Принятие христианства на Белорусии (Прыняцце хрысциянства на Беларуси)

Информация - История

Другие материалы по предмету История

? бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыу на мясцовых язычнiкау Дабрыня. Пазней, як паведамляе летапiс, людзi каз,аль што Пуцята хрысцу агнём, а Дабрыня мячом.

i Пра тое, як распаусюджвалася хрысцянства у Полацкай зямлi, мы таксама маем некаторыя звесткЬ Прыняушы хрышчэнне, у той жа год Уладзiмiр успомшу аб сваей страцушай ласку жонцы - Рагнедзе. Ён прыслау у iзяслау, дзе жыла Рагнеда, ceaix пасланцоу, якiя перадалi ей такiя словы князя: "Цяпер, ахрышчаны, я мушу мець адну жонку, якую узяу, хрысцiянку, а ты выборы сабе мужа з мaix баяр, каго пажадаеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгiня i не хоча зрабiцца нявольнiцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса i прыняць анёльскi вобраз пад iмeм Анастасi. Для манахiнi-княгiнi быу пабудаваны манастыр, у якiм яна пражыла некалькi гадоу да сваей смерцi у 1000 г.

Калi зявiлiся першыя хрысцiяне у Полацкай зямлi, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо у IX ст. тут бьлi хрысцiяне. Яно знаходзiць сабе пацвярджэнне у гiстарычным матэрыяле. Як вядома, землi Беларусi размяшчалiся на вялiкiм водным шляху "з варагау у грэкi", па якiм не толькi iшоу гандаль з Вiзантыяй, але i распаусюджвалiся хрысцiянская вера i культура. Новая вера не прыйшла сюды як вера, усталяваная агнём i мячом. Прауда, была i барацьба памiж святарамi. новай веры i чараунiкамi, прыхiльнiкамi язычнiцтва, але усё ж такi хрысцiянскiя погляды пераймалiся, як i уся культура, адносна мiрным шляхам. Яны выцiснулi з жыцця грамадства старыя, язьчнiцкiя погляды, часта злаваючыся з iмi. Так, святы прарок iлья стау падобны да Перуна. Язычнiцтва у асноуным заставалася бытавой рэлiгiяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поуным залежнасцi ад сiл прыроды.

Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схiляла да разуменiя i успрыняцця палажэнняу хрысцiянскай рэлiггi, яе сiмволiкi. Такiм чынам, стваралася тое двухвере, якое iснавала на тэрыторыi Бeлapyci з даунейшых часоу i дазваляла славянскаму язычнiцтву мiрна ужывацца з усходнiм i заходнiм хрысцiянствам.

I сёння у памяж народа жывуць розныя мiфалагiчныя уяуленнi аб паходжаннi жывой i нежывой прыроды (icнaвaнii "таго свету", святкаванне Дзядоу, Радаунiцы), апавядаюцца псторьп пра руса лак, лecaвiкoy, чарцей, ведзьмау. iснуюць разнастайныя замовы, праклёны, "засцерагальныя" дзеяннi ад стыхiйных нягод, сацыяльных катаклiзмау. Працягваецца традыцыя пaвaжлiвыx адносiн да агню, у фальклоры услауляюцца сонца, месяц, зоркi, дрэвы, рэкi i г.д. Захоуваюцца некаторыя абрады гуканне вясны, купалле, валачобнiцтва, юреускiя i траецкiя звычаi. Але ужо усе яны страцiлi сваю магiчную сiлу.

Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходнеславянскiх народау. Гэтае агульнае выяуляецца у стылi, кампазiцыi, спосабе упрыгажэння арнаментам прадметау прыкладнога мастацтва.

Пры усёй агульнасцi культуры Старажытнай Pyci на тэрыторыi сучаснай Беларусi яна мела спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася у матэрыяльнай i духоунай культуры Полацкай зямлi. У IX - XIII стст. у Полацку квiтнела высокая раннефеадальная культура, paзвiвaлacя пiсменства, вялося летапiсанне, шырока распаусюджвалiся рамёствы кавальскае, ювелiрнае, гарбарна-шавецкае, дрэваапрацоучае, кастарэзнае, ганчарнае. Полацк уплывау на гаспадарчае i культурнае paзвiццё суседнiх неславянскiх народау.

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры зяуляецца маiгумен-тальная архiтэктура. У X XIII стст. у архiтэктуры Еуропы дамiеавау раманскi стыль. Грамадзянскiя i культавыя раманскiя пабудовы вызначалiся масiунасцю, суровай манументальнасцю i крапаснымi pыcaмi. У муроуцы абавязкова ужывауся абчэсаны i прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многiх помнiкау беларускага дойлцтва.

К канцу X ст. на Pyci не было каменна-цаглянага будаунцтва. 3 прыняццем хрысцiянства бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоу. На пачатковым этапе рускiя дойлiды пepaймaлi вiзaнтыйcкiя архiтэктурныя формы, потым ix пераасэнсавалi у адпаведнасцi са свaiмi мастацкiмi густамi, традыцыямi. Будаунiцтву саборау на Pyci надавалася дзяржаунае i палiтычнае значэнне. У сярэдзiне XI ст. у Полацку, следам за Шевам i Ноугарадам, быу пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторый Беларусi мураваны Сафiйскi сабор. Ён меу шмат агульнага з наугародскай Сафiяй. Будаунiчым матэрыялам былi плiтачная цэгла i брукаваны камень. План храма адрознiваецца строгай сiметрыяй. Унутраная прастора падзялiлася 16 слупамi на 5 уздоужных нефау. Пасярэдзiне будынка змяшчауся галоуны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены унутры сабора былi распiсаны фрэскамi i упрыгожаны мазаiкай.

Хуткi рост гарадоу, рамёствау i гандлю, распаусюджанне хрысцянства стварылi умовы для далеiшага развiцця мураванаi архiтэктуры. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавешчанская царква (засталiся pyiны). Яе рысы (незвычайная выцягнутасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееурапейскiя базiлiкi. Пазней базiлiкi былi паутораны у пабудовах Полацка, Гродна, Смаленска. У XII XIII стст. у Полацку зявiлiся некалькi мураваных саборау. Сярод ix - Cnacкi, быу пабудаваны у сярэдзiне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быу заснаваны манастыр У iм было не менш за 4 мураваныя саборы. Адзiн з ix меу двухскатны дах, на грэбеш якога была выстаулена драуляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне у мураванаi архiтэктуры традыцыйнага драулянага дойладства.

Значнай своеасаблiвасцю адрознiваюцца манументальныя збудаваннi Гродна. У старажытнарускi перыяд у горадзе было ужо некалькi цагляных храмау i грамадзянскiх збудаванняу. Найбольш яскравай