школы (парафіяльныя) пачалі замяняць на народныя.

У 1910 годзе сістэма адукацыі на Беларусі выглядала наступным чынам:

 

мужчынскія гімназіі - 16, рэальныя школы - 9, жаночыя сярэднія школы - 22, сярэднія тэхнічныя школы - 1, настаўніцкія інстытуты - 2, настаўніцкія семінарыі - 6, педагагічныя курсы (2 гады) - 7, гарадскія школы - 180, пачатковыя школы - 4701, прафесійныя школы - 14, габрэйскія, урадавыя, грамадскія і прыватныя - 290. Габрэйскі настаўніцкі інстытут - 1, прыватныя навучальныя установы, якія трымалі асобы хрысціянскага паходжання - 120.

Пачынаючы з другой паловы ХІХ ст. праваслаўную інтэлігенцыю задавальняла ідэалогія "заходне-русізму", якая не пагражала яе сацыяльным інтарэсам. Менш канфармісцкай была каталіцкая шляхта, прадстаўнікі якой паклалі пачатак беларускаму нацыянальнаму руху, апазіцыйнаму да праваслаўя і русіфікатарскай палітыкі ўрада. Такая ідэйная скіраванасць руху абмяжоўвала яго ўспрыманне праваслаўнай інтэлігенцыі і закрывала яму шлях у народ. Адна-часна гэта аблягчала русафільскім дзеячам весці змаганне з беларускім рухам, які ацэньваўся як польская інтрыга, скіраваная супраць адзінства праваслаўнай Русі.

Заснаванне жа ўнівэрсытэту ў Менску бальшавікі прыпісваюць вылучна добрай волі Кампартыі. На самой-жа справе гэта далёка не так. Iдэя стварэння беларускага ўнівэрсытэту дыскутавалася нацыянальнай інтэлігенцыяй яшчэ на старонках Нашай Нівы. На Ўсебеларускім Кангрэсе ў 1917 годзе былі прачытаныя даклады акадэміка Я. Карскага аб патрэбе адчыніць на Беларусі ўнівэрсытэт і Д. Сабалеўскага аб зарганізаванні сельскагаспадарчага інстытуту ў Менску. Планавалі здзейсніць гэтую задуму і ў часы БНР у 1918 годзе. Зарганізаванне беларускага ўнівэрсытэту было ў планах нацыянальнага руху, а за гады войнаў і рэвалюцыяў пачатку ХХ стагодздзя беларускі нацыянальны рух дасягнуў такое сілы‚ што не

браць яго пад увагу было немагчыма. Бальшавікі ўлічылі сілу беларускага руху і пачалі спробы пераняць ініцыятыву ў нацыянальнага актыву. Адчыненнем унівэрсытэту бальшавікі да некаторай ступені спараліжавалі прапаганду беларускіх нацыянальных дзеячоў - Лёсіка‚ Некрашэвіча‚ Шыманскага ды іншых‚ а таксама дзейнасць беларускіх эсэраў.

Яўхім Кіпель прыгадвае ў сваім творы Эпізоды, што адчыніць у Менску ўнівэрсытэт было не так проста: Масква доўга не давала на гэта дазволу.[2, с.126] Фармальнаю прычынаю адмовы было тое, што ў Менску ўжо быў адчынены сельскагаспадарчы інстытут. Узначальваў інстытут праф. Кірсанаў. Ён даводзіў‚ што ў Менску няма памешканняў?/p>